Кафедра

Rus yaz

Адрас:
ауд. 57
вул. К. Маркса, 31
Беларусь
220030

Тэлефон: +375 17 363-62-85

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Загадчык кафедры: Роўда Іван Сямёнавіч

Дата стварэння: 1938 г.

Прэзентацыя кафедры

Колькасць выкладчыкаў: 16, з іх прафесараў – 3, дацэнтаў – 8.

Навуковыя напрамкі:

  • Руская і беларуская мовы ў сінхраніі і дыахраніі;
  • Даследаванне беларуска-рускіх моўных кантактаў у сітуацыі білінгвізму.

Спецыялізацыя: мовазнаўства.

Гісторыя

Гісторыя, імёны, дасягненні. Кафедра сёння.

Падраздзяленне з назвай “Кафедра рускай мовы” з'явілася на філалагічным факультэце ў 1966 годзе, хаця некаторыя дысцыпліны кафедры выкладаліся з першых гадоў заснавання ўніверсітэта, г.зн. з 1921 года, больш мэтанакіравана і сістэмна – з адкрыццём у 1938 годзе кафедры рускай мовы і літаратуры, якую ўзначаліў вядомы лінгвіст прафесар Ц.П. Ломцеў. У 1946 годзе на факультэце была створана кафедра рускай мовы і агульнага мовазнаўства, загадчыкамі якой былі дацэнт І.В. Шнітко (да 1955 года), дацэнт А.Я. Бірала (да 1965 года). У 1965 годзе  кафедру ўзначаліў дацэнт М.Г. Булахаў. У 1966 годзе рэктарат прыняў рашэнне падзяліць гэту кафедру на дзве самастойныя: кафедру агульнага і славянскага мовазнаўства, якой стаў кіраваць прафесар А.Я. Супрун, і кафедру рускай мовы на чале з дацэнтам М.Г. Булахавым, якому ў 1967 г. было прысвоена званне прафесара, а ў 1971 г. – ганаровае званне "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР". З 1975 г. кафедрай кіраваў лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі прафесар П.П. Шуба. З 1999 па 2017 г. кафедру ўзначальваў прафесар І.С. Роўда, з 2017 па 2018 – дацэнт С.У. Махонь, з 2018 па 2021 – дацэнт В.У. Зуева. У 2021 г. загадчыкам кафедры зноў стаў прафесар І.С. Роўда.

У розныя гады на кафедры працавалі такія вядомыя лінгвісты, як дацэнт М.І. Карнеева-Петрулан, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР дацэнт А.Р. Мурашка, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі дацэнт І.К. Германовіч, прафесары А.Ф. Манаенкава, Л.Р. Машчэнская, А.І. Яновіч, Л.А. Мурына і інш. У цяперашні час на кафедры працуюць 3 дактары навук і 9 кандыдатаў навук.

У цэнтры ўвагі кафедры знаходзіцца вучэбна-метадычная і навукова-даследчая праца ў галіне русістыкі, славістыкі, беларусістыкі, тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы, супастаўляльнага мовазнаўства. Праф. П.П. Шуба з'яўляўся членам аўтарскіх калектываў Беларускай граматыкі (у 2-х тамах), Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы (у 5-і тамах), энцыклапедыі "Беларуская мова". Супрацоўнікамі кафедры падрыхтаваны вучэбна-метадычныя комплексы па ўсіх асноўных дысцыплінах рускай мовы для ўніверсітэтаў і школ краіны. На кафедры працуюць аўтары і вучэбна-метадычнага комплексу "Беларуская мова" для 1–4 класаў (праф. Т.М. Валынец, праф. І.Э. Ратнікава, праф. І.С. Роўда). Да 2000 года ў склад аўтарскага калектыву ўваходзіў і праф. П.П. Шуба. За 20 гадоў, пачынаючы з 1996 г., аўтарскім калектывам было выдадзена 16 падручнікаў, 2 слоўнікі, 4 навучальныя дапаможнікі з тэставымі заданнямі, 5 метадычных дапаможнікаў. За гэты вучэбна-метадычны комплекс яе аўтары ў 2014 г. былі ўдастоены прэміі імя У.І. Пічэты.

