Конкурс "Залатое пяро Беларусі - 2018"

Маскоўская раённая арганізацыя г. Мінска РГА "Белая Русь" інфармуе, што Рэспубліканскай Радай РГА "Белая Русь" аб'яўлены конкурс работ маладых журналістаў і творчай моладзі  "Залатое пяро Беларусі - 2018". Да удзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты філалагічнага факультэта БДУ ў наступных намінацыях:
1. "Медыя III тысячагоддзя" - конкурс эсэ, якія адлюстроўваюць погляд аўтара на сучасныя медыа і ролю моладзі ў жыцці грамадства.
2. "Разам весела крочыць" - конкурс мастацкіх фотаздымкаў пра сямейны адпачынак і турызм у Беларусі.
3. "Майстар сваёй справы" - конкурс відэапраектаў пра людзей, якія знайшлі сваё прызванне ў прафесіі.
Конкурс праводзіцца па  трох этапах, першы з якіх - раённы, праводзіцца 02 красавіка 2018 г. Заяўкі накіроўваць  на наступныя адрасы: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Больш падрадрабязная інфармацыя тут.

Міжнародны праект «Пачытаем Пушкіна»

28 верасня 2017 г. па ініцыятыве Рассупрацоўніцтва ў БДМУ адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў міжнароднага праекта «Пачытаем Пушкіна». На мерапрыемстве прысутнічаў Крупп Сяргей Маратавіч — кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Ён уручыў пераможцам праекта граматы, падзякі, падарункі. У ліку ўзнагароджаных былі замежныя студэнты філалагічнага факультэта БДУ. Гэта студэнты-стажоры з Хэйнаня і Даляня. Яны падрыхтавалі прэзентацыю па творах паэта з выразным чытаннем вершаў. Сустрэча прайшла пад дэвізам: «Аляксандру Сяргеевічу Пушкіну, пераможцу прасторы і часу, прысвячаецца!»

Семінар дэкана І.С. Роўды “Роля студэнцкага лідара ў жыцці факультэта”

14 сакавіка на філалагічным факультэце БДУ адбыўся семінар дэкана І.С. Роўды “Роля студэнцкага лідара ў жыцці факультэта”. У дыскусіі прынялі ўдзел кіраўнікі студэнцкіх арганізацый: Жук Клім (БРСМ), Краўчанка Валерыя (Студэнцкі саюз), Ніканчук Валерыя (Савет стараст), Берднік Аліна (Прафсаюзнае бюро), Плюшчай Анастасія (ССЯА), Федасенка Ангеліна (Творчы саюз), Таранчанка Аляксандра (Валанцёрская арганізацыя “С.Н.В.”) і Рабко Анастасія (Прэс-служба). Студэнты змаглі падзяліцца сваім разуменнем слова “лідар”, вызначыць асобасныя якасці, уласцівыя добраму кіраўніку, а таксама абмеркаваць праблемы, з якімі лідару даводзіцца сутыкацца. “Быць лідарам – задача не з лёгкіх, – адзначыў Іван Сямёнавіч, – і я вельмі ганаруся, што нашыя актывісты з’яўляюцца сапраўднымі лідарамі, здольнымі павесці за сабой людзей. І той унёсак, які яны робяць у развіццё факультэта, уяўляе сабой вялікую каштоўнасць. Хочацца падзякаваць кожнаму за працу і пажадаць перамог у здзяйсненні новых спраў”.

У заключэнні семінара дэкан акрэсліў шэраг задач, якія стаяць перад маладзёжнымі студэнцкімі арганізацыямі і органамі студэнцкага самакіравання факультэта ў бягучым навучальным годзе.

Графік атрымання падручнікаў у бібліятэцы

График получения учебников

         Филологический факультет

1 курс

При себе иметь студенческий билет и большую сумку (чемодан) для книг.

 

Английская филология 1 курс

5 сентября -  14.30(А-И); 15.15(К- Н); 16.00(П- Я)

Немецкая филология 1 курс

6 сентября - 14.30(А- К);15.15(Л- Я)

Итальянская филология 1 курс

6 сентября - 16.00 (Вся группа одновременно)

Французская филология 1 курс

7 сентября в 14.30(А- К); 15.15(Л- Я)

Русская филология 1 курс

10 сентября - 14.30(А- Ге); 15.15(Го- К) и 16.00(Л- Я)

Белорусская филология 1 курс

10 сентября -14.30(А- Ге); 15.15(Го- К) и 16.00(Л- Я)

Славянская филология 1 курс

11 сентября 14.30(чешск. фил.),

                     15.15 (рус – бел. фил.)

