Аб бібліятэцы

Аддзел абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў з'яўляецца структурным падраздзяленнем Фундаментальнай бібліятэкі БДУ.

Забяспечвае бібліятэчна-інфармацыйнае абслугоўванне вучэбна-выхаваўчага працэсу і навуковых даследаванняў філалагічнага і эканамічнага факультэтаў.

Заг. аддзелам

Карповіч Жанна Сцяпанаўна
Кантактная інфармацыя:
г. Мінск вул. К. Маркса 31, п. 71
т. раб. 328-64-48
           222-36-14
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

У структуры аддзела:

Абанемент вучэбнай літаратуры (к. 1)

Да паслуг карыстальнікаў абанемента:

  • фонд звыш за 250 000 экз. - змяшчае падручнікі, навучальныя дапаможнікі па дысцыплінах, якія вывучаюцца на філалагічным і эканамічным факультэтах, метадычныя дапаможнікі, слоўнікі;
  • выдача выданняў па запытах карыстальнікаў на дом
  • падаўжэнне тэрмінаў карыстання выданнямі;
  • кансультаванне па пошуку інфармацыі;
  • арганізацыя выстаў новых паступленняў;
  • арганізацыя тэматычных выстаў;
  • працоўнае месца з доступам да электроннага каталога ФБ БДУ, электроннай бібліятэцы БДУ і баз дадзеных;
  • дадатковыя бібліятэчна-інфармацыйныя паслугі.


Абанемент мастацкай літаратуры (п. 30)

  • фонд змяшчае мастацкую літаратуру, кнігі па літаратуразнаўстве на рускай, беларускай, украінскай мовах;
  • выдача выданняў па запытах карыстальнікаў на дом;
  • падаўжэнне тэрмінаў карыстання выданнямі;
  • кансультаванне па пошуку інфармацыі;
  • арганізацыя тэматычных выстаў;

Медыятэка (к. 71)

Да паслуг карыстальнікаў медыятэкі:

  • адкрыты доступ да фонду звыш за 16 000 экз. выданняў. Гэта навучальныя, навуковыя, даведачныя, перыядычныя выданні па гуманітарных, філалагічных і сацыяльна-эканамічных дысцыплінах;
  • 28 аўтаматызаваных рабочых месцаў з доступам да электроннага каталога ФБ БДУ, электроннай бібліятэцы БДУ і баз дадзеных;
  • кропка бесправаднога доступу ў інтэрнэт (Wi-Fi);
  • кансультаванне па пошуку інфармацыі;
  • выкананне даведак;
  • арганізацыя выстаў новых паступленняў перыядычных выданняў;
  • арганізацыя тэматычных выстаў да юбілеяў пісьменнікаў і супрацоўнікаў філалагічнага факультэта;
  • прадастаўленне інфармацыі аб новых дакументах, што паступілі ў бібліятэку (па пастаянна дзеючым запытам кафедраў);
  • дадатковыя бібліятэчна-інфармацыйныя паслугі.