Кафедра

Адрас:
ауд. 59
вул. К. Маркса, 31
Мінск
Беларусь
220030

Тэлефон: +375 17 249-13-65k ritorica

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Загадчык: Рубанік Таццяна Уладзіміраўна

Дата стварэння: 1988 г.

Прэзентацыя кафедры

Колькасць выкладчыкаў: 12, з іх прафесараў – 1, дацэнтаў – 9, ст. выкладчыкаў – 1.

Гл. таксама:

Спецыялізацыі:

  • Рыторыка
  • Лінгвадыдактыка

Навуковыя напрамкі: тэарэтычныя і практычныя праблемы рыторыкі і методыкі выкладання беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры ў ВНУ і ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Гісторыя

 

Гісторыя, імёны, дасягненні. Кафедра сёння.

Кафедра належыць да тых структурных адзінак філалагічнага факультэта, якія маюць не такую даўнюю, аднак насычаную падзеямі, фактамі, дасягненнямі і вельмі адметную гісторыю.

У чэрвені 1988 года ўпершыню аформілася структурнае падраздзяленне, якое атрымала назву «Кафедра методыкі выкладання беларускай і рускай мовы і літаратуры». З часу заснавання і па 2004 год узначальвала кафедру і садзейнічала фарміраванню лепшых традыцый яе работы доктар педагагічных навук, прафесар Л. А. Мурына, член-карэспандэнт Акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь, пасля ўдастоеная звання «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь».

Асноўны склад сучаснага калектыву кафедры ўтвораны з ліку супрацоўнікаў кафедры методыкі выкладання рускай мовы і літаратуры (заг. кафедры прафесар Л. А. Мурына) і кафедры методыкі выкладання беларускай мовы і літаратуры (заг. кафедры дацэнт З. Б. Варановіч). Пазней, у сувязі з адраджэннем у структуры ўніверсітэцкай адукацыі і ўключэннем у вучэбныя планы шэрагу факультэтаў Белдзяржуніверсітэта курса рыторыкі, кафедра была перайменавана і атрымала назву «Кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры.

Ужо ў першыя гады станаўлення кафедры на ёй пачалі стварацца арыгінальныя і фундаментальныя работы, якія паслужылі асновай для паспяховай арганізацыі навучальнага працэсу, у прыватнасці кніга Л. А. Мурынай «Методика русского языка в школах Белоруссии». У далейшым выйшлі ў свет напісаныя прафесарам Л. А. Мурынай дапаможнікі па рыторыцы (на рускай і беларускай мовах). Калектывам кафедры паслядоўна распрацоўваліся шматлікія кампаненты вучэбна-метадычных комплексаў: «Практыкум па гісторыі рыторыкі», «Практыкум па тэорыі рыторыкі», «Рыторыка: Курс лекцый», «Практикум по методике преподавания русского языка», «Лекцыі па актуальных пытаннях методыкі выкладання рускай і беларускай мовы», «Лекцыі па актуальных пытаннях методыкі выкладання беларускай і рускай літаратуры», «Формы кантролю самастойнай працы студэнтаў па методыцы выкладання беларускай і рускай літаратуры», «Матэрыялы для самастойнай працы па методыцы выкладання беларускай і рускай мовы», «Формы кантролю самастойнай працы студэнтаў па рыторыцы» і інш.

Неацэнны асабісты ўклад прафесара Л. А. Мурынай у падрыхтоўку педагагічных кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі. Яе дзейнасць на працягу 15 гадоў у якасці старшыні і члена спецыялізаванага савета па абароне дысертацый, навуковага кіраўніка і кансультанта аспірантаў і дактарантаў адрознівалася сістэмным бачаннем праблем і перспектыў развіцця сучаснай лінгвадыдактыкі, найвышэйшым прафесіяналізмам, навуковай прынцыповасцю, добразычлівасцю. Л. А. Мурына адрадзіла правядзенне аратарскіх турніраў і конкурсаў, на якіх студэнты дэманструюць свае здольнасці выступаць публічна і абмяркоўваць у рамках дыскусіі найважнейшыя праблемы сучаснасці.

