Вынікі 76-й навуковай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў БДУ

24 красавіка 2019 года на філалагічным факультэце адбылася 76-я навуковая канферэнцыя студэнтаў і аспірантаў БДУ.

341 чалавек прыняў удзел у пасяджэннях 33 секцый і падсекцый (у тым ліку 19 аспірантаў і 27 магістрантаў), якія прадставілі 354 даклады па актуальных праблемах сучаснага мовазнаўства, літаратуразнаўства, методыкі выкладання, міфалогіі, культуралогіі, фальклору. У канферэнцыі былі задзейнічаны студэнты ўсіх курсаў дзённай і завочнай формы навучання, а таксама замежныя навучэнцы.

Па выніках канферэнцыі 10 чалавек былі рэкамендаваны да ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў, 2 чалавекі – да ўдзелу ў конкурсе на лепшыя навуковыя работы студэнтаў БДУ, 46 чалавек узнагароджаны кафедральнымі граматамі. У адпаведнасці з «Палажэннем аб штогадовай навуковай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў БДУ», 104  выступленні былі залічаны як абарона курсавой работы ці папярэдняя абарона дыпломнай работы.

За актыўны ўдзел у канферэнцыі 79 дакладчыкаў былі заахвочаны прэміямі.

Матэрыялы 91 дакладчыка, якія маюць вялікую навуковую і практычную значнасць, а таксама ўплываюць на эфектыўнасць іх удзелу ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў, рэкамендаваны да публікацыі ў «Зборніку работ 76-й навуковай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» і зборніку філалагічнага факультэта «Мова і літаратура». Патрабаванні да матэрыялаў можна знайсці па адрасе: http://nirs.philology.bsu.by.

ГРАФIК ПРАЦЫ КAНСУЛЬТАЦЫЙНАГА ЦЭНТРА Псіхалагічнай службы БДУ

ГРАФIК ПРАЦЫ КAНСУЛЬТАЦЫЙНАГА ЦЭНТРА

Псіхалагічнай службы БДУ, вул. Кастрычніцкая, 10/2-102 (інтэрнат № 7)

 

ПАНЯДЗЕЛАК

Час

Прозвішча, імя, імя па бацьку спецыяліста

Пасада

10.00 - 12.30

Хаменка Вольга Тадэвушаўна

педагог-псіхолаг вышэйшай катэгорыі

13.30 - 15.00

15.00 - 17.00

Чахоўская Данута Валер’еўна

педагог-псіхолаг 2 катэгорыі

17.30 - 20.00

 

АЎТОРАК

Час

Прозвішча, імя, імя па бацьку спецыяліста

Пасада

10.00 - 12.30

Турчына Валянціна Сцяпанаўна

педагог сацыяльны 1 катэгорыі

13.30 - 15.00

Хаменка Вольга Тадэвушаўна

педагог-псіхолаг вышэйшай катэгорыі

15.00 - 17.00

Чахоўская Данута Валер’еўна

педагог-псіхолаг 2 катэгорыі

17.30 - 20.00

Хаменка Вольга Тадэвушаўна

педагог-псіхолаг вышэйшай катэгорыі

 

СЕРАДА

Час

Прозвішча, імя, імя па бацьку спецыяліста

Пасада

10.00 - 12.30

Масюгіна Валерыя Аляксандраўна

педагог сацыяльны 2 катэгорыі

13.30 - 15.00

Пац Андрэй Валер’евіч

педагог-псіхолаг

15.00 - 17.00

Каратаева Наталля Андрэеўна

педагог-псіхолаг 2 катэгорыі

17.30 - 20.00

 

ЧАЦВЕР

Час

Прозвішча, імя, імя па бацьку спецыяліста

Пасада

10.00 - 12.30

Хаменка Вольга Тадэвушаўна

педагог-псіхолаг вышэйшай катэгорыі

13.30 - 15.00

15.00 - 17.00

Пац Андрэй Валер’евіч

педагог-псіхолаг

17.30 - 20.00

 

