ПАЛАЖЭННЕ аб Школе юных

ПОЛОЖЕНИЕ

о Школе юного филолога

Белорусского государственного университета

для учащихся учреждений системы среднего образования

Республики Беларусь

  1. Общие положения

1.1. Школа юного филолога (далее также Школа) действует на филологическом факультете Белорусского государственного университета.

1.2. Целью организации Школы является популяризация профессиональных филологических (лингвистических, литературоведческих, фольклористических) знаний среди учащихся учреждений системы среднего образования.

1.3. Задачи работы Школы:

– формирование понимания школьниками принципов организации естественных языков как средства коммуникации и мыслительной деятельности;

– расширение знаний в области истории литературного процесса в Беларуси и за рубежом, а также теории литературы;

– развитие логического мышления учащихся, общекультурной эрудиции, умения решать нестандартные задачи;

– мотивация самостоятельной исследовательской работы школьников;

– помощь в профессиональном ориентировании учащихся;

– укрепление взаимодействия средней и высшей школы.

1.4. Занятия в Школе проводят преподаватели, молодые ученые, аспиранты, соискатели филологического факультета БГУ.

  1. Направления и формы работы Школы

2.1. Организация кружков по лингвистике и литературоведению.

2.2. Проведение конкурсов для школьников.

2.3. Подготовка к олимпиадам по языкам и литературам.

2.4. Проведение профориентационных мероприятий.

2.5. Консультации для учащихся и учителей.

  1. Условия участия в работе Школы

3.1. Слушателями Школы могут стать учащиеся учреждений системы среднего образования Республики Беларусь.

3.2. Основанием для прохождения обучения в Школе является заявление учащегося.

3.3. Заявления могут подавать сами учащиеся как частные лица, не связанные с конкретным учреждением образования, или официальные представители учреждений образования – педагоги, администрация.

3.4. Участие в работе Школы осуществляется как на бесплатной, так и на коммерческой основе в зависимости от типа мероприятия.

  1. Организация занятий в Школе

4.1. Школа осуществляет работу на протяжении учебного года. Занятия проводятся с различной частотой – от нескольких раз в неделю до одного раза в месяц. Мероприятия, проводимые в рамках работы Школы, являются как регулярными, так и однократными (в данном учебном году).

4.2. В зависимости от выбранного направления участие в работе Школы может быть очное либо заочное.

4.3. Занятия проводятся на филологическом факультете БГУ (Минск, Карла Маркса, 31).

БЛАНК ЗАЯВЫ

                                                         

Бланк заявы тут 

Электронную версію заявы адпраўляць на пошту школы: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

РАСКЛАД ЗАНЯТКАЎ НА СТУДЗЕНЬ 2020


Направление ШЮФ

тема занятия

дата

время занятия

место проведения занятия

ФИО преподавателя

примечание

Клуб китайской культуры

Малый Новый год в Китае

19.01

14:00-15:30

Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Фу Сюеин

Требуется оформление читательского билета

Школа юного литературоведа и фольклориста

Текстология. Путь художественного текста от черновика к книге

22.01

17.00-18.30

Филологический факультет, ул. К. Маркса, 31, ауд. 210

Лукьянова Татьяна Валерьевна

 

Школа юного филолога-латиниста

Античные граффити: что и зачем древние греки и римляне писали на стенах

25.01

12:45-14:05

Филологический факультет, ул. К. Маркса, 31, ауд. 207

Минкевич Дмитрий Геннадьевич

 

Школа юнага філолага-лінгвіста

Нацыянальная афарыстыка

25.01

12.45-14.05

Філалагічны факультэт, вул. К. Маркса, 31, аўд. 49

Назаранка Юлія Віктараўна

 

Клуб китайской культуры

Праздник Весны в Китае

26.01

14:00-15:30

Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Фу Сюеин

Требуется оформление читательского билета

Школа юного литературоведа и фольклориста

Тарас Шевченко и славянство

29.01

17.00-18.30

Филологический факультет, ул. К. Маркса, 31, ауд. 53

Дюкова Элла Юрьевна

 

Школа юного филолога-русиста

Что такое литература и зачем она нужна?

