ВАЛАНЦЁРСКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ФІЛАЛАГІЧНАГ ФАКУЛЬТЭТА

 

Валанцёрская арганізацыя філалагічнага факультэта БДУ - гэта дружная сям'я, якая складаецца з добрых, творчых, вясёлых, крэатыўных, а галоўнае неабыякавых людзей, дзе кожны гатовы працягнуць руку дапамогі тым, хто мае патрэбу.

Мэтай дзейнасці валанцёрскай арганізацыі "Суполка Нармальных Чараўнікоў" з'яўляецца падтрымка дзяцей, якія зараз знаходзяцца ў дзіцячых дамах і прытулках. Правядзенне забаўляльных мерапрыемстваў. Аказанне дапамогі жывёлам.

Праекты і мерапрыемствы валанцёрскай арганізацыі:

  • Філфак дзецям (праект, у рамках якога мы дапамагаем дзецям палепшыць узровень ведаў па вучэбнай праграме і пашырыць кругагляд, а таксама прывіваем цікавасць да вучобы).
  • Паездкі ў дзіцячыя дамы (разам з дзецьмі з дзіцячых дамоў мы гуляем, ставім прадстаўлення і цікава бавім час).
  • Дабрачынныя спектаклі (праект, у якім кожны студэнт можа паспрабаваць сябе ў ролі сапраўднага акцёра).
  • Дабрачынны Stand Up.
  • Фестываль дзіцячай творчасці.

 

Кіраўнік валанцёрскай арганізацыі філалагічнага факультэта

 

 

 

Кудакцін Ягор

студэнт спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія»

Тэл.: +37529 370-64-81

 

 

 

 

 

 

 

Наш адрас: г. Мінск, вул. К. Маркса, д.31, каб. 34

Група «ВКонтакте»: https://vk.com/snvclab

ПРАФСАЮЗНАЕ БЮРО ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА

ПРАФСАЮЗНАЕ БЮРО ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА

Інфармацыя аб дзейнасці

Першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ

Галоўная мэта прафсаюза – абарона правоў і інтарэсаў студэнтаў!

Праца прафбюро на філалагічным факультэце ажыццяўляецца 7 камісіямі. Камісіі ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы прафсаюзных сходаў, праводзяць матывацыйныя мерапрыемствы.

Камісія па жыллёва – бытавой рабоце:

Жыллёва-бытавая камісія з'яўляецца важным сувязным звяном Студэнцкага гарадка, Прафсаюзнага камітэта БДУ і непасрэдна філалагічнага факультэта.

ЖБК дае магчымасць атрымаць месцы ў інтэрнаце тым, хто ў гэтым мае патрэбу. Камісія праводзіць маніторынг па пытаннях засялення студэнтаў у інтэрнаты.

Члены камісіі збіраюцца па меры неабходнасці і вырашаюць пытанні аб выдзяленні месца таму ці іншаму студэнту. Камісія складаецца як з выкладчыкаў (дэканат), так і са студэнтаў філалагічнага факультэта. Курыруецца студэнцкая ЖБК Прафсаюзам БДУ і непасрэдна Студэнцкім гарадком.

Камісія па сацыяльнай рабоце:

1. Праводзіць маніторынг сацыяльнага становішча навучэнцаў.

2. Інфармуе навучэнцаў аб сістэме і формах сацыяльнай падтрымкі.

3. Аналізуе сацыяльнае становішча навучэнцаў.

4. Уносіць прапановы па пытаннях падтрымкі навучэнцаў.

5. Аказвае матэрыяльную дапамогу на аснове Палажэння "Аб аказанні матэрыяльнай дапамогі навучэнцам I і II ступені вышэйшай адукацыі, навучэнцам і аспірантам дзённай формы навучання са сродкаў прафсаюзнага бюджэта».

Камісія па арганізацыйна-масавай і інфармацыйнай рабоце:

1.Уносіць прапановы ў праекты перспектыўных і бягучых планаў работы прафкама.

