Кафедра нямецкага мовазнаўства была створана ў верасні 2002г. у выніку пашырэння кафедры рамана-германскага мовазнаўства з мэтай аптымізацыі навучальнага працэсу на рамана-германскім аддзяленні філалагічнага факультэту. Пераадолеўшы першыя цяжкасці арганізацыйнага характару, кафедра стала паўнаважнай структурнай адзінкай, якая здзяйсняе сёння выкладанне дзесяці дысцыплінаў і падрыхтоўвае выпускнікоў па спецыялізацыі «Нямецкая філалогія». Роля кафедры ўзрастае ў сучасных умовах міжкультурнай камунікацыі, калі валоданне замежнай мовай мае прыярытэтны характар. З улікам асаблівасцяў геапалітычнага і эканамічнага становішча Рэспублікі Беларусь менавіта нямецкай мове надаецца адно з галоўных месцаў сярод выкладаных замежных моў, веданне яе ўстойліва запатрабаванае і папулярнае на еўрапейскім рынку працоўных рэсурсаў. Таму немагчыма пераацаніць ступень адказнасці калектыву кафедры за навучальную дзейнасць. Яе задачай з'яўляецца не толькі забеспячэнне неабходнымі рэсурсам кваліфікаваных кадраў народнай гаспадаркі Беларусі, але і пашырэнне статусу менавіта выпускніка БДУ ў сваёй сферы. Падрыхтаваныя кафедрай спецыялісты павінны адпавядаць узроўню БДУ як галоўнай ВНУ краіны і ў моўнай падрыхтоўцы, і ў агульнаадукацыйных і культурных стасунках. Таму асноўная стратэгія маладой кафедры нямецкага мовазнаўства палягае ў тым, каб адпавядаць найлепшым традыцыям адукацыі, набытым за 87 гадоў нястомнай працы ў сценах Беларускага дзяржаўнага універсітэта ўвогуле і 80-гадовага досведу філалагічнага факультэта ў прыватнасці, з улікам станоўчых узораў і інавацыйных тэхналогій адукацыі, якія склаліся ў краіне і за мяжой. Так, напрыклад, план адукацыі на кафедры зарыентаваны на праект «Агульнаеўрапейскія канцэпцыі валодання замежнай мовай», які вынік інтэнсіўнай працы выкладчыкаў замежных моў Еўропы і іншых краін і зацверджаны Дэпартаментам для моўнай палітыкі Рады Еўропы. Згодна з гэтым праектам узровень валодання мовай ацэньваецца ў навучэнцаў з пункту гледжання эфектыўнасці працэсу моўнай камунікацыі, магчымасці яе здзяйснення ў разнастайных побытавых, а таксама ў прафесійных сітуацыях. Гэтыя патрабаванні дэталёва ўлічаныя пры напісанні навучальных і рабочых праграм кафедры, тэарэтычных і спецыялізаваных курсаў і семінараў. З мэтай павышэння эфектыўнасці навучальнага працэсу былі распрацаваныя і цяпер выкарыстоўваюцца кампутарныя прэзентацыі для курсаў «Тэарэтычная фанетыка», «Тэорыя і практыка перакладу», «Лексікалогія», «Асновы вуснага перакладу», для практычнай граматыкі; распрацаваны кампутарныя тэсты для кантролю ведаў у сістэме E-University.
Студэнтам спецыяльнасці «Нямецкая філалогія» акрамя агульнай практыкі мовы прапаноўваюцца таксама курсы для паглыбленага вывучэння нямецкай мовы ў сферы эканомікі і права, справавой карэспандэнцыі. Вялікая ўвага надаецца краязнаўству і навучанню міжкультурнай камунікацыі, што значна пашырае іхнюю спецыялізацыю, падвышае шансы прафесійнага росту ў будучыні.
У кафедры склаліся цесныя сувязі са школай №73 г. Мінска, у якой студэнты праходзяць практыку, якая спрыяе іх прафарыентацыйнай скіраванасці. Дзякуючы скіраванасці педагагічнай практыцы значна вырасла зацікаўленасць студэнтаў прафесіяй настаўніка-выхавальніка і разуменне яе сацыяльна-педагагічнай значнасці. Многія студэнты, якія раней не праяўлялі цікавасці да школы, пасля праходжання педагагічнай практыкі застаюцца працаваць у ёй настаўнікамі, пры гэтым атрымліваюць станоўчыя водгукі аб сваёй вучэбнай і выхаваўчай дзейнасці.