У розныя гады на кафедры працавалі, аддаючы падрыхтоўцы студэнтаў свой шматгранны прафесійны вопыт, майстэрства і душэўную энергію, доктар педагагічных навук Л. М. Гамеза, дацэнты З. Б. Варановіч, М. П. Дубаграева, М. Б. Яфімава, Т. Я. Зыль, В. А. Лашкевіч, Н. Б. Рашэтнікава, старшыя выкладчыкі К. В. Рыжанкова, Т. В. Сянюта, Н. І. Сталівоненка, Г. Б. Шапілава, метадыст Р. Я. Левіна і інш .

Адным з вядучых вучоных-метадыстаў рэспублікі – прафесарам Ф. М. Ліцвінка – былі выдадзены курс лекцый «Методика изучения разделов школьного курса русского языка» і базавы навучальны дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей «Методика преподавания русского языка в школе», які атрымаў грыф Міністэрства адукацыі Рэспублікі. Беларусь.

Доўгія гады методыку выкладання рускай літаратуры на філалагічным факультэце вяла старшы выкладчык кафедры В. А. Каравушкіна – дасведчаны педагог, адданы сваёй прафесіі, аўтар шэрагу запатрабаваных практыкай навучальных выданняў, у тым ліку дапаможніка фУрок літаратуры ў сярэдняй школе».

У якасці сумяшчальніка на кафедры выкладаў прафесар В. У. Протчанка – вядомы беларускі вучоны-метадыст, аўтар навуковых манаграфій, узнагароджаны за заслугі ў галіне адукацыі медалём Францыска Скарыны.

Усебаковую дапамогу студэнтам у арганізацыі іх самастойнай працы на кафедры і супрацоўнікам – у афармленні неабходных дакументаў працяглы час аказвалі вопытныя, адказныя метадысты А. І. Сакольчык і Т. М. Кур'яновіч (цяпер – метадыст дзённага аддзялення дэканата філалагічнага факультэта). Цяпер на дадзеным адказным участку працуюць спецыяліст I катэгорыі А. Э. Бурак, спецыяліст М. Д. Юрэцкая.

Супрацоўнікамі кафедры падтрымліваюцца эфектыўныя кантакты з вучонымі блізкага і далёкага замежжа, у прыватнасці шляхам удзелу ў навукова-практычных канферэнцыях і падрыхтоўцы навуковых выданняў у Расійскай Федэрацыі (Масква, Санкт-Пецярбург, Арол, Архангельск, Белгарад і інш.), Украіне (Кіеў), Казахстане (Уральск), Балгарыі (Сафія), Чэхіі (Градзец-Кралаве) і інш. Вядзецца падрыхтоўка замежных аспірантаў з Кітая, Ісламскай Рэспублікі Іран і інш.

За гады існавання кафедры яе супрацоўнікі пашырылі варыятыўнасць выкарыстання разнастайных формаў вучэбнай працы студэнтаў; іх шырокі спектр укараняўся ў выглядзе арсенала форм самастойнай пазнавальна-практычнай дзейнасці навучэнцаў, які стаў здабыткам адукацыйнай практыкі факультэта.

У арганізацыі функцыянавання факультэцкага Цэнтра філалагічных паслуг, які забяспечваў падрыхтоўку абітурыентаў да ўступных іспытаў і садзейнічаў атрыманню студэнтамі-філолагамі ведаў і ўменняў па дадатковых моўных курсах, актыўны ўдзел прымалі яго дырэктар прафесар В. У. Праскаловіч, метадыст А. І. Сакольчык і многія выкладчыкі кафедры.