2.Ажыццяўляе рэалізацыю канцэпцыі інфармацыйнай работы.

3.Вядзе ўлік членаў арганізацыі на факультэце.

Камісія па вучэбна – вытворчай рабоце:

1.Распрацоўвае і ўносіць прапановы па ўдасканаленні навучальнага працэсу.

2. Праводзіць кансультацыйную, тлумачальную і інфармацыйную работу сярод навучэнцаў па пытаннях навучальнага працэсу.

3. Праводзіць маніторынгі па пытаннях стыпендыяльнага забеспячэння.

Камісія па праектнай дзейнасці і культурна-асветніцкай рабоце:

1. Каардынуе праектную дзейнасць і культурна-асветніцкую працу на факультэце.

2.Праводзіць культурна-асветніцкія мерапрыемствы прафбюро.

Камісія па аздараўленчай, фізкультурна-масавай і спартыўнай рабоце:

1. Праводзіць кансультацыйную, тлумачальную і інфармацыйную працу сярод навучэнцаў аб магчымасцях аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння, садзейнічае ў набыцці пуцёвак.

3.Арганізоўвае працу груп агульнай фізічнай падрыхтоўкі «Здароўе» (выдача абанементаў на наведванне басейна і трэнажорнай залы).

4.Арганізоўвае фізкультурна-аздараўленчую і спартыўную работу, правядзенне спартакіяд.

5. Арганізоўвае адпачынак і аздараўленне навучэнцаў.

Камісія па грамадскім кантролі за працай прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання:

1. Распрацоўвае і ўносіць прапановы па паляпшэнні арганізацыі харчавання.

2. Праводзіць параўнальны аналіз цэн у прыватным буфеце філалагічнага факультэта з прыватнымі аб'ектамі гандлю на іншыхфакультэтах.

3. Праводзіць анкетаванне навучэнцаў з мэтай аналізу дастатковасці сетак гандлёвых прадпрыемстваў, цэнаўтварэння.

 

Наша выдатная каманда заўсёды гатова прапанаваць сваю дапамогу студэнтам. Прафсаюз студэнтаў дапамагае рэалізоўваць цікавыя праекты і ідэі навучэнцаў. Мы заўсёды рады супрацоўніцтву.

Разам мы можам УСЁ!

Атрымаць больш інфармацыі, сачыць за нашымі навінамі Вы можаце ў нашай групе 

«Прафбюро філфака» https://vk.com/profkombsu_philfak

 

Старшыня прафсаюзнага бюро

філалагічнага факультэта

 

 

Берднік Аліна

+375 25 534 55 78

 

 

 

 

 

 

Старшыня жыллёва-бытавой камісіі 

прафcаюзнага бюро

 

 

Дмухоўская Дар’я

+37529110-58-51

 

 

 

 

 


 

СТУДЭНЦКАЯ ПРЭС-СЛУЖБА ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА

Прэс-служба– гэта «вочы і вушы» філалагічнага факультэта, людзі, якія ведаюць «усё пра ўсіх», студэнты, якія дапамагаюць даведацца пра самыя свежыя і актуальныя навіны.
Мэта Прэс-службы – інфармаванне пра дзейнасць філалагічнага факультэта БДУ, акцыі і мерапрыемствы, якія праводзяцца на філфаку,а таксама найбольш значныя падзеі (праз афіцыйны сайт філалагічнага факультэта, афіцыйную групу ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте», аб’явы на стэндах факультэта).
Чым мы займаемся?
· Рыхтуем інфармацыйныя матэрыялы пра будучыя і мінулыя мерапрыемствы для афіцыйнага сайта Філалагічнага факультэта БДУ;
· Займаемся распаўсюджваннем інфармацыі праз афицыйную групу ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте»;
· Ствараем фотасправаздачы пра мерапрыемствы;
· Выдаем студэнцкую газету «Слова»;
· Займаемся афармленнем, напаўненнем і абнаўленнем інфармацыйных стэндаў на факультэце.
 
