18.02.2021 Рэспубліканскі адкрыты навукова-практычны семінар «Іван Шамякін – пісьменнік, акадэмік, грамадскі дзеяч», прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна
Інфармацыйнае паведамленне
Шаноўныя калегі!
Запрашаем вас прыняць удзел у працы
Рэспубліканскага адкрытага навукова-практычнага семінара «Іван Шамякін – пісьменнік, акадэмік, грамадскі дзеяч»,
прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна
Семінар адбудзецца на філалагічным факультэце БДУ
(г. Мінск, вул. К. Маркса, 31)
18 лютага 2021 года
Плануецца завочна-дыстанцыйны фармат правядзення семінара. У інтэрнэце будзе створана скрыня, у якую ўдзельнікам прапануецца пераслаць свае даклады і выступленні па спецыяльнай спасылцы, а ў дзень семінара – пазнаёміцца з дакладамі, пакінуць пытанні ці каментарыі. Пасля правядзення семінара плануецца выданне матэрыялаў.
Тэматыка семінара:
- Шмаграннасць асобы і творчай спадчыны Івана Шамякіна.
- Творчасць Івана Шамякіна: сучасныя і вечныя праблемы.
- Жанравая і тэматычная разнастайнасць творчасці Івана Шамякіна.
- Творчасць Івана Шамякіна ў нацыянальным і сусветным літаратурным кантэксце.
- Мова і стыль твораў Івана Шамякіна.
- Перакладчыцкая дзейнасць Івана Шамякіна і пераклады яго твораў за межамі Беларусі.
- Актуальныя пытанні вывучэння жыцця і творчасці Івана Шамякіна ў школе.
Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца
навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі, аспіранты, магістранты, студэнты.
Па выніках працы семінара плануецца выданне зборніка матэрыялаў. Электронная версія зборніка будзе выкладзена на сайце “Народныя паэты і пісьменнікі Беларусі”.
Тэрміны падачы заявак на ўдзел у семінары і матэрыялаў да друку
Заяўку на ўдзел у семінары неабходна даслаць на адрас электроннай пошты кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
да 11 лютага 2021 года.
Да 20 сакавіка 2021 года прымаюцца матэрыялы ў зборнік.
Форма заяўкі для ўдзелу ў семінары (калі ласка, запоўніце ўсе палі) |
|
Імя, імя па бацьку, прозвішча |
|
Навуковая ступень, навуковае званне |
|
Пасада, месца працы для студэнтаў, аспірантаў, магістрантаў: месца вучобы, курс, спецыяльнасць, факультэт |
|
Тэма даклада |
|
Кантактны тэлефон, |
|
Кантактны адрас |
ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ АРТЫКУЛАЎ
у зборнік матэрыялаў Рэспубліканскага адкрытага навукова-практычнага семінара «Іван Шамякін – пісьменнік, акадэмік, грамадскі дзеяч”, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна
1. Артыкулы прымаюцца ў электронным выглядзе (інтэрвал адзінарны; палі: злева – 2,5, справа – 1,5, астатнія – па 2 см., шрыфт – TimesNewRoman, кегль 14). Аб’ём не павінен перавышаць 6 старонак.
2. Двукоссі выкарыстоўваць толькі ў варыянце рускага шрыфту (узор – «»).
3. Спасылкі на заўвагі афармляць у тэксце ў квадратных дужках праз зорачку і адпаведны парадкавы нумар. Пасля тэксту артыкула заўвагі размяркоўваць пад адпаведнай назвай ЗАЎВАГІ па парадку ўжывання праз зорачку і адпаведны нумар (гл. узор ніжэй).
4. Ініцыялы і прозвішча ў тэксце артыкула падаюцца праз непарыўныя прабелы, (Shift+Ctrl+прабел).
5. Спасылкі на цытуемыя крыніцы афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК РБ у квадратных дужках з указаннем нумару выдання па алфавіце і старонкі (старонка – курсівам, напрыклад: [1, 23]). Выкарыстанне зносак забараняецца.
6. Ілюстрацыйны матэрыял падаецца ў фарматах JPEG або TIF.
УЗОР АФАРМЛЕННЯ
Таццяна Івахненка
ІДЭНТЫФІКАЦЫЯ ВОБРАЗА РУСАЛКІ Ў БАЛАДАХ
АДАМА МІЦКЕВІЧА «СВІЦЯЗЯНКА» І «РЫБКА»
Тэкст.
ЗАЎВАГІ
*1. У артыкуле выкарыстаны матэрыялы вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства БДУ.
ЛІТАРАТУРА
1. Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: у 2 т. Т. 1: Акапэла – Куцця / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. – Мінск : БелЭн, 2005. – 768 с.
2. Восточнославянский фольклор: Слов. науч. и нар. терминологии / Редкол.: К. П. Кабашников (отв. ред.) и др. – Минск : Навука і тэхніка, 1993. – 478 с.
3. Лицкевич, С. Герой неизданного романа / С. Лицкевич // СБ Беларусь сегодня [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.sb.by/post/56439/ – Дата доступу: 14. 02. 2010.
4. Насовіч, Я. Пра сучасныя польска-беларускія моўныя кантакты: праблемы двухмоўя / Я. Насовіч // Беларусіка-Albaruthenica: Кн. 2 / Рэд. А. Анціпенка і інш. – Мінск : Нац. нав.-асв. цэнтр імя Ф. Скарыны, 1993. – С. 384–387.
5. Юрчук, О. О. Необарокові тенденції в українській літературі ХХ століття: автореф. дис. ...канд. філол. наук: 10.01.01 / О. О. Юрчук; Інс-т літератури ім. Т.Г. Шевченка НАН України. – Київ, 2007. – 20 с.