ПЯТНІЦА

Час

Прозвішча, імя, імя па бацьку спецыяліста

Пасада

10.00 - 12.30

Хаменка Вольга Тадевушаўна

педагог-псіхолаг вышэйшай катэгорыі

15.00 - 17.00

Чалядзінская  Ірына Аляксееўна

педагог-псіхолаг 1 катэгорыі

Тэлефон псіхалагічнай службы БДУ +375 (17) 209-56-07

ГАРАДСКІ  ТЭЛЕФОН ДАВЕРУ         +375 17 352-44-44; 304-43-70

ХІ Лінгвістычны рынг

22 красавіка 2019 года на філалагічным факультэце адбыўся ХІ Лінгвістычны рынг – штогадовае мерапрыемства, якое кафедра рускай мовы ладзіць для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці “Руская філалогія”. Сёлета прымалі ўдзел студэнткі 5 групы Алёна Бадун, Вераніка Бараноўская, Дар’я Вячэрка, Ксенія Грушэўская, Арына Зярнятка, Яна Мірусіна, Дзіяна Атарава, Кацярына Шохан, Вікторыя Янцэвіч. У трох турах студэнткі адказвалі на пытанні па фанетыцы і фаналогіі, лексіцы і фразеалогіі, марфеміцы і словаўтварэнні, марфалогіі і арфаграфіі сучаснай рускай мовы, а таксама рускай дыялекталогіі і гістарычнай граматыцы. У фінал конкурсу выйшлі Вераніка Бараноўская і Яна Мірусіна, перамагла Дзіяна Атарава. Яна таксама бліскуча адказала на 10 каверзных пытанняў па гістарычай граматыцы рускай мовы. Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя падарункі.

Акрамя таго, сёлета Лінгвістычны рынг наведалі вучні школ, гімназій і ліцэяў – члены каманды г. Мінска на Рэспубліканскай алімпіядзе па рускай мове. Дэкан факультэта д.ф.н., прафесар І.С. Роўда і выкладчыкі кафедры рускай мовы пагаварылі з навучэнцамі, а студэнткі 1 курса спецыяльнасці “Руская філалогія” Марыя Дзікун, Вера Моніна, Караліна Ігнатовіч і Крысціна Багдашац падзяліліся з будучымі абітурыентамі сваім досведам паступлення на наш факультэт і ўражаннямі ад першага года навучання.

Стараста Мікалай Шульга перамог у фінале конкурсу «Лепшы стараста БДУ»

На працягу месяца старасты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта змагаліся за тытул лепшага старасты. 2 красавіка адбыўся фінал, у якім выступілі старасты філалагічнага факультэта Марыя Пятрэнка і Мікалай Шульга. Перад тым, як патрапіць на сцэну Ліцэя БДУ, яны прайшлі складаны шлях. Першапачаткова Мікалая і Марыю чакала складанае фізічнае выпрабаванне: кросфіт, з якім яны цудоўна справіліся. Па выніках кросфіта Марыя заняла першае месца, а Мікалай – другое. Надалей іх чакала змаганне за званне самага эрудыраванага. І тут зноў нашых стараст чакаў поспех: Марыя вельмі хутка справілася з заданнямі школьнай праграмы і вырвалася наперад. Але для замацавання поспеху філфакаўцам трэба было прайсці яшчэ адно выпрабаванне – ралёўку, дакладне ралявую гульню з элементамі рэальнасці. У выніку Мікалай і Марыя сталі лідарамі. Акрамя таго, канкурсанты павінны былі прадставіць дэфіле і творчы нумар. Марыя выканала цудоўную песню на беларускай мове, якая вельмі расчуліла журы. Мікалай вырашыў здзівіць залу песняй у суправаджэнні музычных інструментаў. З перавагай у 0,5 бала Мікалай Шульга перамог.

Ганарымся сваімі старастамі, а таксама дзякуем Савету стараст БДУ за дапамогу!