                     16.00 (болгар. фил.)

 

Восточная филология 1 курс

12 сентября - 14.30(А- Коз);15.15(Ком- Си);16.00 (Со- Я)

2 курс

Романо- германская филология

13 и 14 сентября - с 9.00 до 16.30

Классическая и восточная филологии

17 сентября с 9.00 до 16.30

Белорусская и русская филологии

18 сентября - с 9.00 до 16.30

Славянская филология

19 сентября - с 9.00 до 16.30

3 курс

Романо-германская и восточная филологии

5,6 сентября - с 9.00 до 13.30

Белорусская и русская филологии

7 сентября - с 9.00 до 13.30

Славянская филология

11 сентября с 9.00- 13.30

Восточная филология

12 сентября с 9.00- 13.30

 

4 и 5 курсы могут получить учебники в любое удобное время, когда не обслуживаются 1 курс.

 

Праект "Магчымасці з БДУ"

У межах праекта "Магчымасці з БДУ" стажыроўку з лютага па ліпень 2016 года праходзіла ў Францыі (г. Парыж, Інстытут ўсходніх моў і цывілізацый, які ўваходзіць у аб'яднанне ўніверсітэтаў Сарбоны) студэнтка філалагічнага факультэта Ганна Новікава. Пра гэту стажыроўку яна распавяла ў газеце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (http://www.gazeta.bsu.by/2018/02/studentam-u-paryzhy-dayucca-znizhki-praktychna-na-usyo-studentka-bdu-pra-stazhyrouku-u-francyi/)

Навуковая стажыроўка студэнтаў-класікаў у Варшаўскім універсітэце

Група студэнтаў IV курса спецыяльнасці «Класічная філалогія» з 1 па 31 мая 2017 г. прайшла навуковую стажыроўку ў Варшаўскім універсітэце на факультэце «Artes liberales». Падчас стажыроўкі студэнты рэалізавалі навуковы праект «Антычнасць у моладзевай культуры», правёўшы навуковыя даследаванні па тэмах «Дрыяды: эка-дружалюбная міфалогія», «Вобраз Геракла ў савецкіх мультфільмах», «Геракл як супергерой: інтэрпрэтацыя антычных міфаў у коміксах Марвал», «Вобразы грэчаскай міфалогіі ў камп’ютарнай гульні „Персона“». Вынікі даследаванняў былі прадстаўлены ў выглядзе дакладаў і прэзентацыі плакатаў па тэмах праекта на міжнароднай канферэнцыі «Our Mythical Hope in Children’s and Young Adults’ Culture… The (In)efficacy of Ancient Myths in Overcoming the Hardships of Life» (International Workshops and Conference, Warsaw, May 15–21, 2017). Больш падрабязную інфармацыю гл. http://www.omc.obta.al.uw.edu.pl/hope-materials.

Майстар-класы для студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ

6 снежня 2017 года на базе ДУА «Сярэдняя школа № 135 г. Мінска» прайшлі тры майстар-класы для студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ, якія правёў намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Баравік Максім Валер’евіч. Трэба адзначыць, што М. В. Баравік – выпускнік філалагічнага факультэта 2014 года, аднак ужо ў 2016 годзе па выніках гарадскога конкурсу педагагічнага майстэрства Максім Валер’евіч Баравік быў прызнаны лепшым настаўнікам года. Вядучая ідэя яго педагагічнага вопыту заключаецца ў стварэнні цэласнай сістэмы ўяўленняў аб шляхах фарміравання моўных, камунікатыўных і лінгвакультуралагічных уменняў і навыкаў навучэнцаў сродкамі тэкстацэнтрычнага падыходу.

Апошнім часам Максім Валер’евіч паспяхова сумяшчае адміністрацыйную, педагагічную і навуковую працу. Кіраўніком яго дысертацыйнага даследавання з’яўляецца доктар педагагічных навук прафесар кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ Вольга Уладзіміраўна Праскаловіч. Па яе ж ініцыятыве і былі арганізаваны майстар-класы.