Шырокія магчымасці на рынку працы адкрывае арганізаваная для студэнтаў-германістаў 3-а і 5-га курсаў перакладчыцкая практыка. Многія з іх паспрабавалі сябе ў якасці перакладчыкаў на фірмах і ў грамадскіх арганізацыях Германіі, напрыклад, грамадская арганізацыя «Служэнне міру» г. Веймар, г. Оснабрук, г. Прэцін і інш. Паслугамі па перакладзе ад нашых студэнтаў карыстаюцца такія айчынныя прадпрыемствы і арганізацыі як УП Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва - прамысловай палаты, бібліятэка імя Гётэ г. Мінска, Беларуская нацыянальная бібліятэка, Рэспубліканскі цэнтр фізвыхавання і спорту, ГА «Цэнтр сацыяльных інавацый» г. Мінска, РУВП «БелАЗ» г. Жодзіна, бюро перакладаў г. Брэста, МДГА «Жыццё з Чарнобылем» г. Гомеля, бюро перакладаў «Раданеж», група кампаній «Алютэх», ТАА «Манжур», ТАА «Рэдліх і партнёры», ТАА «Аўтатур», ТАА «Цяплоў» і інш.
Асноўнай мэтай праходжання практыкі з'яўляецца набыццё навыкаў пісьмовага і вуснага сінхроннага перакладу. У змест перакладаў ўваходзяць дагаворы, дзелавая перапіска, турыстычныя брашуры, інтэрв'ю, інструкцыі, прайс-лісты, накладныя і іншыя дакументы. Студэнты вывучаюць правілы афармлення афіцыйных дакументаў, прымаюць удзел у сустрэчах з нямецкімі партнёрамі. Студэнты пераводзяць спецыялізаваныя тэксты з розных абласцей: эканомікі, юрыспрудэнцыі, тэхнікі, медыцыны. Некаторыя студэнты прыняты падчас практыкі ў штат для далейшай працы перакладчыкамі.
Замежная мова з'яўляецца той сферай, у якой найбольш яскрава прасочваецца сувязь адукацыйных мэтаў з выхаваўчымі. Навучальны матэрыял выкладаных дысцыплін адбіраецца выкладчыкамі кафедры з улікам ягонага маральнага, эстэтычнага і ідэйнага зместу. Неад'емнай часткай заняткаў з нямецкай мовы сталі дыскусіі на маральна-этычныя тэмы, абмеркаванне пабежных падзей у свеце, вывучэнне нормаў паводзін, традыцый і звычаяў нямецкамоўных краін у параўнанні з адпаведнымі з'явамі беларускай культуры. Зацікаўленнасць гэтымі праблемамі ўвасобілася ў пазапраграмныя мерапрыемствы, якія сталі традыцыйнымі на кафедры: святкаванне Калядаў у нямецкіх традыцыях, паседжанне клуба нямецкага кіно, конкурсы паэтычнага перакладу, мастацкія прэзентацыі, з якіх найбольш яскравымі былі «Дзень настаўніка», «Наш рэп», «Міжкультурныя камунікацыі». Уваходзіць у традыцыю «Нямецкі вечар» з удзелам выкладчыкаў, вучняў школ, студэнтаў і выпускнікоў факультэта.