30.01

17.25 -- 18.45

Филологический факультет, ул. К. Маркса, 31, ауд. 210

Горбачев Александр Юрьевич

 

ШКОЛА ЮНАГА ФІЛОЛАГА-ЛІНГВІСТА

Школа разлічана на навучэнцаў 8–11 класаў агульнаадукацыйных устаноў, ліцэяў і гімназій. Мэта школы – прафесійная арыентацыя абітурыентаў, што мараць прадоўжыць вывучэнне розных моў, у тым ліку дзяржаўных беларускай і рускай, паглыбляць свае веды па гісторыі беларускага і славянскага прыгожага пісьменства. Падчас вучобы ў школе навучэнцы пазнаёмяцца з найбольш значнымі помнікамі беларускага пісьменства, змогуць рыхтаваць навуковыя працы для ўдзелу ў розных конкурсах і алімпіядах, павысіць свой моўны ўзровень. Заняткі будуць праводзіцца дактарамі і кандыдатамі філалагічных навук, прафесарамі і дацэнтамі кафедраў філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Заняткі праводзяцца 2 разы на месяц па суботах з 10.00 на філалагічным факультэце (вул. К. Маркса, 31). Навучанне бясплатнае.

Тэлефоны для даведак (+375-17) 222-36-02, 222-31-42.

Заявы прымаюцца па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., або асабіста па адрасе г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, пакой 51 (кафедра беларускага мовазнаўства).

Адказны арганізатар Школы юнага філолага-лінгвіста – дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Назаранка Юлія Віктараўна.

ШКОЛА ЮНАГА ФІЛОЛАГА – ЛІТАРАТУРАЗНАЎЦЫ І ФАЛЬКЛАРЫСТА

Слухачамі школы могуць стаць навучэнцы 9–11 класаў агульнаадукацыйных школ, гімназій і ліцэяў. Мэта школы – прафесійная арыентацыя абітурыентаў, якія хочуць паступіць на філалагічны факультэт БДУ на спецыяльнасці “Беларуская філалогія”, “Руская філалалогія”, “Славянская філалогія”. На працягу навучання слухачы знаёмяцца з асновамі тэорыі літаратуры і фалькларыстыкі, літаратурай славянскіх краін (сербскай, славацкай, чэшскай, балгарскай, украінскай, польскай). Заняткі праводзяць выкладчыкі кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства 1–2 разы на месяц на кафедры. Навучанне бясплатнае.

Адказны арганізатар Школы юнага літаратуразнаўцы і фалькларыста – дацэнт кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства Дзюкава Элла Юр’еўна.

 

Тэмы заняткаў

 

№ п/п

Тэмы заняткаў

Дата

1.

Вясёлы раман пра вайну. “Прыгоды ўдалога ваякі Швейка” чэшскага пісьменніка Яраслава Гашака.

Кастрычнік 2019

2.

Тэксталогія. Шлях мастацкага тэксту ад чарнавіка да кнігі.

Кастрычнік 2019

3.

Тарас Шаўчэнка і славянства.

Лістапад 2019

4.

Як стаць паэтам?

Лістапад 2019

5.

Сатырычныя апавяданні А. П. Чэхава ў сучасным прачытанні.

Снежань 2019

6.

Фантастычная літаратура: сутнасць, разнастайнасць.

Снежань 2019

7.

Мастацкі свет чарадзейнай казкі.

Студзень 2020

8.

Фальклор у кантэксце культуры.

Люты 2020

9.

Кампазіцыя літаратурнага твора.

Сакавік 2020

10.

Міфалогія і літаратура.

Красавік 2020

11.

Мастацкі пераклад і міжкультурная камунікацыя.

Красавік 2020

12.

Балгарскі свет.

