Кафедра
Адрас:
ауд. 55
вул. К. Маркса, 31
Беларусь
220030
Тэлефон: +375 17 355-48-95
E-mail:
Сайт кафедры: http://w3.bsu.by/
Загадчык: Дарагакупец-Навіцкая Аксана Міхайлаўна
Дата стварэння: 1988 г.
Колькасць выкладчыкаў: 17, з іх прафесараў - 1, дацэнтаў – 6.
Навуковыя напрамкі: cацыякультурные аспекты мовы і маўлення, прыкладная лінгвістыка.
Спецыялізацыі:
- Русская мова як замежная
- Камп'ютарнае забеспяченне
Спецкурсы
- Дзелавая руская мова;
- Метады працы з мастацкім тэкстам;
- Навуковы стыль прамовы;
- Метады і тэхналогіі навучання РМЗ.
Спецсемінары
- Лексічныя і граматычныя цяжкасці рускай мовы як замежнай
- Моўныя аспекты навучання рускай мове як замежнай
- Моўныя аспекты навучання рускай мове як замежнай. Камунікатыўна арыентаванае вывучэнне філалагічных дысцыплін
- Актуальныя праблемы супастаўляльнага вывучэння мовы
Курсы для стажора
- Практыка рускага вуснага і пісьмовага маўлення.
- Практыка рускага вуснага і пісьмовага маўлення (пачатковы курс).
- Практыка рускага вуснага і пісьмовага маўлення (карэкэктуючы курс фанетыкі).
- Маўленчы практыкум.
- Развіццё дыялагічнага маўлення.
- Практычная граматыка рускай мовы.
- Граматычныя цяжкасці рускай мовы як замежнай.
- Маўленчы этыкет.
- Відэакурс рускай мовы.
- Відэаэкскурсіі.
- Лінгвакраязнаўчы курс «Беларусь і беларусы»
- Культура Беларусі.
Акрамя навучальных дысцыплін замежным студэнтам і стажорам прапануюцца экскурсіі па г. Мінску і гістарычных мясцінах для знаёмства з культурай і гісторыяй Рэспублікі Беларусь. Узімку адзначаюцца святы: Каляды і Новы год. Для ўсіх жадаючых арганізуюцца экскурсіі ў Маёнтак Дзеда Мароза, які знаходзіцца ў знакамітай Белавежскай пушчы, а таксама ў лясную сядзібу беларускага персанажа Зюзі Паазёрскага.
У сакавіку студэнты ўдзельнічаюць у гуканні вясны ў музеі прыроды. Студэнты і стажоры ўдзельнічаюць у шоў з гульнямі, конкурсамі, сустракаюцца з казачнымі персанажамі.
У канцы навучальнага года кафедра прыкладной лінгвістыкі прымае актыўны ўдзел у арганізацыі фестывалю для студэнтаў і стажораў у вёсцы Вязынка, радзіме беларускага паэта Янкі Купалы.
Гісторыя
Гісторыя, імёны, дасягненні. Кафедра сёння.
Гісторыя кафедры прыкладной лінгвістыкі бярэ свой пачатак у верасні 1988 г. Яна зарадзілася ў нетрах кафедры рускай мовы, дзе функцыянавала як секцыя выкладчыкаў рускай мовы як замежнай.
У 1994 г., з далучэннем да кафедры навукова-даследчай лабараторыі тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі і перапрафіляваннем навуковай і вучэбна-метадычнай работы, яна стала называцца кафедрай прыкладной лінгвістыкі. Першым кіраўніком кафедры быў праф. У.В.Макараў, а з 1994 г. – праф. Л.М.Чумак.
Большасць выкладчыкаў кафедры з’яўляюцца выпускнікамі філалагічнага факультэта БДУ (С.М.Прохарава, А.І.Глухотка, У.Г.Будай, Н.А.Кузняцова, А.В.Лаўраненка, А.І.Галаўня, О.І.Роўда, М.М.Грамыка, І.А.Ерафеева, Т.П.Шуба), многія з іх абаранілі ў alma mater кандыдацкія і доктарскія дысертацыі.