Прэс-служба дае магчымасць развіць творчыя здольнасці, удасканаліць навыкі літаратурна-рэдакцыйнай дзейнасці, а таксама выпрацаваць такую важную якасць асобы, як камунікабельнасць.
 
 
 
 

В. а. Старшыні 

 

 

Юдзіна Ганна

+37529 611 66 30

 

 

 

 

 

 

 

 

Намеснік Старшыні

 

 

 

Вячорка Дар’я

+37529 308 32 37

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

СТУДЭНЦКІ САВЕТ ПА ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА

СТУДЭНЦКІ САВЕТ ПА ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА

 

 

Студэнцкі Савет па якасці адукацыі (ССЯА) з’яўляецца выбарным калегіяльным органам студэнтаў і магістрантаў.

 

Мэтай дзейнасці Савета па якасці адукацыі з’яўляецца садзейнічанне павышэнню якасці адукацыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, павышэнне культуры ўзаемаадносін удзельнікаў адукацыйнага працэсу, захаваннеа кадэмічных свабод і абавязкаў, развіццё прынцыпаў самакіравання.

Палажэнне аб Студэнцкім Савеце па якасці адукацыі

 

Кірункі працы ССКА філалагічнага факультэта:

·         штогадовае анкетаванне студэнтаў;
·         удзел у арганізацыі і правядзенні канферэнцый, круглых сталоў;
·         маніторынг вынікаў экзаменацыйных сесій;
·         унясенне пытанняў і прапаноў Вучонаму савету факультэта на падставе аналізу прадстаўленых дадзеных;
·         арганізацыя сустрэч студэнтаў з выбітнымі выпускнікамі філалагічнага факультэта;
·         удзел у арганізацыі і правядзенні выязных універсітэцкіх семінараў;
·         праца з абітурыентамі;
·         арганізацыя забаўляльна-пазнавальнага мерапрыемства "Факультэтскія гульні".
 
Склад Студэнцкага Савета па якасці адукацыі Філалагічнага факультэта (2018 –2019 вуч. г.)

 

Старшыня

Студэнцкага Савета па якасці адукацыі

філалагічнага факультэта

 

 

Плюшчай Настасся

(“Руская філалогія”)

+37529 127-57-76

+37525 772-60-34

 

 

 

Намеснік старшыні

Студэнцкага Савета па якасці адукацыі

філалагічнага факультэта

 

 

Лапотка Аляксандра

(“Руская філалогія”)

+37544 713 65 18

 

 

 

 

 

Акцыя «Гаворым пра СНІД»

 

“Якая яна… наша родная мова”, альбо “Дзень роднай мовы” на філалагічным факультэце

Знаёмім абітурыентаў з філфакам на Фестывалі факультэтаў

Наш адрас: 220030, г. Мінск, вул. К. Маркса, д.31, каб. 34

Е-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Група «ВКонтакте»: http://vk.com/ssko_ff

БРСМ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА

БРСМ філалагічнага факультэта – гэта вядучая першасная студэнцкая арганізацыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама ўнікальная пляцоўка для рэалізацыі сваіх творчых, арганізатарскіх і кіраўніцкіх здольнасцяў і навыкаў. У рамках БРСМ БДУ функцыянуюць і актыўна развіваюцца больш за 14 напрамкаў, у якіх кожны студэнт можа атрымаць магчымасць ажыццявіць усе свае ідэі і намеры.

За час свайго існавання наша студэнцкая арганізацыя заслужыла месца сярод самых актыўных і ініцыятыўных факультэтаў, якая прымае ўдзел у мностве агульнаўніверсітэцкіх і гарадскіх праектах. Актывам БРСМ філфака была праведзена вялікая колькасць мерапрыемстваў для студэнтаў факультэта, студэнцкіх і дабрачынных акцый: Дзень студэнта, Масленіца, Дзень Святога Валянціна.