Студэнты-італьяністы ажыццявілі чарговае заглыбленне ў італьянскую культуру

Поўнае заглыбленне ў італьянскую культуру здзейснілі 8 студэнтаў рамана-германскага аддзялення, якія прынялі ўдзел у 14-м сезоне «Курса італьянскай культуры», які праходзіў у г. Гарньяна з 6 па 14 красавіка 2019 г.

Мэта дадзенага курса – азнаёміць слухачоў з рэальным жыццём сучаснага італьянскага грамадства праз іх уключэнне ў розныя віды дзейнасці. Нашы студэнты паспяхова прайшлі ўсе этапы: лабараторыі па выбары (гастранамія, эналогія, гісторыя, кінематограф, танцы і інш.), прагляд фільмаў з наступным абмеркаваннем, наведванне лекцый вядучых выкладчыкаў Міланскага дзяржуніверсітэта па гісторыі Італіі, кінематографе, сацыялінгвістыцы і літаратуры, наведванне ліманарыя, маслазавода, экскурсія на кацеры ў Салò, паездка ў Верону, экскурсія ў Вітарыяле (маёнтак знакамітага італьянскага пісьменніка Габрыэле д’Анунцыа). Кожны вечар ўсе слухачы курса мелі магчымасць непасрэдных стасункаў з жыхарамі горада на арганізаваных з гэтай мэтай тэматычных вячэрах, святах, вечарынах-караоке, што максімальна спрыяла практычнаму авалоданню італьянскай мовай.

Дадзены курс, дырэктарам якога з моманту заснавання з'яўляецца яго стваральнік Давідэ Самуэлі, арганізаваны пад патранажам гарадской адміністрацыі г. Гарньяна сумесна з асацыяцыямі «Gargnano Cultura» і «FilmFestival del Garda». За 14 сезонаў у ім прынялі ўдзел больш за паўтары тысячы чалавек з 33 краін свету, у тым ліку з 2013 года больш за 60 студэнтаў-iтальянiстаў філалагічнага факультэта БДУ. У гэтым годзе, як заўсёды, група з Беларусі вызначылася стараннасцю і захопленасцю пры заглыбленні ў свет італьянскай культуры, таму арганізатары выказалі жаданне прыняць дэлегацыю студэнтаў-філолагаў у чарговы раз.

Студэнты філалагічнага факультэта – прызёры Міжвузаўскай алімпіяды па дзелавой і эканамічнай французскай мове

2 красавіка студэнты філалагічнага факультэта спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія» пад кіраўніцтвам дацэнтаў кафедры раманскага мовазнаўства БДУ Саўко М. У., Лапуновай В.У. і старшага выкладчыка кафедры раманскага мовазнаўства Цыбульскай Н.А. прынялі ўдзел у заключным этапе Міжвузаўскай алімпіяды па дзелавой і эканамічнай французскай мове, які адбыўся ў БДЭУ.

Студэнт чацвёртага курса Ю. Аношка ўзнагароджаны дыпломам I ступені. 2-ое месца заняла студэнтка 3-га курса М. Краснова. Спецыяльнымі граматамі ўзнагароджаны студэнткі 3-га курса А. Чахава і А. Лабковіч. Дыпломы ўручалі члены Арганізацыйнага камітэта: дэкан факультэта міжнародных бізнес-камунікацый БДЭУ Мішкевіч М.В. і загадчык кафедры раманскіх моў БДЭУ Камарова М.А.

Праект студэнтаў-класікаў у экспазіцыі Рэспубліканскай выставы

17–19 красавіка ў Мінску прайшла XVIII Рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі. Экспазіцыя БДУ ўключала каля 20 адукацыйных, прафарыентацыйных і сацыяльных праектаў, у тым ліку даследчы праект студэнтаў спецыяльнасці «Класічная філалогія» на тэму «Лацінамоўныя надпісы ў храмавай культуры Беларусі».