Кафедрай ажыццяўляецца падрыхтоўка замежных студэнтаў-філолагаў у залежнасці ад іх прафесійных зацікаўленняў, патрэбнасцей і працягласці навучання (поўнае і ўключанае навучанне, стажыроўка, магістратура, аспірантура). З 1988 г. на кафедры прайшлі навучанне больш за тысячу замежных студэнтаў-філолагаў. Спецыялістамі высокай кваліфікацыі сталі нашы выпускнікі з Карэі, Фінляндыі, Ганы, Мадагаскара, Буркіна Фасо, Афганістана, В’етнама, Індыі, Перу, Манголіі, Галандыі, Францыі, Польшчы, Балгарыі, Марокка. У цяперашні час на кафедры навучаюцца студэнты, стажоры і магістранты з Кітая, ЗША, Ірана, Нігерыі, В’етнама, Германіі, Польшчы, Сербіі, Італіі, Іспаніі, Славакіі, Чэхіі і інш. Кафедра прыкладной лінгвістыкі з’яўляецца базавай у рэспубліцы па падрыхтоўцы русістаў замежных краін.
У межах праграм спецыялізацый “руская мова як замежная” і “камп’ютэрная лінгвістыка” з 1996 г. на кафедры ажыццяўляецца падрыхтоўка выкладчыкаў рускай мовы як замежнай, а таксама спецыялістаў па камп’ютэрнай лінгвістыцы для РБ.
Супрацоўнікамі кафедры выдадзены вучэбна-метадычныя дапаможнікі, падручнікі для замежных студэнтаў (В.Г.Будай и др. Русский язык. Учебный комплекс для студентов-нефилологов из Индии. – М., 1977, В.Г.Будай. Русский с алфавита. – Мн., 2003; Л.Н.Чумак. Синтаксис. Курс лекций для студентов-иностранцев филологического профиля. – Мн., 2003) і школьнікаў нашай рэспублікі, навуковыя манаграфіі (В.А.Карпов «Язык как система», Л.Н.Чумак «Синтаксис русского и белорусского языков в аспекте культурологии», С.М.Прохорова «Синтаксис переходной русско-белорусской зоны: ареально-типологическое исследование», «Славяно-балтийские синтаксические изоглоссы», «Еще раз о языковой непрерывности»).
Сёння кафедра (19 чалавек) – гэта высокапрафесійны калектыў прафесараў, дацэнтаў і выкладчыкаў. Адным з асноўных кірункаў навуковай работы кафедры з’яўляецца даследаванне суадносін мовы і соцыума ў розных аспектах. На базе кафедры з 1996 г. праходзяць міжнародныя навуковыя канферэнцыі “Язык и социум», публікуюцца зборнікі матэрыялаў канферэнцыі. Гэтая канферэнцыя мае шырокі навуковы рэзананс, у ёй бяруць удзел навукоўцы з розных краін свету. З 2004 г. яна ўваходзіць у план навуковых мерапрыемстваў Міжнароднай асацыяцыі выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры.
Дысцыпліны
Дисциплины, закрепленные за кафедрой в соответствии с приказом ректора
Специальность «Русская филология (по направлениям)» код специальности 1-21 05 02
Семестр 1-9. Современный русский язык
Семестр 1-8. Русский язык как иностранный
Семестр 1-8. Практика русской устной и письменной речи
Семестр 3. Информационные технологии в филологии
Семестр 6. Методика преподавания РКИ
Семестр 7-8. Введение в компьютерную филологию (заочн.)
Семестр 7-8. Методы автоматической обработки текстов (заочн.)
Семестр 9. Обучающие экспертные системы
Семестр 10. Обучающие экспертные системы (заочн.)
Специальность «Белорусская филология (по направлениям)» код специальности 1-21 05 01
Семестр 3. Информационные технологии в филологии
Семестр 7-8. Введение в компьютерную филологию (заочн.)
Семестр 7-8. Методы автоматической обработки текстов (заочн.)
Семестр 9. Обучающие экспертные системы
Семестр 10. Обучающие экспертные системы (заочн.)
Cпециальность «Романо-германская филология» код специальности 1-21 05 06
Семестр 3. Информационные технологии в филологии
Семестр 9. Обучающие экспертные системы
Специальность «Восточная филология» код специальности 1-21 05 07
Семестр 3. Информационные технологии в филологии
Семестр 9. Обучающие экспертные системы
Специальность «Славянская филология» код специальности 1-21 05 04
Семестр 3. Информационные технологии в филологии
Семестр 4. Обучающие экспертные системы