Галоўным і самым маштабным штогадовым праектам арганізацыі БРСМ філалагічнага факультэта стаў дабрачынны канцэрт-конкурс "ФІЛФАКТАР", які ўпершыню быў праведзены ў снежні 2013 года. Гэты праект дазваляе студэнтам раскрыць свае таленты, выявіць сябе ў разнастайных творчых сферах, а таксама завесці новых сяброў і правесці час з задавальненнем, тым самым дапамагаючы сваёй творчасцю дзецям з дзіцячых дамоў.

 

 

НАШ КАМІТЭТ:

 

 

 

 

Сакратар ПА ГА «БРСМ» філалагічнага факультэта БДУ

Ксенія Баровіч (англіская філалогія, 2 курс)

+375(29)3142708

https://vk.com/kseniya_borovich

 

 

Першы намеснік сакратара. Кіраўнік службы фандрайзинга

Анастасія Кавальчук (англіская філалогія, 2 курс)

+375(29)7745734

Намеснік сакратара па культурна-масавай і ідэалагічнай працы. Прэс-сакратар

Саковіч Вольга (англійская філалогія, 2 курс)

+375(44)7369297

Начальнік Штаба Працоўных Спраў

Лісік Аляксандра (беларуская філалогія, 2 курс)

+375(44)4739806

Кіраўнік валанцёрскага кірунку

Кудактін Ягор (англійская філалогія, 2 курс)

+375(29)3706481

Кіраўнік карпаратыўнага кірунку

Шульга Мікалай (славянская філалогія, 2 курс)

+375293372583

Кіраўнік спартыўнага кірунку

Міцкевіч Іван (французская філалогія, 4 курс)

+375(25)9188260

Спецыяліст па дакументацыйнаму забеспячэнню

Субоціна Аляксандра (англійская філалогія, 2 курс)

+375(29)6671069

Кіраўнік творчай лабараторыі

Шаблоўская Вікторыя (славянская філалогія, 2 курс)

+375(29)8604193

Кіраўнік палітычнага кірунку

Каровіна Анжаліка (беларуская філалогія, 2 курс)

+375(33)3869167

Спецыяліст па знешніх сувязях

Невар Кірыл (нямецкая філалогія, 2 курс)

+375(44)7893632

Кіраўнік клубнага кірунку

Чопик Дар'я (усходняя філалогія, 3 курс)

+375(29)6354905

Казначэй

Іванюк Яна (славянская філалогія, 2 курс)

+375(44)7824669

Больш інфармацыі аб дзейнасці нашай арганізацыі і Камітэта вы можаце знайсці ў групе «ВКонтакте»: https://vk.com/brsmfilfakk

Наш Instagram:: www.instagram.com/brsmfilfakk

Наш адрас: 220030, г. Мінск, вул. Карла Маркса, д.31, каб. 34

САВЕТ СТАРАСТ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА

 

САВЕТ СТАРАСТ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА - орган студэнцкага самакіравання, які каардынуе працу ўсіх старастаў факультэта. Дзякуючы ланцужку "стараста групы - курса - факультэта" атрымоўваецца хутка арганізоўваць студэнтаў, знаёміць іх са зменамі ў навучальным працэсе, рэалізоўваць маладзежныя праграмы.

 

 

 

 

ЗАДАЧЫ САВЕТА СТАРАСТ:

1. Фарміраванне ў студэнтаў пазітыўнай устаноўкі на паспяховую навучальную і грамадскую дзейнасць;

2.Забеспячэнне высокай арганізаванасці і дысцыпліны студэнтаў у навучальным працэсе;

3.Садзейнічаць у вырашэнні праблем студэнцтва;

4.Узаемадзеянне з адміністрацыяй факультэта па пытаннях, звязаных з арганізацыяй вучэбнай, навукова-даследчай і грамадскай дзейнасці студэнтаў;

5.Унясенне прапаноў па арганізацыі навучальнага працэсу;

6.Па даручэнні дэканата інфармаванне студэнтаў па пытаннях арганізацыі навучальнага працэсу, новаўвядзенняў у сферы атрымання вышэйшай адукацыі.

