Віншуем студэнтаў 4-га курса спецыяльнасці “Класічная філалогія” Валерыю Скарабагатую і Арыну Лаўрыновіч з трэцім месцам у конкурсе “Лепшы маладзёжны праект”!

Адукацыйны праект студэнтаў 4-га курса спецыяльнасці “Класічная філалогія” “Наша Радзіма на картах і гравюрах 16–17 стст.” заняў трэцяе месца ў конкурсе “Лепшы маладзёжны праект 2020”.

Ідэя праекта “Наша Радзіма на картах і гравюрах 16–17 стст.” нарадзілася ў студэнтаў спецыяльнасці “Класічная філалогія” пры праходжанні пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры класічнай філалогіі архіўнай практыкі, прысвечанай вывучэнню лацінамоўных легенд на картах і гравюрах розных краін і эпох. Натхнёныя ідэяй, студэнткі тады яшчэ трэцяга курса Валерыя Скарабагатая (кіраўнік праекта), Арына Лаўрыновіч і Кацярына Касцюкова арганізавалі праектную каманду і падалі заяўку на ўдзел у конкурсе “Лепшы маладзёжны праект 2020”. Куратарам праекта выступіў старшы выкладчык кафедры класічнай філалогіі Дз. Г. Мінкевіч.

Для даследвання ў межах праекта былі выбраны чатыры карты і гравюры з калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, звязаныя з гісторыяй ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Студэнткі ўсебакова даследавалі, прааналізавалі і пераклалі на беларускую і рускую мовы лацінамоўныя тэксты на картах і ў дадатках да карт. На выдзеленыя ўніверсітэтам на развіццё праекта сродкі былі раздрукаваныя каляровыя плакаты з рэпрадукцыямі карт і гравюр, лацінскімі тэкстамі і перакладамі і набытыя выставачныя стэнды. Першая выстава праектнай работы праходзіць зараз на філалагічным факультэце. На 2021 год запланаваны таксама выставы і публічныя лекцыі на розных факультэтах БДУ і ў школах г. Мінска.

Праектная каманда дзякуе Нацыянальнаму гістарычнаму музею, факультэту геаграфіі і геаінфарматыкі, студэнтам і супрацоўнікам кафедры класічнай філалогіі і ўсім, хто дапамагаў у падрыхтоўцы і рэалізацыі праекта на розных яго этапах.

129523709 1264307317278512 4434153867909583989 n