ШКОЛА ЛІТАРАТУРНАГА БЛОГЕРА

Наша школа запрашае вучняў 8–11 класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій.

Школа будзе карысная тым, каго цікавяць наступныя праблемы:

  • Літаратура ў медыякультуры.Літаратура і медыя. Блогер / пісьменнік / чытач.
  • Як мы чытаем. Чытач на тэрыторыі аўтарскага тэксту.
  • Маркетынг ў літаратуры. Рэклама. Прэзентацыя.
  • Літаратура і сеціва. Сеціўная літаратура. Пісьменнік у сеціве і чытач у сеціве.
  • Буктрэйлер як спосаб папулярызацыі кнігі. Экранізацыя. Літаратурныя блогі. Агляды.
  • Сторытэлінг.
  • Літаратурная крытыка. Рэцэнзія. Водгук.
  • Літаратурныя фестывалі.
  • Літаратура ў гарадской прасторы. Сучасная інфрастуктура чытання. Прасторы даступных кніг. Новыя фарматы бібліятэк.

Што мы будзем рабіць?

  • Шмат чытаць: і вядомыя кнігі, і навінкі;
  • Сустракацца з аўтарамі;
  • Сачыць за літаратурнай модай;
  • Абмяркоўваць, даследаваць, атрымліваць асалоду ад пагружэння ў мастацкі свет;
  • Дзяліцца прачытаным, пісаць і распавядаць пра літаратуру;
  • Весці кніжны блог;
  • Піярыць крутыя кнігі;
  • Ствараць літаратурныя акцыі і падзеі

І шмат чаго яшчэ, звязанага з кнігамі і заснаванага на любові да чытання!

Заняткі праводзяць выкладчыкі кафедры рускай літаратуры, а таксама запрошаныя госці-эксперты.

Сустрэчы праходзяць 1 раз на тыдзень на філалагічным факультэце (вул. Карла Маркса, 31). Расклад на кожны месяц прыведзены на галоўнай старонцы Школы юнага філолага. Навучанне бясплатнае.

Тэлефон для даведак (+375-17) 365-41-49.

Заяўкі прымаюцца па элэктроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.. Форму можна скапіраваць тут (http://philology.bsu.by/by/abturyentu/shkola-unaga-filolaga/1692-blank-zayavy).

Адказны арганізатар Школы літаратурнага блогера – дацэнт кафедры рускай літаратуры Людміла Віктараўна Камлюк-Ярашэнка.