Сэрвісы

Кафедра тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства

Кафедра

Адрас:
аўд. 52
вул. К. Маркса, 31
Беларусь
220030

Тэлефон: +375 17 305-36-66k kateosia

E-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

Сайт: www.kateosia.com

Загадчык: Барковіч Аляксандр Аркадзьевіч

Дата стварэння: 1966 г.

Колькасць выкладчыкаў: – 15, з іх прафесараў – 2, дацэнтаў – 8.

Навуковыя напрамкі:

  • Тэорыя мовы
  • Граматыка і лексіка сучасных і старажытных славянскіх моў

Спецыялізацыі:

  • Тэорыя мовы
  • Славянскія мовы

Гісторыя

 

Гісторыя, імёны, дасягненні. Кафедра сёння.

Кафедра тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства (першапачаткова - агульнага і славянскага мовазнаўства) была створана ў Беларускім дзяржаўным універсітэце летам 1966г. Па рэкамендацыі выдатных мовазнаўцаў М.І. Талстога і В.У. Мартынава на пасаду загадчыка кафедры быў запрошаны з Кіргізскага універсітэта Адам Яўгенавіч Супрун-Бялевіч, які незадаўга да гэтага абараніў доктарскую дысертацыю "Славянские числительные (становление числительных как особой части речи)". За гады работы ў Беларусі А.Я. Супрун замацаваў сваю рэпутацыю знакамітага вучонага-славіста з шырокім колам інтарэсаў: ён займаўся даследаваннем лексікі і граматыкі славянскіх моў, этымалогіяй і псіхалінгвістыкай, гісторыяй палабскай мовы, методыкай выкладання рускай і беларускай моў, лінгвістычным аналізам мастацкага тэкста і інш. Уся апублікаваная спадчына вучонага складае каля 600 прац.

Першапачаткова кафедра тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства забяспечвала выкладанне агульналінгвістычных і славістычных дысцыплін на аддзяленнях беларускай і рускай філалогіі. Паступова, па меры стварэння кадравай і матэрыяльнай базы, перад калектывам была пастаўлена задача падрыхтоўкі ў рэспубліцы кваліфікаваных спецыялістаў па замежных славянскіх мовах і літаратурах. З 1993 г. кафедра прафілюецца і выпускае спецыялістаў па спецыянальнасцях "польская філалогія", "чэшская філалогія", "балгарская філалогія", "сербская філалогія", "украінская філалогія". Кожны год філалагічны факультэт БДУ ажыццяўляе набор на адну ці дзве славістычныя спецыяльнасці. Агульная колькасць вучэбных дысцыплін, якія выкладаюцца супрацоўнікамі кафедры на філалагічным факультэце, - 42. Пасля смерці праф. А.Я. Супруна ў 1999 г. загадчыкам кафедры стаў праф. Б.Ю. Норман. На сённяшні дзень на кафедры працуе 5 прафесараў, дактароў навук і 10 дацэнтаў і кандыдатаў навук, 5 выкладчыкаў, У розныя часы на кафедры працавалі такія вядомыя беларускія навукоўцы, як Б.І. Касоўскі, М.А. Паўленка, В.У. Мартынаў, У.В. Макараў, Б.А. Цясляроў, У.А. Карпаў, А.К. Кіклевіч, К.М. Гюлумянц і інш.; у якасці запрошаных прафесараў або лектараў чыталі спецкурсы В.П. Грыгор'еў, У.П. Гудкоў, М.Ю. Котава (Расія), Б. Блажэў, Р. Русінаў, Ц. Йотаў (Балгарыя), Я. Мазур (Польшча), X. Яхнаў, А. Крэчмер (Германія) і іншыя вядомыя славісты.

За няпоўныя 40 гадоў свайго існавання кафедра стала сапраўдным цэнтрам падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў па славянскіх мовах. Акрамя выпускнікоў славянскага аддзялення, пры кафедры прайшлі падрыхтоўку дзесяткі аспірантаў, сушукальнікаў і дактарантаў, у тым ліку з замежных краін (зараз пры кафедры навучаецца 38 аспірантаў і сушукальнікаў). Кафедра падрыхтавала серыю арыгінальных навучальных дапаможнікаў па славянскіх мовах - польскай, чэшскай, балгарскай, сербскай, славенскай, стараславянскай, палабскай і інш.; былі выдадзены разнастайныя слоўнікі і метадычныя распрацоўкі па гэтых мовах.

Таксама істотныя дасягненні ў справе падрыхтоўкі падручнікаў па агульналінгвістычных дысцыплінах. Шырокую папулярнасць у Савецкім Саюзе і за яго межамі набыў навучальны дапаможнік А.Я. Супруна "Введение в славянскую филологию" (1981, 1989; першае выданне - сумесна з А.М. Калютам). У 1980 г. быў апублікаваны калектыўны дапаможнік "Общее языкознание" пад рэд. А.Я. Супруна (перавыданы ў 2 кнігах у 1993-1995 гг.), у 1994 г. - дапаможнік Н.Б. Мячкоўскай "Социальная лингвистика", у 1996 г. - дапаможнік Б.Ю. Нормана "Основы языкознания" і г.д. Зараз на кафедры рыхтуюцца да выдання дапаможнікі па ўводзінах у раманскую і германскую філалогію.