Май 2020

ШКОЛА ЮНАГА ФІЛОЛАГА – РУСІСТА

Слухачамі школы могуць стаць вучні 9–11 класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій.

Мэта школы – прафесійная арыентацыя падлеткаў, якія маюць шырокія гуманітарныя інтарэсы, імкнуцца атрымаць адказы на такія пытанні:

– у якіх напрамках вывучаюцца мовы і літаратуры?

– чаму філалагічныя веды патрэбны сучаснаму грамадству?

– у якіх сферах дзейнасці і вытворчасці запатрабаваны сёння філолагі?

На занятках навучэнцы:

– пазнаёмяцца са спецыфікай філалогіі;

– даведаюцца пра тое, што такое навуковая і прыкладная філалогія, чым лінгвістыка адрозніваецца ад літаратуразнаўства; убачаць, як філалагічныя веды выкарыстоўваюцца на практыцы;

– паглыбяць і сістэматызуюць свае веды па рускай мове і рускай літаратуры, выконваючы заданні, накіраваныя на развіццё пісьменнасці, эрудыцыі, лагічнага мыслення.

Заняткі праводзяць выкладчыкі кафедры рускай мовы і рускай літаратуры – навукоўцы, аўтары навуковай і метадычнай літаратуры.

Заняткі праходзяць адзін раз на тыдзень па чацвяргах з 19.00 на філалагічным факультэце (вул. Карла Маркса, 31).

Навучанне бясплатнае.

Тэлефоны для даведак: +375 (17) 328-62-85; +375 (44) 516-11-46.

ЮНЫ КІТАЯЗНАЎЦА

КЛУБ КІТАЙСКАЙ КУЛЬТУРЫ «ЦАН ЦЗЭ»

(ПРЫ КАФЕДРЫ КІТАЙСКАЙ ФІЛАЛОГІІ)

Запрашаюцца вучні агульнаадукацыйных навучальных устаноў г. Мінска. Мэта клуба – прафесійная арыентацыя абітурыентаў; папулярызацыя кітайскай мовы, літаратуры і культуры ў Беларусі; правядзенне наступных тэматычных пасяджэнняў: «Мастацтва каліграфіі», «Кітайскі этыкет», «Субкультуры ў Кітаі», «Рэлігія ў Кітаі: гістарычны нарыс», «Жанчыны ў Кітаі і Беларусі», «Расліны ў Кітаі: міфалогія і біялогія», «Сучасная кітайская літаратура»  і інш, а таксама майстар-класаў з удзелам кітайскіх спецыялістаў-носьбітаў мовы.

Кіраўнік – выкладчык кафедры кітайскай філалогіі Фу Сюеін.

Месца правядзення – Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна (вул. Гікала, 4).

Час правядзення – кастрычнік-май (кожную нядзелю месяца ў 14.00). Навучанне бясплатнае.

Тэлефоны для даведак: (+375-17) 327-63-78. Дадатковая інфармацыя: https://vk.com/cangjie

ШКОЛА ЮНАГА ФІЛОЛАГА – ЛАЦІНІСТА

Слухачамі школы могуць стаць вучні 9–11-х класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій. Мэта школы – прафесійная арыентацыя абітурыентаў, якія мараць паступіць на філалагічны факультэт, у тым ліку на спецыяльнасць «Класічная філалогія». У ходзе вучобы навучэнцы знаёмяцца з асновамі лацінскай мовы, антычнай культурай і літаратурай. Заняткі праводзяць выкладчыкі кафедры класічнай філалогіі.

Заняткі праходзяць 1 раз у месяц у кабінеце грэчаскай філалогіі на філалагічным факультэце (вул. К. Маркса, 31, аўд. 207). Навучанне бясплатнае.

Адказны арганізатар Школы юнага лацініста – дацэнт кафедры класічнай філалогіі Прыстаўка Ягор Уладзіміравіч (тэл. +375 29 770-44-93).