 

  

 

 

 

У СТРУКТУРУ САВЕТА СТАРАСТ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА Ў 2019 - 2020 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ ЎВАХОДЗЯЦЬ:

Старшыня Савета стараст

 

 

Уладзімір Палішчук,

студэнт спецыяльнасці "Русская філалогія"

Тэл.:+375(29) 185-09-28

 

 

 

 

 

Намеснік старшыні

 

 

 

Вольга  Самусевiч,

студэнтка спецыяльнасці "Славянская філалогія"

Тэл.: +375(29) 171-08-67

 

 

  

 

 

Нашы КАНТАКТЫ:

Наша група ў кантакце: vk.com/filstarosta

Наш e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Наш адрас: Савет стараст філалагічнага факультэта БДУ, вул. К.Маркса 31, каб. 34

 
 

СТУДЭНЦКАЯ КУРАТАРСКАЯ СЛУЖБА ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА

 

СТУДЭНЦКАЯ КУРАТАРСКАЯ СЛУЖБА ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА БДУ

 

 

 

Кіраўнік Куратарскай службы Філалагічнага факультэта

 

 

Вецярэц Дар’я,

студэнтка спецыяльнасці «Славянская філалогія»

Тэл.: +375 29 833-71-95

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. 

 

 

 

 

Намеснік кіраўніка Куратарскай службы філалагічнага факультэта

 

 

 

Міцкевіч Іван,

студэнт спецыяльнасці «Рамана-германская (французская) філалогія»

Тэл.: +375 (25) 548 23 13

 

Студэнцкая куратарская служба Філалагічнага факультэта БДУ – орган студэнцкага самакіравання, які быў створаны на аснове Студэнцкай куратарскай службы БДУ пад эгідай Савета старастаў БДУ і ГА “Студэнцкага саюзу БДУ” для сістэматызацыі і аптымізацыі працы студэнтаў-куратараў, аказання ім метадычнай і інфармацыйнай падтрымкі.

Студэнт-куратар – студэнт 2 – 5-га курса, які добраахвотна, бязвыплатна і ў вольны час праводзіць працу па аказанні інфармацыйнай, арганізацыйнай і кансультацыйнай дапамогі, падтрымцы студэнтаў 1-га курса ў іх адаптацыі да студэнцкага жыцця на філалагічным факультэце БДУ.

Студэнты-куратары філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на 2018/2019 год

 

Мэты дзейнасці Студэнцкай куратарскай службы філалагічнага факультэта БДУ:

  • дапамога і садзейнічанне студэнтам 1-га курса ў адаптацыі да жыцця на факультэце;
  • прыцягненне іх да актыўнага ўдзелу ў грамадскім, культурным, спартыўным, вучэбным і навуковым жыцці факультэта і ўніверсітэта;
  • развіццё ў студэнтаў лідарскіх якасцяў.

Мерапрыемствы, якія праводзіць Куратарская служба:

1)    Арганізацыйныя сходы для студэнтаў-куратараў (штотыднёва).

2)    Дабрачынныя мерапрыемствы сумесна з Саветам стараст Філалагічнага факультэта БДУ (штомесячна):

  • уручэнне падарункаў да святаў выхаванцам дзіцячых дамоў і спецыяльных школ-інтэрнатаў;
  • правядзенне святочных канцэртаў, забаўляльных мерапрыемстваў;
  • чаяпіцці і сумесны прагляд фільмаў/мультыплікацыйных фільмаў.

3)    Віншаванне студэнтаў-куратараў са святамі (святочныя чаяпіцці):

  • “З Калядамі, студэнты-куратары!”;
  • “Кахання кожнаму сэрцу!” (З Днём Святога Валянціна);
  • “Са святам вясны!” (З 8 Сакавіка).

4)    Дзень студэнта-куратара Філалагічнага факультэта БДУ (штогод 13 красавіка).

5)    “Мой тэатр” – сумесны паход студэнтаў-куратараў у тэатр (раз на 2 месяцы).