Кіраўніком праекта выступіла заг. кафедры класічнай філалогіі кандыдат філалагічных навук, дацэнт В. Г. Пракапчук. Выставачны стэнд прадэманстраваў створаны студэнтамі адукацыйны прадукт – калекцыю надпісаў з перакладам і навуковым апісаннем. Даследчы праект быў прысвечаны Году малой радзімы. Таксама была прадстаўлена метадычная распрацоўка «Даследчы праект студэнтаў “Лацінамоўныя надпісы ў храмавай культуры Беларусі” як форма адкрытага эўрыстычнага задання арганізацыйна-дзейнаснага тыпу пры правядзенні кіруемай самастойнай работы па дысцыпліне “Уводзіны ў класічную філалогію”» (аўтары – дац. В. Г. Пракапчук, дац. К. А. Тананушка). 17 красавіка студэнты спецыяльнасці «Класічная філалогія» і іх куратар старшы выкладчык Ю. А. Сядзініна-Баркоўская наведалі выставу і азнаёміліся з экспазіцыяй. Студэнтам было вельмі прыемна, што іх даследчая дзейнасць была адзначана так высока. У ходзе вывучэння лацінамоўнай спадчыны нашай краіны яны спадзяюцца прадставіць яшчэ не адзін цікавы праект.

 

Віншуем пераможцаў ІІ БЕЛАРУСКАЙ РЭСПУБЛІКАНСКАЙ СТУДЭНЦКАЙ АЛІМПІЯДЫ ПА КІТАЙСКАЙ МОВЕ!

04-05 красавіка 2019 г. Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя і кафедра кітайскай філалогіі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пад эгідай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь правялі ІІ Беларускую рэспубліканскую студэнцкую алімпіяду па кітайскай мове. У конкурсе прынялі ўдзел больш за 140 удзельнікаў, сярод якіх – студэнты розных факультэтаў БДУ, МДЛУ, БДЭУ, Акадэміі пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і інш. У склад кампетэнтнага журы ўвайшлі выкладчыкі устаноў вышэйшай адукацыі і прадстаўнікі Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ.

Удзельнікі алімпіяды прадэманстравалі глыбокія веды і навыкі ў галіне кітайскай мовы. Пасля правядзення двух этапаў адукацыйнага конкурсу студэнты спецыяльнасці “Усходняя (кітайская) філалогія” філалагічнага факультэта БДУ паказалі наступныя вынікі: дыплом ІІ ступені (базавы ўзровень) атрымала Бялевіч Анастасія Ігараўна, студэнтка 5 курса, дыплом ІІІ  ступені (павышаны ўзровень) атрымала Панамарова Наталля Аляксандраўна, студэнтка 5 курса. Пераможцы алімпіяды таксама атрымаюць штогадовую стыпендыю Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

ІІ Беларуская рэспубліканская студэнцкая алімпіяда па кітайскай мове прайшла на высокім узроўні і засведчыла вялікую цікавасць да кітайскай мовы, літаратуры і культуры сярод моладзі нашай краіны.

 

Пасяджэнне міжфакультэцкіх студэнцкіх навукова-даследчых гурткоў «Літара» і «Майстэрня аўдыявізуальнага перакладу»

17 красавіка на філалагічным факультэце БДУ адбылося пасяджэнне міжфакультэцкіх студэнцкіх навуковых гурткоў «Літара», «Майстэрня аўдыявізуальнага перакладу» пад кіраўніцтвам дацэнтаў кафедры раманскага мовазнаўства Лапуновай В.У., Саўко М.У., дацэнта кафедры тэорыі і практыкі перакладу ФСК Улановіч А.І . і старшага выкладчыка кафедры раманскага мовазнаўства Цыбульскай Н.А. У пасяджэнні прынялі ўдзел студэнты 1-4 курсаў спецыяльнасці «Рамана-германская (французская) філалогія», а таксама студэнты 5-га курса ФСК спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы (пераклад)». Абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з алгарытмам падрыхтоўкі студэнцкіх навуковых праектаў, а таксама з удзелам у міжнародных праграмах студэнцкага ўзаемадзеяння. Падчас пасяджэння быў абмеркаваны даклад лаўрэата Рэспубліканскага студэнцкага конкурсу навуковых работ студэнткі 5-га курса ФСК БДУ Змітраковіч С. «Навукова-даследчая работа як інструмент пашырэння навуковага кругагляду студэнтаў у межах супрацоўніцтва факультэтаў і ВНУ».