Кола навуковых інтарэсаў супрацоўнікоў кафедры пачаў фармавацца яшчэ пад кіраўніцтвам А.Я. Супруна. Сёння гэта граматыка, лексіка, фразеалогія, стылістыка сучасных і старажытных славянскіх моў, соцыя- і псіхалінгвістыка, тэарэтычныя і прыкладныя праблемы мовазнаўства. Сярод найболш важных апублікаваных прац кафедры - частотны і асацыятыўны слоўнікі беларускай мовы. Члены кафедры ўдзельнічалі таксама ў стварэнні этымалагічнага слоўніка беларускай мовы. Разам з лінгвістамі з Рурскага універсітэта (Германія) супрацоўнікі кафедры падрыхтавалі і выдалі 3 капітальныя тамы функцыянальнай граматыкі: "Модальность и наклонение" (1994), "Персональность и лицо" (1999) і "Количественность и градуальность" (2001). Вядомыя і іншыя калектыўныя працы кафедры - зборнікі "Методы изучения лексики" (1975), "Число. Язык. Текст" (1998) і інш. Усяго кафедрай выдадзена больш за 100 манаграфій, падручнікаў, навучальных дапаможнікаў і больш за 1,5 тысячы артыкулаў, зроблены шэраг дакладаў на самых буйных міжнародных навуковых форумах (у тым ліку на Міжнародных з'ездах славістаў). Члены кафедры неаднаразова атрымлівалі міжнародныя і рэспубліканскія гранты для правядзення навуковых даследаванняў і публікацыі сваіх прац.

За сваю гісторыю (пачынаючы з 1966 г.) кафедра арганізавала і правяла цэлы шэраг прадстаўнічых міжнародных навуковых сустрэч: Усесаюзную канферэнцыю па лексікалогіі (1970), 5 рэспубліканскіх канферэнцый па супастаўляльным вывучэнні славянскіх моў, 6 беларуска-балгарскіх лінгвістычных сімпозіўмаў, Сімпозіўм па лексічных тюркізмах у славянскіх мовах, 5 Супруноўскіх чытанняў і інш. Выкладчыкі кафедры чыталі лекцыі і выступалі з дакладамі ва універсітэтах і акадэміях Расіі, ЗША, Германіі, Аўстрыі, Даніі, Іспаніі, Фінляндыі, Польшчы, Балгарыі, Чэхіі і іншых краін.

Кафедра тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства праводзіць актыўную агульнаадукацыйную, выхаваўчую, гуманістычную дзейнасць. Яе выкладчыкі выступаюць у масавым друку і па тэлебачанні, арганізуюць вечары і злёты, бяруць удзел у дыпламатычных і міжнародных акцыях у Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі.

Дысцыпліны

 

Дисциплины, закрепленные за кафедрой в соответствии с приказом ректора

 

Специальность «Славянская филология»  код специальности 1-21 05 04

Типовой учебный план 2021

Семестр  1- 2, 5-6. Славянский язык (І) - польский

Семестр  1. Введение в славянскую филологию

Семестр 1. Введение в языкознание

Семестр 1. Язык и теория систем

Семестр 2. Старославянский язык

Семестр  3-4 . Славянский язык (І) ( чешский, болгарский)

Семестр  5-6.  Славянский язык (І) - словацкий

Семестр 6. Теоретическая грамматика славянского языка (І) (словацкий, польский)

Семестр 7.  Славянский язык (І) (украинский, сербский)

Семестр 7.  История славянского литературного языка (І) (украинский, сербский)

Семестр 7-8. Теоретическая грамматика славян. языка (І) (украинский, сербский)

Семестр 9. Общее языкознание

 

Специальность «Белорусская  филология (по направлениям)» код специальности 1-21 05 01

Типовой учебный план  2021

Семестр  1. Уводзіны ў славянскую філалогію

Семестр  1. Уводзіны ў мовазнаўства

Семестр  1-2. Уводзіны ў славянскую філалогію (завочн.)

Семестр  1. Уводзіны ў мовазнаўства (завочн.)

Семестр 2.  Стараславянская мова

Семестр 2-3.  Стараславянская мова (завочн.)

Семестр 3.  Сучасная славянская мова (камп.ВНУ)

Семестр 3-4.  Сучасная славянская мова (завочн.)

Семестр 8.  Агульнае мовазнаўства

Семестр 10-11.  Агульнае мовазнаўства (завочн.)

 

Специальность «Русская  филология (по направлениям)» код специальности 1-21 05 02

Типовой учебный план 2021

Семестр  1. Введение в славянскую филологию

Семестр  1.Введение в языкознание

Семестр  1.Введение в языкознание (заочн.)

Семестр  1-2. Введение в славянскую филологию (заочн.)

Семестр 2.  Старославянский язык

Семестр 2-3.  Старославянский язык (заочн.)

Семестр 3.Современный славянский язык (вуз.комп.)

Семестр 8.Общее языкознание

 

Специальность «Романо-германская  филология» код специальности 1-21 05 06

Типовой учебный план 2018

Семестр 1. Введение в языкознание

Семестр 2. Введение в германскую филологию

Семестр 2. Введение в романскую филологию

Семестр 8. Общее языкознание

 

Специальность «Восточная  филология» код специальности 1-21 05 07

Типовой учебный план 2018

Семестр 1. Введение в языкознание

Семестр 8. Общее языкознание

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.