У рэчышчы актуальных патрабаванняў да ўніверсітэцкай адукацыі знаходзіцца кантраляваная самастойная работа студэнтаў. Незважаючы на сваё непрацяглае існаванне, кафедра нямецкага мовазнаўства здолела стварыць асабісты кніжны фонд выданняў на нямецкай мове, які складаецца з мастацкай, навучальнай, даведачнай, навуковай літаратуры, перыядычных выданняў, а таксама аўдыё- і візуальнага дапаможнага матэрыялу, даступнага для выкарыстання выкладчыкамі кафедры і студэнтамі. Тым самым створаныя дадатковыя ўмовы для самастойнай работы і падвышэння кваліфікацыі. Апрач таго, гэтай мэце служыць шчыльнае супрацоўніцтва з Рурскім універсітэтам (г. Бохум, ФРГ) з фондам Нямецкай службы акадэмічных абменаў (DAAD). Выкладчыкі кафедры і студэнты рамана-германскага аддзялення рэгулярна бяруць удзел у мерапрыемствах, якія ладзяць Інстытут імя Гётэ ў Мінску і нямецкая амбасада (штогадовыя «Нямецкія тыдні», навукова-метадычныя семінары). Арганізуюцца сустрэчы нямецкіх студэнтаў, што навучаюцца ў Мінску са студэнтамі рамана-германскага аддзялення ў рэчышчы міжкультурнага абмену. Дзякуючы гэтым міжнародным кантактам стала магчымым штогадовае прахожданне двума-пяццю студэнтамі спецыяльнасці «Нямецкая філалогія» моўнай падрыхтоўкі ў ВНУ Нямеччыны, стажыраванне ў іх 50% выкладчыкаў кафедры, а таксама ахвяраванне дв выкладчыку кафедры Аўдзей З.А. акадэмічнай стыпендыі для напісання кандыдацкай дысертацыі.
Гэты факт мае надзвычайнае значэнне з улікам прыарытэтнасці менавіта навуковага кірунку ў дзейнасці кафедры нямецкага мовазнаўства. Як найбольш важны напрамак навукова-даследніцкай дзейнасці разглядаецца праца над кандыдацкімі дысертацыямі, тэматыка якіх звязана з германскім мовазнаўствам і літаратуразнаўствам у міжкультурным дыскурсе. Перспектыўнымі і шматабяцальнымі, якія дэманструюць наватарскі падыход да даследавання, з'яўляюцца тэмы «Інтэр'ектыўныя выказванні ў беларускай і нямецкай мовах: параўнальна-супастаўляльны аспект» (Г.І.Зур), «Сродкі рэалізацыі апелятыўнай функцыі ў тэксце нямецкай прамовы» (В.А.Лойка).
Выкладчыкі кафедры бяруць актыўны ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных навуковых канферэнцыях і рабочых семінарах, публікуюць навуковыя і навукова-метадычныя артыкулы ў рэспубліканскіх часопісах, зборніках розных вышэйшых навучальных устаноў і ў «Весніку БДУ». Асобныя аспекты даследаванняў кладуцца ў аснову курсавых, дыпломных і магістэрскіх прац. Праз гэта стымулюецца даследніцкая актыўнасць студэнтаў і магістрантаў, якія атрымліваюць магчымасць удзелу ў навуковых канферэнцыях. Навуковыя, навукова-практычныя і метадычныя распрацоўкі заўжды запатрабаваныя ў навучальнай рабоце: яны ператвараюцца ў навучальныя і навучальна-метадычныя дапаможнікі, што выдаюцца кафедрай. Сярод апошніх варта адзначыць шэсць буйных прац, выкананых калектывамі аўтараў:
За самааданую працу найбольш дасведчанаму выкладчыку кафедры І.М.Маеўскай прысуджана ганаровая грамата БДУ. За паспяховую куратарскую дзейнасць выкладчыкі Д.М.Каралёў і С.Э.Бабок узнагароджаныя дыпломам 2-й ступені.
Па выніках працы супрацоўнікі кафедры маюць наступныя ўзнагароды:
Заг. кафедры, дацэнт С.С. Катоўская ўзнагароджана Ганаровай граматай БДУ «за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць па падрыхтоӯцы высокакваліфікаваных спецыялістаӯ і ӯ сувязі са святкаваннем 75-годдзю з дня заснавання філалагічнага факультэта», Загад рэктара № 275, лістапад2014.
Ст. выкладчыку Маеўскай І.М. аб'яўлена Падзяка дэкана філалагічнага факультэта за шматгадовую навукова-педагагічную дзейнасць і ў сувязі з 65- годдзем. Лістапад2014
Ст.выкладчыку Каралеву Д.М. ўручана Падзяка рэктара «за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць па падрыхтоӯцы высокакваліфікаваных спецыялістаӯ і ӯ сувязі са святкаваннем 75-годдзю з дня заснавання філалагічнага факультэта».
Усе гэта характэрызуе сучаснае становішча кафедры паводле ўзросту як стопак маладосці і досведу, што дазваляе з аптымізмам глядзець у будучыню.