Прафарыентацыйная анлайн-сустрэча з кіраўніком ІТ-кампаніі «EPAM Systems»

16 снежня 2020 г. у 11:00 на платформе MicrosoftTeams адбылася прафарыентацыйная анлайн-сустрэча студэнтаў пятага курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія» з прадстаўніком ІТ-кампаніі «EPAM Systems» – найбуйнейшым сусветным вытворцам замаўляльнага праграмнага забеспячэння, рэзідэнтам Беларускага парка высокіх тэхналогій.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў сустрэчы звярнулася Марына Сцяпанаўна Гутоўская, загадчыца кафедры англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ. Марына Мельнік, кіраўнік аддзела кіравання кантэнтам дэпартамента навучання «EPAM Systems», азнаёміла студэнтаў з перспектывамі працаўладкавання ў кампаніі, распавяла пра запатрабаванасць на сучасным рынку працы спецыялістаў па педагагічным дызайне, прадставіла распрацаваную дэпартаментам навучання менторынгавую праграму па педагагічным дызайне і запрасіла студэнтаў прайсці навучанне па ёй у «EPAM Systems».

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні працаўладкавання выпускнікоў спецыяльнасці «Англіская філалогія» і перспектывы магчымага супрацоўніцтва. Старшы выкладчык кафедры англійскага мовазнаўства Юлія Аляксандраўна Жукава ўзняла пытанне пра магчымасць праходжання перакладчыцкай практыкі ў ІТ-кампаніі.

Загадчыца кафедры англійскага мовазнаўства М. С. Гутоўская, старшы выкладчык кафедры Ю. А Жукава і студэнты філалагічнага факультэта выказалі падзяку кіраўніку аддзела кіравання кантэнтам дэпартамента навучання «EPAM Systems» М. Мельнік за прадстаўленую магчымасць даведацца пра перспектыўныя напрамкі на рынку працы.

2020.12 1

2020.12