На майстар-класах прысутнічалі і прынялі актыўны ўдзел настаўнікі з розным педагагічным вопытам: пачаткоўцы (студэнты 4 курса, у якіх неўзабаве пачынаецца педагагічная практыка) і сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы, аднак усе змаглі яшчэ раз пераканацца, якім павінен быць сапраўдны ўрок беларускай мовы і літаратуры. Усе прысутныя адзначылі, што сучасная школа якасна аднаўляецца, выкарыстоўваючы традыцыйныя і інавацыйныя падыходы да арганізацыі адукацыйнага працэсу. Але ж нязменнай формулай поспеху ў прафесійнай справе была і ёсць… ЛЮБОЎ! Любоў да таго, што выкладаеш, і да тых, каму выкладаеш.

Варта адзначыць, што адміністрацыяй школы былі створаны спрыяльныя ўмовы для арганізацыі і правядзення такога важнага для студэнтаў мерапрыемства, у сувязі з чым дэкан філалагічнага факультэта БДУ, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Сямёнавіч Роўда накіраваў падзячнае пісьмо. Яшчэ з большай прыемнасцю хочацца падкрэсліць, што дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 135 г. Мінска» Вікторыя Віктараўна Крупень – выпускніца філалагічнага факультэта БДУ 2000 года. 

Як бачым, повязь пакаленняў філолагаў розных гадоў не перарываецца, а майстар-класы ў межах супрацоўніцтва «школа-БДУ» стануць добрай традыцыяй. Лічым, што такое цеснае супрацоўніцтва са школай дазволіць выкладчыкам факультэта пераарыентаваць навукова-метадычную падрыхтоўку студэнтаў з засваення ведаў і фарміравання ўменняў менавіта на дзейнасныя характарыстыкі будучай педагагічнай прафесіі, што асабліва запатрабавана на сучасным этапе адукацыі.

Справаздачу аб праведзеным мерапрыемстве можна ўбачыць на сайце школы: http://sch135.minsk.edu.by/ru/main.aspx?guid=19913.

КВЗ

16 мая студэнты першага курса англійскай філалогіі правялі КВЗ. Ён складаўся з некалькіх заданняў, якія рыхтавалі як самі студэнты, так і выкладчык. Было ўсё: энергічныя песні, танцы, вясёлыя заданні, трапныя адказы. Мерапрыемства прайшло на адным дыханні. Журы паставіла высокія балы, гледачы гучна апладзіравалі, а ўдзельнікі чарговы раз упэўніліся, што праца ў камандзе збліжае і дазваляе больш даведацца адзін пра аднаго.

Сталі лепшымі!

17–19 лістапада на базе спартыўна-аздараўленчага комплексу “Брыганціна” адбыўся Маладзёжны студэнцкі форум “Твой час, твая магчымасць!”, арганізатарам якога выступіла грамадскае аб’яднанне БРСМ нашага ўніверсітэта.

Праект такога фармата быў араганізаваны БРСМ БДУ ўпершыню. Апрача конкурса “Стань лепшым!”, які праводзіцца кожныя 2 гады сярод пярвічных арганізацый ГА “БРСМ” факультэтаў і інстытутаў нашага ўніверсітэта, у гэтым годзе на базе “Брыганціны” адбыўся ўніверсітэцкі этап рэспубліканскага конкурса “Студэнт года”, а таксама праект “Вялікі адкрыты дыялог”. Па заканчэнні адкрытага дыялога сакратар БРСМ БДУ Канстанцін Андрусевіч узнагародзіў дыпломамі актывістаў, якія найбольш ярка праявілі сябе на працягу апошніх гадоў працы арганізацыі. Падзяка была аб’яўлена і студэнтам нашага факультэта: Дегцярэнку Міхаілу (2 курс), Дзяруга Аліне (2 курс), Жуку Кліму (2 курс), Дзяркач Марыі (2 курс), Кавалёвай Кацярыне (4 курс), Собалевай Ксеніі (4 курс), Кухарэнка Ганне (4 курс) і Таранчанка Аляксандры (4 курс).

