Падрыхтоўка спецыялістаў з замежных краін
Філалагічны факультэт з’яўляецца адным з вядучых цэнтраў па падрыхтоўцы русістаў з замежных краін і практыкуе розныя формы вывучэння рускай мовы як замежнай. Штогод на факультэце навучаюцца каля 200 замежных студэнтаў, стажораў і аспірантаў з розных краін свету. Навучальны працэс ажыццяўляюць усе кафедры факультэта. Кафедра прыкладной лінгвістыкі прапаноўвае на выбар курсы тэарэтычнага і прыкладнога характару. Магчыма таксама рэалізацыя індывідуальных праграм навучання і індывідуальных заняткаў са слухачамі.
Формы і ўзроўні навучання рускай мове як замежнай:
-
Поўны курс навучання па праграмах:
- вышэйшай адукацыі I ступені (5 гадоў),
- вышэйшай адукацыі II ступені (магістратура, 2 гады).
- Уключанае навучанне (1 семестр, 1 год, 2 гады).
-
Аспірантура і дактарантура па спецыяльнасцях (з абаронай дысертацыі ў спецыялізаваных Саветах універсітэта):
- беларуская літаратура;
- руская літаратура;
- літаратура народаў стран замежжа;
- тэорыя літаратуры; тэксталогія;
- фалькларыстыка;
- журналістыка;
- беларуская мова;
- руская мова;
- славянскія мовы;
- тэорыя мовы;
- прыкладная і матэматычная лінгвістыка;
- тэорыя і методыка навучання і выхавання
- Стажыроўка і павышэнне кваліфікацыі.
- Курсы рускай мовы.
Арыенціровачны кошт навучання па кантракту (у доларах ЗША):
- поўнае навучанне – ад $ 2328 за год;
- уключанае навучанне – ад $ 300 за месяц;
- аспірантура і дактарантура – ад $ 3336 за год (дзённая форма навучання), $1980 за год (завочная форма навучання);
- стажыроўка і павышэнне кваліфікацыі – ад $ 233 за месяц.
Для афармлення запрашэння на навучанне неабходна адаслаць па факсу або па электроннай пошце наступныя дакументы: копію старонкі пашпарта (дата нараджэння, № пашпарта, час дзеяння пашпарта, грамадзянства, фотаздымак), дакументы аб адукацыі, заяву на азначаную форму навучання.
Пасля атрымання гэтых дакументаў універсітэт высылае афіцыйнае запрашэнне для атрымання візы ў консульстве Рэспублікі Беларусь у вашай краіне.
Пасля афармлення кантракта на навучанне і выдання Загаду аб залічэнні ў БДУ належыць атрымаць часовую рэгістрацыю (дазвол на часовае пражыванне) на перыяд знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь.
Для гэтага неабходна падаць у кабінет 102 наступныя дакументы:
- запоўненую анкету-заяву;
- пашпарт з вучэбнай візай;
- міграцыйную карту;
- 3 фатаграфіі;
- медыцынскую страхоўку (афармляецца ў кабінеце 102);
- пропуск з інтэрната;
- квітанцыі аб аплаце дзяржпошліны за рэгістрацыю.
На час афармлення пашпарта Вам выдадуць Даведку, якая яго замяняе. Увага: здаць пашпарт на рэгістрацыю неабходна на працягу 3-х дзён пасля вашага прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь. Пашпарты афармляюцца на працягу 10 дзён. Атрымаць пашпарт з рэгістрацыяй можна толькі пасля прад'яўлення даведкі аб праходжанні поўнага медыцынскага агляду.
Адміністрацыйныя выдаткі (2008-2009 навучальны год)
- Запрашэнне на вучобу ў БДУ – 35 долараў ЗША
- Сустрэча, дапамога па ўладкаванні (па жаданні) – 40 долараў ЗША
- Часовая рэгістрацыя на перыяд знаходжання ў РБ – 45 долараў ЗША
- Медыцынскае страхаванне – 85 долараў ЗША / 1 год
- Абавязковы медыцынскі агляд – 55 долараў ЗША
- Віза на вакацыі – 45 долараў ЗША
- Віза на выезд – 30 долараў ЗША
Аплата ажыццяўляецца пасля прыезду кандыдата ў БДУ у доларах ЗША і беларускіх рублях.
Замежныя студэнты размяшчаюцца ў нумарах універсітэцкіх інтэрнатаў, якія знаходзяцца недалёка ад вучэбнага корпуса факультэта. Харчаванне слухачы ажыццяўляюць самастойна ў студэнцкай сталоўцы, у кафэ, рэстаране. Пражыванне ў інтэрнатах – ад 20 да 40 долараў ЗША ў месяц у залежнасці ад умоў пражывання. Магчыма пражыванне на кватэры. Аплата ад 120 да 300 долараў ЗША ў месяц.
Адрас універсітэта:
220050, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4.
Белдзяржуніверсітэт. Аддзел работы з замежнымі студэнтамі Упраўлення міжнародных сувязей.
Тэлефон: +375 17 209-53-95
Факс: +375 17 209-54-47
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Адрас кафедры:
220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, ауд. 55.
Тэл.: +375 17 227-18-95, +375 17 227-65-72
Факс: +375 17 227-65-83
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.