Тэмы заняткаў

№ п\п

Тэма заняткаў

1.      

Антычныя графіці: што і навошта пісалі на сценах старажытныя грэкі і рымляне?

2.      

Пра што спяваюць сірэны: новае жыццё старажыных міфаў.

3.      

Ад альфы да амегі: вывучаем грэчаскі алфавіт.

4.      

Грэчаскія і лацінскія карані ў славянскіх мовах.

5.      

Чаму аўгіевы стайні не канулі ў Лету: антычныя афарызмы ў рускай мове.

6.      

Сакрэты антычных аратараў.

7.      

Героі і супергероі: грэчаскія міфы ў коміксах Марвэл.

8.      

Квэст па царству Аіда: антычныя вобразы ў камп’ютарных гульнях.

ШКОЛА ЮНАГА ФІЛОЛАГА – ІТАЛЬЯНІСТА

Слухачамі школы могуць стаць вучні агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій. Мэта школы – прафесійная арыентацыя абітурыентаў, якія мараць пра кар’еру перакладчыка, настаўніка замежнай мовы. Пад час вучобы навучэнцы знаёмяцца з асновамі італьянскай мовы, вывучаюць культуру краіны. Заняткі праводзяць студэнты творчага аб’яднання «Педагагічная майстэрня» пад кіраўніцтвам кандыдата фiлaлагічных навук, дацэнта, заг. кафедры раманскага мовазнаўства Панцялеенка А. А.

Заняткі праводзяцца з 11.15 па 12.15 кожную суботу снежня, акрамя 28.12.2019, на філалагічным факультэце (вул. К. Маркса, 31). Навучанне бясплатнае.

Тэлефоны для даведак: (+ 375-17) 209-57-51, 209-57-52.

ЛІНГВІСТЫЧНЫ КОНКУРС «ГУЛЬНЯ СЛОЎ»

«Гульня слоў» – гэта лінгвістычны конкурс для старшакласнікаў горада Мінска і Мінскага раёна. Сёлета конкурс пройдзе шосты раз.

Мы праводзім «Гульню слоў» не толькі для тых, хто пастаянна ўдзельнічае ў алімпіядах або мае «дзясятку» за чвэрць па мовах, – мы запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто шчыра цікавіцца лінгвістыкай і проста любіць галаваломкі. Нам, прафесійным філолагам, надзвычай важна паказаць, якой глыбокай, рознабаковай, займальнай, незвычайнай і актуальнай з’яўляецца навука пра мову.

Конкурсная работа змяшчае заданні-задачы па рускай і беларускай мовах. Гэтыя заданні складзены так, каб кожны ўдзельнік, праявіўшы назіральнасць і кемлівасць, змог годна паказаць сябе.

Традыцыйна пераможцамі «Гульні слоў» становяцца дзевяць удзельнікаў – па тры дзевяці-, дзесяці- і адзінаццацікласнікі. Іх мы запрашаем на чай да дэкана і ўручаем падарункі. Іншыя рабяты, хто паспяхова справіцца з работай, атрымаюць па пошце пісьмовую падзяку дэкана філалагічнага факультэта прафесара І.С. Роўды.

Для ўдзелу ў конкурсе трэба прайсці папярэднюю рэгістрацыю. Інфармацыя пра тое, як гэта зрабіць, і правілы конкурсу апісаны ў Палажэнні аб конкурсе.  Вучні, якія папярэдне не зарэгістраваліся, да конкурсу не дапускаюцца.

Удзел у конкурсе вочны, бясплатны.

Дата правядзення конкурсу ў 2020 годзе – 1 лютага (субота).

Задаць пытанні пра конкурс можна Старшыні арганізацыйнага камітэта па тэлефоне +375 29 684 25 01 (Ала Аляксандраўна Занкавец)

Заява

Заданні з адказамі_2019

Заданні з адказамі_2018

Заданні з адказамі_2017

Заданні з адказамі_2016

Заданні з адказамі_2014