76-я навуковая канферэнцыя студэнтаў і аспірантаў БДУ

Пасяджэнні секцый 76-й навуковай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў БДУ на філалагічным факультэце адбудуцца 24 красавіка 2019 г. (серада).

Да 19 красавіка ўдзельнікі канферэнцыі павінны зарэгістравацца на сайце НДРС (раздзел «Конференция студентов и аспирантов БГУ»).

Пры рэгістрацыі неабходна указаць нумар (код) секцыі:

Секцыя, старшыня секцыі

Кафедра

Код

Актуальные проблемы немецкого языкознания

(старш.: канд. філал. навук, дац. Катоўская С.С.)

Кафедра нямецкага мовазнаўства

01

Английская литература (подсекция 1)

(старш.: канд. філал. навук, дац. Шахназаран Н.М.)

Кафедра замежнай літаратуры

02

Английская литература (подсекция 2)

(старш.: канд. філал. навук, дац. Ламека Н.У.)

Кафедра замежнай літаратуры

03

Английская литература (подсекция 3)

(старш.: канд. філал. навук, дац. Халіпаў В.В.)

Кафедра замежнай літаратуры

04

Английская филология и методика преподавания иностранных языков

(старш.: ст. выкл. Лаўрэнц’еў С.Р.)

Кафедра англійскага мовазнаўства

05

Беларуская літаратура ХІ–ХІХ стст.: тэндэнцыі і асаблівасці развіцця

(старш.: канд. філал. навук, дац. Багдановіч І.Э.)

Кафедра гісторыі беларускай літаратуры

06

Беларуская літаратура ХХ–ХХІ стст.: традыцыі і наватарства

(старш.: д-р філал. навук, праф. Бельскі А.І.)

Кафедра гісторыі беларускай літаратуры

07

Гісторыя беларускай мовы

(старш.: канд. філал. навук, дац. Губкіна А.В.)

Кафедра гісторыі беларускай мовы

08

Зарубежная литература (для магистрантов и аспирантов)

(старш.: канд. філал. навук, дац. Бутырчык Г.М.)

Кафедра замежнай літаратуры

09

Итальянский язык: лингвокультурологические аспекты межкультурной коммуникации

(старш.: канд. філас. навук, дац. Салеева М.В.)

Кафедра раманскага мовазнаўства

10

Итальянский язык: проблемы перевода

(старш.: канд. філал. навук, дац. Логіш С.В.)

Кафедра раманскага мовазнаўства

11

Итальянский язык: проблемы современной лингвистики

(старш.: ст. выкл. Мельнікава Л.С.)

Кафедра раманскага мовазнаўства

12

Китайская филология

(старш.: канд. філал. навук, дац. Хмяльніцкі М.М.)

Кафедра кітайскай філалогіі

13

Классическая филология

(старш.: канд. філал. навук, дац. Кірычэнка А.У.)

Кафедра класічнай філалогіі

14

Методика преподавания русского языка и литературы

(старш.: д-р пед. навук, праф. Літвінка Ф.М., канд. пед. навук, дац. Саўко І.Э.)

Кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры

15

Немецкая литература

(старш.: канд. філал. навук, дац. Гронская В.Ч.)

Кафедра замежнай літаратуры

16

Педагогика

(старш.: канд. пед. навук, дац. Захарава С.М.)

Кафедра педагогікі і праблем развіцця адукацыі

17

Риторика и методика преподавания русского языка

(старш.: канд. пед. навук, дац. Шантаровіч С.А.)

Кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры

18

Русская литература

(старш.: д-р філал. навук, праф. Ганчарова-Грабоўская С.Я.)

