ТРЫФАН / ВАЛЯНЦІН

Дата: Сб. 14 Фев, 2015 6:00 am - 6:00 am
(Сб. 14 Фев, 2015 9:00 am - 9:00 am +03)

 

ТРЫФАН / ВАЛЯНЦІН

Назіралі за прыродай, зоркамі: “На Трыфана зорна – вясна позняя”. Гэты ж дзень – і Грамнічны бацька, бо заўтра ўжо Грамніцы. Да іх рабілі свечкі з асенняга воску. У Віцебскім і Полацкім паветах у апошнюю суботу перад Грамніцамі рыхтавалі “ахвярныя” грамнічныя свечкі са свайго воску. Святы пакутнік Трыфан нарадзіўся ў Малой Азіі, а ў 250 годзе яму адсеклі галаву падчас жорсткіх ганенняў хрысціян. / Амаль для ўсяго свету Дзень святога Валянціна – свята закаханых. Раней у беларусаў-католікаў Валянцін быў звычайным прысвяткам земляробчага календара.

[Лозка, А.Ю. Беларускі народны каляндар / А.Ю. Лозка. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мн.: Полымя, 2002. – С. 57.]

Поиск по календарю