За званне “Студэнта года” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і выхад на гарадскі этап конкурса змагалася сем студэнтаў – прадстаўнікоў факультэтаў і інстытутаў БДУ. Гонар філалагічнага факультэта абараняла студэнтка 2 курса спецыяльнасці “рамана-германская (англійская) філалогія” Федасенка Ангеліна. Нягледзячы на сур’ёзную канкурэнцыю і адказную падрыхтоўку кожнага з канкурсантаў, перамогу атрымаў студэнт 2 курса Інстытута журналістыкі БДУ Дабранаў Аляксандр.

Лепшай жа пярвічнай арганізацыяй ГА “БРСМ” БДУ была прызнана ПА БРСМ нашага факультэта пад кіраўніцтвам студэнта 2 курса спецыяльнасці “усходняя (кітайская) філалогія” Жука Кліма. Віншуем з перамогай студэнтаў нашага факультэта: Кананенка Любоў (1 курс), Ахотнікаву Аляксандру (1 курс), Цітову Марыю (1 курс), Чопік Дар’ю (1 курс), Голуб Ксенію (1 курс), Дзяркач Марыю (2 курс), Раманчук Дар’ю (2 курс), Федасенка Ангеліну (2 курс), Дудук Кацярыну (4 курс), Кухарэнка Ганну (4 курс) і Таранчанка Аляксандру (4 курс). Ганаровае другое месца ў конкурсе “Стань лепшым!” атрымала ПА БРСМ Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ, а дыплом 3 ступені заваявала ПА БРСМ факультэта сацыякультурных камунікацый.

Тыдзень англійскай мовы

27-31 сакавіка на філалагічным факультэце БДУ кафедра англійскага мовазнаўства праводзіла Тыдзень англійскай мовы, які ўжо стаў традыцыйным. Тыдзень атрымаўся насычаным і выклікаў высокі ўзровень зацікаўленасці ў студэнтаў 1-4 курсаў. У яго былі ўключаны разнастайныя пазнавальныя і ў той жа час забаўляльныя мерапремствы: былі арганізаваны круглыя сталы, прысвечаныя англійскаму этыкету; паэтычнае спаборніцтва, дзе студэнты дэкламавалі вершы; усім жадаючым адчынілі свае дзверы караоке-клуб, дзе студэнты з задавальненнем спявалі англамоўныя песні, і тэатральны салон, у якім студэнты разыгрывалі сцэнкі, спявалі і чыталі рэп і інш..  Напярэдадні Дня смеху студэнты пазнаёміліся з тонкасцямі англійскага гумару і жартавалі на англійскай мове. Быў праведзены вечар прэзентацый па праблемах ХХІ стагоддзя, дзе студэнты разважалі на актуальныя пытанні: экалогія, беднасць, тэрарызм, бацькі і дзеці, праблемы сучаснай моладзі, міграцыя. Таксама на факультэце былі прадстаўлены экспазіцыі постэраў і плакатаў, прысвечаных знакамітым асобам англамоўных краін, цікавым фактам пра гісторыю і грамадства Аб’яднага каралеўства, жартам, прымаўкам і прыказкам англійскай мовы. Актыўны ўдзел у Тыдні прынялі як студэнты-беларусы, так і студэнты замежных краін. 

Конкурс творчых работ «Культурная спадчына антычнасці і сучаснасць»

Падведзены вынікі агульнаўніверсітэцкага конкурсу творчых работ студэнтаў «Культурная спадчына антычнасці і сучаснасць», арганізаванага ГА «Саюз жанчын БДУ», Фундаментальнай бібліятэкай БДУ і кафедрай класічнай філалогіі філалагічнага факультэта. Мэтай конкурсу стала папулярызацыя вывучэння антычнай спадчыны, а таксама выяўленне яе ўплыву на еўрапейскую і беларускую культуру. Мерапрыемства выклікала вялікую зацікаўленасць з боку студэнтаў. На конкурс паступіла больш за 130 работ з розных факультэтаў. Папярэдні прагляд работ ажыццяўлялі выкладчыкі кафедры класічнай філалогіі. У склад камісіі конкурсу ўвайшлі: старшыня ГА «Саюз жанчын БДУ» прафесар Ірына Валер'еўна Казакова, намеснік дырэктара Фундаментальнай бібліятэкі БДУ, намеснік старшыні ГА «Саюз жанчын БДУ» Ала Вячаславаўна Буціна, загадчык аддзела абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Жанна Сцяпанаўна Карповіч, загадчык кафедры класічнай філалогіі БДУ дацэнт Вольга Генрыхаўна Пракапчук, старшы выкладчык кафедры класічнай філалогіі Юлія Анатольеўна Сядзініна-Баркоўская, старшы выкладчык кафедры класічнай філалогіі Наталля Віктараўна Пратасевіч, выкладчык кафедры класічнай філалогіі Анастасія Уладзіміраўна Давыдава.

