СЕМІНАР “L’ITALIANO CON LA DIDATTICA DIGITALE INTEGRATA”

Дарагія студэнты, якія вывучаюць італьянскую мову, кафедра раманскага мовазнаўства запрашае вас на семінар “L’ITALIANO CON LA DIDATTICA DIGITALE INTEGRATA”, арганізаваны ў межах супрацоўніцтва з ANILS (асацыяцыяй выкладчыкаў замежных моў, г. Турын, Італія). Аўтар і вядучы семінара – П’ер Паола Беттоні, кіраўнік філіяла ANILS ва Усходняй Еўропе.

Падчас сустрэчы вы даведаецеся, як стаць паспяховым рэпетытарам, якія стратэгіі выкарыстоўваць пры працы з дзецьмі школьнага ўзросту, якія тэхналогіі дапамагаюць развіццю ўласных лічбавых кампетэнцый. Працягласць семінара – 30–40 хвілін.

Сустрэча адбудзецца 17 сакавіка ў 10.30 у дыстанцыйным фармаце. Для атрымання доступу да семінара неабходна зарэгістравацца па спасылцы http://surl.li/neqy.

Усе студэнты атрымаюць сертыфікат ANILS аб удзеле ў семінары.