6)    “Студэнт-куратар года” (у канцы кожнага вучэбнага года)

Намінацыі:

  • “Любоў групы”;
  • “Лепшая дакументацыя”;
  • “Меркаванне калег”;
  • “Лепшы студэнт-куратар года”;
  • "Лепшая курыруемая група".
 
Студэнцкая куратарская служба філалагічнага факультэта дзейнічае на падставе наступнага дакумента: Палажэнне аб Студэнцкай куратарскай службе БДУ

Наш адрас: 220030, г. Мінск, вул. К. Маркса, д.31, каб. 34

Група «ВКонтакте»: https://vk.com/club51355938

ТВОРЧЫ САЮЗ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА

Творчы саюз - гэта прадзюсарскі цэнтр для таленавітых студэнтаў факультэта.

 

Творчы саюз з'яўляецца самай маладой студэнцкай арганізацыяй, але, нягледзячы на гэта, за плячыма мае дастатковую колькасць арганізаваных мерапрыемстваў:

  • Калядны дабрачынны баль
  • Вечары жывой музыкі
  • Караоке-шоў
  • Фестываль першакурснікаў «YFM. #ТЫНАХВАЛІ»
  • Розныя віды майстар-класаў

 

Мы выяўляем і падтрымліваем таленавітую моладзь, дапамагаем арганізаваць вольны час, выявіць арганізатарскія навыкіі навыкі кіраўніцкоў, неабходныя будучаму спецыялісту.

У саюз уваходзяць вакалісты, танцоры, музыканты, вядучыя, акцёры, арганізатары мерапрыемстваў, КВЗэншчыкі, удзельнікі інтэлектуальных гульняў, розныя творчыя калектывы, а таксама ўсе тыя, хто звязаны з творчай дзейнасцю ў БДУ.

 

В.а. старшыні творчага саюза

філалагічнага факультэта БДУ

 

 

 

 

 

Круковіч Дар'я,

студэнтка спецыяльнасці "Рамана-германская філалогія"

+375 (29) 329 28 44

 

 

 

 

 

 

 

 

суполка Вконтакте:vk.com/ts_filbsu

Instagram: instagram.com/creative_bsu

СТУДЭНЦКІ САЮЗ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА

 

СТУДЭНЦКІ САЮЗ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА

 

 

 

 

Старшыня Студэнцкага Саюза філалагічнага факультэта

 

 

Карабан Данііл

студэнт спецыяльнасці “Беларуская філалогія”

Тэл.: +375336389279

 

 

 

 

Студэнцкі Саюз філалагічнага факультэта БДУ – гэта дружная каманда творчых, актыўных, ініцыятыўных студэнтаў. Студэнцкі Саюз – арганізацыя, якая дапамагае рэалізаваць сябе як у грамадскiм, так і ў творчым плане.

Мэтай дзейнасці ГА “Студэнцкі Саюз БДУ” з’яўляецца садзейнічанне развіццю нацыянальнай адукацыі, навукі, культуры, выхавання новага пакалення беларускай інтэлігенцыі, ажыццяўленне студэнцкага самакіравання, абарона правоў і законных інтарэсаўсваіх членаў, падтрымка непасрэднага супрацоўніцтва паміж рэктаратам і студэнтамі.

Мерапрыемствы Студэнцкага Саюза філалагічнага факультэта:

1.«Квэст №113»;

2. Візіткі першакурснікаў;

3. Дабрачынны калядны баль;

4. «Super Mixed»;

5. Турсцяжынка падчас правядзення агульнаўніверсітэцкай патрыятычнай асветніцкай акцыі “Вязынка”.

 

Студэнцкі Саюз філалагічнага факультэта дзейнічае на падставе наступнага дакумента: Устаў Студэнцкага Саюза БДУ

Наш адрас: г. Мінск, вул. К. Маркса, д.31, каб. 34

Група «ВКонтакте»: https://vk.com/stud.soyuz