Камісія адзначыла вялікую цікавасць універсітэцкай моладзі да тэмы ўплыву антычнай спадчыны на сучасную культуру, крэатыўны падыход і выдатныя творчыя здольнасці канкурсантаў. Выстава конкурсных работ і ўзнагароджанне дыпламантаў конкурсу прайшлі ў чытальнай зале бібліятэкі філалагічнага факультэта БДУ 8 снежня 2017 г. У намінацыі «Малюнак» дыплом I ступені атрымала Еўдакімава Вераніка (гістарычны факультэт, 1 курс), дыплом II ступені – Трацэўская Марыя (біялагічны факультэт, 1 курс) і Іванова Наталля (філалагічны факультэт, 1 курс), дыплом III ступені – Цішкевіч Дар'я (біялагічны факультэт, 1 курс) і Мельнікава Анастасія (біялагічны факультэт, 1 курс). У намінацыі «Графіка» дыплом I ступені атрымала Кавальчук Анастасія (юрыдычны факультэт, 1 курс), дыплом II ступені – Рахоўская Алена (гістарычны факультэт, 1 курс) і Брундукова Анастасія (ФСК, 1 курс), дыплом III ступені – Каралёва Марыя (біялагічны факультэт, 1 курс). У намінацыі «Плакат» дыплом I ступені атрымала Анастасія Шабалтас (філалагічны факультэт, 2 курс), дыплом II ступені – Лілія Гусарава (філалагічны факультэт, 2 курс), дыплом III ступені – Кавалёва Анастасія (юрыдычны факультэт, 1 курс). У намінацыі «Прыкладная творчасць» дыплом I ступені атрымала Арэшка Вераніка (філалагічны факультэт, 2 курс), дыплом II ступені – Пінчук Карына (філалагічны факультэт, 2 курс) і Мікіта Іваноўскі (юрыдычны факультэт, 1 курс), дыплом III ступені – Дзяніс Ясінскі (юрыдычны факультэт, 1 курс). У намінацыі «Паэзія» дыплом I ступені атрымала Кузняцова Марыя (філалагічны факультэт, 2 курс), дыплом II ступені – Клінава Дар'я (біялагічны факультэт, 1 курс), дыплом III ступені – Кунцэвіч Людміла (ФФСН, 1 курс) і Аляксееў Мікалай (біялагічны факультэт, 1 курс). У намінацыі «Эсэ» дыплом I ступені атрымала Фядосенка Ангеліна (філалагічны факультэт, 2 курс), дыплом II ступені – Вядзерчык Алеся (філалагічны факультэт, 2 курс), дыплом III ступені – Багуслаўская Дар'я (юрыдычны факультэт, 1 курс). Таксама быў уручаны адмысловы прыз ад Ганаровага консульства Грэцыі ў Рэспубліцы Беларусь удзельніку конкурсу, які лепш за ўсё адлюстраваў грэчаскую тэматыку ў сваёй творчай рабоце. Прыз уручала Кацярына Вітальеўна Паланейчык – сакратар Ганаровага консула Грэцыі ў Рэспубліцы Беларусь Паўла Рыгоравіча Тапузідзіса, выпускніца кафедры класічнай філалогіі. Уладальнікам спецыяльнага прыза стала студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта Марыя Кузняцова за цыкл "Размовы паэтаў". Антычная паэзія даўно займае важнае месца ў сэрцы таленавітага маладога паэта. Марыя прадставіла на конкурс яркія і эмацыйныя вершаваныя звароты да любімых грэчаскіх паэтаў (Гамера, Стэсіхора, Мімнерма, Архілоха, Сапфо), у якіх рытмы сучаснай паэзіі пераплятаюцца з выдатнымі метрамі антычных вершаў.