Газета "Слова"

Газета “СЛОВА” была створана па ініцыятыве Прэс-службы філалагічнага факультэта БДУ як газета для студэнтаў і пра студэнтаў. Першы выпуск газеты быў прысвечаны 94-годдзю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якое адзначалася 30 кастырчніка 2015 года.

Яркае студэнцкае жыццё, творчасць, таленты, дасягненні, знакамітыя імёны і цікавыя падзеі – усё гэта наш філалагічны факультэт.Слаўная гісторыя філфака будзе натхняць творчы калектыў “СЛОВА” на працу. Неабсяжныя вяршыні, спрэчныя пытанні, важныя і актуальлныя тэмы чакаюць наперадзе каманду газеты “СЛОВА”і яе чытачоў.
 
Галоўны рэдактар студэнцкай газеты: Лізавета Басалыга, студэнтка 4 курса.
Аўтарскі калектыў: Юлія Клімянкова, Вiкторыя Рэпетта Мiхеенкава, Анастасія Шпартава, Ганна Варотчык, Анастасія Рэбко, Крысціна КаюдзінаКацярына Кавалёва і іншыя студэнты, а таксама выкладчыкі філалагічнага факультэта.
Рэдакцыйны савет: Іван Сямёнавіч Роўда – дэкан філалагічнага факультэта; Вольга Пятроўна Крычко – намеснік дэкана філалагічнага факультэта па вучэбна-выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях.
Студэнцкая газета “СЛОВА” – гэта творчы калектыў ініцыятыўных, актыўных, неабыякавых і яркіх студэнтаў філалагічнага факультэта, якія не абмінаюць ніводнага мерапрыемства на родным факультэце і наогул ва ўніверсітэце. У нашай газеце вы пазнаёміцеся з рознымі меркаваннямі і тлумачэннямі тых ці іншых пытанняў, звернеце ўвагу на тое, што маглі не заўважыць самастойна. На старонках газеты вы пабачыце шмат фотаздымкаў з мерапрыемстваў, зможаце пазнаёміцца з творчасцю маладых паэтаў і празаікаў філфака. Кожны з вас знойдзе інфармацыю на свой густ.
Прапануем Вам пагартаць старонкі студэнцкай газеты філалагічнага факультэта “Слова” у электронным варыянце
 

Газета “СЛОВА” выходзіць раз у квартал. Тыраж газеты скаладае прыблізна 150-200 асобнікаў. Распаўсюджваецца на правах унутранага карыстання (бясплатна).
Электронная версія “СЛОВА” размяшчаецца на сайце філалагічнага факультэта philology.bsu.by і ў суполцы сацыяльнай сеткі “Укантанкце” vk.com/filbsu
 
Друкаваны асобнік кожны можна атрымаць у 34 аудыторыі. Размешчана газета і на стэндзе ля помніка Францыску Скарыну на другім паверсе філфака.
Таленавітых, неабыякавых, актыўных студэнтаў, якія маюць здольнасці публіцыста ці пісьменніка, тых, хто мае сваё асабістае меркаванне і хто жадае падзяліцца гэтым бачаннем з іншымі, чакаем у нашай творчай камандзе газеты “СЛОВА”!
Адрас рэдакцыі:
220030, Беларусь, г. Мінск, вул. К. Маркса,31; аўд. 34
тэл.: +375172223602
E-mail:Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
 
Кантактная інфармацыя:
+375293130834 (Лізавета Басалыга)