Штогадовы конкурс творчых работ студэнтаў і школьнікаў «Культурная спадчына Антычнасці і сучаснасць»

Кафедра класічнай філалогіі БДУ аб’яўляе штогадовы конкурс творчых работ студэнтаў і школьнікаў «Культурная спадчына Антычнасці і сучаснасць».

Запрашаем усіх зацікаўленых антычнай гісторыяй і культурай прыняць удзел у штогадовым конкурсе творчых работ студэнтаў і школьнікаў «Культурная спадчына Антычнасці і сучаснасць». Канкурсантам прапануюцца наступныя намінацыі: «Паэзія», «Эсэ», «Малюнак», «Графіка», «Плакат», «Прыкладная творчасць». Навучэнцы школ, гімназій і каледжаў могуць прыняць удзел у конкурсе ў намінацыі «Знаёмства з Антычнасцю», падрыхтаваўшы работы на антычную тэматыку ў любым з прапанаваных вышэй жанраў.

Творчыя работы прымаюцца да 15 красавіка на кафедры класічнай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ (вул. К. Маркса, 31, каб. 208) або праз электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Конкурс накіраваны на папулярызацыю і вывучэнне антычнай спадчыны, а таксама на выяўленне яе ўплыву на еўрапейскую і беларускую культуру і праводзіцца ўжо ў восьмы раз. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца кафедра класічнай філалогіі БДУ і ГА «Саюз жанчын БДУ». Больш падрабязна з гісторыяй конкурсу і патрабаваннямі да работ можна пазнаёміцца на партале «Метадалогія, змест, практыка крэатыўнай адукацыі»: http://didact.bsu.by/item/classic_phil_contest

объявление античность 2020 ДЛЯ САЙТОВ