Кафедра рыхтуе кадры вышэйшай кваліфікацыі па спецыяльнасцях "руская мова", "беларуская мова", "параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства". Старшынёй савета па абароне дысертацый з'яўляецца праф. І.С. Роўда, вучоным сакратаром – праф. І.Э. Ратнікава, членам савета – праф. Т.М. Валынец.

Адзін з важных напрамкаў навуковай дзейнасці кафедры – даследаванне рускай мовы ў сітуацыі дзяржаўнага двухмоўя. У цяперашні час вучоныя кафедры з'яўляюцца выканаўцамі тэмы Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў "Руская і беларуская мовы ў структурным, функцыянальным і дыдактычным аспектах".

Супрацоўнікі кафедры былі ініцыятарамі і арганізатарамі міжнароднай канферэнцыі "Руская мова: сістэма і функцыянаванне". Пачынаючы з 1999 г. праведзена 9 такіх канферэнцый, у якіх прынялі ўдзел вучоныя з многіх еўрапейскіх і азіяцкіх краін. Выкладчыкі кафедры рэгулярна ўдзельнічаюць у рабоце многіх канферэнцый за межамі Беларусі, у тым ліку і ў рабоце Кангрэсаў Міжнароднай асацыяцыі выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры (МАПРЯЛ). Членам прэзідыума гэтай арганізацыі з'яўляецца праф. І.С. Роўда.

Кафедра падтрымлівае цесныя навуковыя і навучальныя сувязі з вядучымі ўніверсітэтамі свету. У розныя гады ва ўніверсітэтах Германіі, Англіі, Чэхіі, Славакіі, Польшчы, Венгрыі, Кітая рускую мову выкладалі праф. П.П. Шуба, праф. А.І. Яновіч, праф. І.С. Роўда, праф. Т.М. Валынец, дац. Т.А. Тарасевіч і інш.

Адзін са спосабаў выяўлення адораных у лінгвістычных адносінах навучэнцаў – алімпіяды па рускай мове. Ужо больш за 30 гадоў кафедра ўдзельнічае ў падрыхтоўцы і правядзенні раённых, абласных, рэспубліканскіх алімпіяд. Супрацоўнікі кафедры дац. А.Я. Долбік, дац. В.У. Зуева, дац. Р.Р. Чэчат, дац. С.У. Махонь, дац. В.Л. Леановіч, дац Г.В. Хоміч, ст. выкл. А.А. Занкавец, ст. выкл. В.А. Облава, ст. выкл. Ж.Э. Бычкоўская і інш. распрацоўваюць заданні, уваходзяць у склад журы, арганізуюць заняткі і кансультацыі для каманд-удзельніц, выступаюць на семінарах для настаўнікаў. 

 

Дысцыпліны

Дисциплины, закрепленные за кафедрой в соответствии с приказом ректора

 

Cпециальность «Белорусская филология (по направлениям)»код специальности 1-21 05 01

Типовой учебный план  2021

Семестр 1-3. Современный русский язык

 

Cпециальность «Русская филология (по направлениям)»код специальности 1-21 05 02

Типовой учебный план 2021

Семестр 1-9. Современный русский язык

Семестр 10-11. История русского языкознания (заочн.)

Семестр 3-4. Историческая грамматика русского языка

Семестр 3-4. Русская диалектология (заочн.)

Семестр 4. Русская диалектология

Семестр 5-6. Историческая грамматика русского языка (заочн.)

Семестр 5-6. История русского литературного языка

Семестр 7. Стилистика и культура речи

Семестр 8-9. Лингвистика текста (заочн.)

Семестр 8-9. Русский язык как иностранный

Семестр 8-9. Стилистика и культура речи (заочн.)

Семестр 8-9. Языкознание (курс специализации)

Семестр 8. Лингвистика текста

Семестр 9-11. Языкознание (курс специализации, заочн.)

Семестр 9. История русского языкознания

 

Cпециальность «Восточная филология» код специальности 1-21 05 07

Типовой учебный план 2018

Семестр 1-3. Современный русский язык

 

Cпециальность «Романо-германская филология»код специальности 1-21 05 06

Типовой учебный план 2018

Семестр 1-3. Современный русский язык

 

Cпециальность «Славянская филология» код специальности 1-21 05 04

Типовой учебный план 2021

Семестр 6-8. Современный русский язык