Кафедра рускай літаратуры

19

Русский язык

(старш.: д-р філал. навук, праф. Роўда І.С.)

Кафедра рускай мовы

20

Русский язык как иностранный

(старш.: канд. філал. навук, дац. Сямірская Т.У.)

Кафедра прыкладной лінгвістыкі

21

Рыторыка і методыка выкладання мовы і літаратуры

(старш.: канд. пед. навук, дац. Таяноўская І.У., канд. пед. навук, дац. Саматыя І.М.)

Кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры

22

Славянскія літаратуры

(старш.: д-р філал. навук, праф. Чарота І.А.)

Кафедра тэорыі літаратуры

23

Сучасная беларуская мова

(старш.: д-р філал. навук, праф. Рамза Т.Р.)

Кафедра сучаснай беларускай мовы

24

Теоретическое и славянское языкознание

(старш.: канд. філал. навук, дац. Казлоўская Л.А.)

Кафедра тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства

25

Тэорыя літаратуры

(старш.: канд. філал. навук, дац. Шамякіна С.В.)

Кафедра тэорыі літаратуры

26

Фалькларыстыка

(старш.: канд. філал. навук, дац. Лук’янава Т.В.)

Кафедра тэорыі літаратуры

27

Французская и итальянская литература (подсекция 1)

(старш.: канд. філал. навук, дац. Барысеева А.А.)

Кафедра замежнай літаратуры

28

Французская и итальянская литература (подсекция 2)

(старш.: ст. выкл. Гінак А.С.)

Кафедра замежнай літаратуры

29

Французский язык: проблемы перевода

(старш.: канд. філал. навук, дац. Саўко М.У.)

Кафедра раманскага мовазнаўства

30

Французский язык: проблемы современной лингвистики

(старш.: канд. філал. навук, дац. Лапунова В.У.)

Кафедра раманскага мовазнаўства

31

Адказны за НДРС філалагічнага факультэта Тананушка Кір Аляксеевіч, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., +375293249073.

СТУДЭНТКА ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА АНГЕЛІНА ФЕДАСЕНКА АБРАНА СТАРШЫНЁЙ ТВОРЧАГА САЮЗА БДУ

З 9 па 11 красавіка на базе САК «Брыганціна» прайшоў штогадовы выязны адукацыйны Форум творчай моладзі-2019. Самыя актыўныя прадстаўнікі Творчага саюза БДУ на працягу двух дзён змагаліся за званне самых творчых, знаёміліся з новай структурай арганізацыі, падводзілі вынікі навучальнага года.

Адбыўся адкрыты дыялог і канферэнцыя на тэму «Новая структура Творчага саюза БДУ». Якім чынам будзе працаваць арганізацыя ў будучым? На якіх умовах можна патрапіць у аргкамітэт? Як гэтыя змены адлюструюцца на арганізацыях факультэтаў? На гэтыя і іншыя пытанні адказалі старшыня і куратары напрамкаў PR, канферанс, харэаграфія, тэхнічнае забеспячэнне, дэкор і інструментальнага напрамку.

Акрамя таго, прайшлі перавыбары старшыні Творчага саюза БДУ: на змену Лідзіі Заблоцкай, студэнткі 4 курса факультэта журналістыкі, прыйшла Ангеліна Федасенка, студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта, раней - намеснік старшыні і выконваючая абавязкі Творчага саюза БДУ.

Праграма форума ўключала творчыя і спартыўныя спаборніцтвы, караоке- і dance-батл, музычны квіз, квэст-гонку, тэматычны конкурс відэаролікаў «БДУ запрашае на II Еўрапейскія гульні», а таксама штогадовы конкурс творчых праектаў. Пераможцам у намінацыі «Лепшы творчы праект» стаў праект аўтарскай песні.

Па традыцыі, ярка і пад гукі песні «This is me and you, this is BSU» ў выкананні Ліды Заблоцкай і Алега Шчуцкага прайшла цырымонія закрыцця Форума творчай моладзі.