Дзейсную дапамогу ў эфектыўным функцыянаванні кафедры ў папярэднія гады нязменна аказваў дэканат факультэта ў асобе дэкана факультэта прафесара І. С. Роўды, намеснікаў дэкана П. І. Навойчыка, С. А. Важніка (цяпер дэкан філалагічнага факультэта), М. М. Хмяльніцкага, В. П. Крычко, у аснову працы якіх пакладзена не толькі вытворча-дзелавая прадуктыўнасць, але і сапраўдная чалавечнасць.

Навуковы патэнцыял кафедры нястомна расце. У 2015 г. В. У. Праскаловіч абараніла доктарскую дысертацыю «Тэарэтыка-метадычная сістэма сродкаў культуратворчага развіцця вучняў V–XI класаў у працэсе навучання беларускай літаратуры» і атрымала ступень доктара навук (2016) (навуковы кансультант – доктар філалагічных навук, прафесар Т. І. Шамякіна).

2021 год азнаменаваўся паспяховай абаронай доктарскай дысертацыі «Эвристически ориентированная лингвометодическая система развития учебно-коммуникативной текстообразующей компетенции учащихся (5–11 классы)» І. У Таяноўскай (навуковы кансультант – доктар педагагічных навук, прафесар, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта А. Д. Кароль).

Прафесар кафедры В. У. Праскаловіч – спецыяліст у галіне методыкі выкладання беларускай літаратуры – за свае дасягненні ў вучэбна-метадычнай рабоце ўдастоена звання «Жанчына года БДУ» (2021).

Вядучыя спецыялісты прадстаўляюць кафедру за мяжой: дацэнт Т. У. Ігнатовіч супрацоўнічае ў рамках міжнародных дамоваў з універсітэтамі Расійскай Федэрацыі і Кітайскай Народнай Рэспублікі (Хэнаньскі ўніверсітэт навукі і тэхналогій, г. Лаян (КНР), Томскі політэхнічны ўніверсітэт, г. Томск (РФ)).

Сёння з 12 прадстаўнікоў асноўнага прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры – 1 доктар і 10 кандыдатаў педагагічных навук. На кафедры распрацоўваецца навуковая тэма «Інавацыі ў выкладанні рыторыкі, мовы і літаратуры ў адукацыйных установах розных тыпаў» (2021–2025), нумар дзяржрэгістрацыі 20212848, праводзяцца навукова-метадычныя семінары, педагагічныя чытанні па выніках праходжання практык, навукова-практычныя канферэнцыі (Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Аксіялогія філалагічнай адукацыі ў кантэксце падрыхтоўкі педагога будучыні», прысвечаная юбілею прафесара Л. А. Мурынай).

У адукацыйным працэсе калектыў кафедры спалучае традыцыйныя формы акадэмічнага выкладання з укараненнем інавацыйных тэхналогій і прыёмаў, сярод якіх – эўрыстычнае, праблемнае і праектнае навучанне, інфармацыйна-камп'ютарныя тэхналогіі, тэхналогія педагагічных майстэрняў, тэхналогія схематычных і знакавых мадэляў, тэхналогія развіцця крытычнага мыслення і інш. Акрамя базавых курсаў, на кафедры чытаюцца 10 аўтарскіх спецкурсаў па актуальных праблемах методыкі выкладання мовы, літаратуры, рыторыкі. Пры кафедры працуе 8 спецсемінараў для студэнтаў розных спецыяльнасцей; ажыццяўляецца падрыхтоўка курсавых, дыпломных і магістарскіх работ з выкарыстаннем тэарэтычных і эмпірычных метадаў даследавання. Калектывам кафедры рэалізуецца агульнае і групавое кіраўніцтва педагагічнай практыкай студэнтаў-філолагаў, якая выконвае прафесійна-адаптацыйныя, дыягнастычныя, карэкцыйна-адукацыйныя, асобасна-развіццёвыя, выхаваўчыя, даследчыя і іншыя значныя функцыі. Агульнае кіраўніцтва рознымі відамі практычнага навучання студэнтаў (пераддыпломнай педагагічнай і камунікатыўна-дзелавой практыкай) паспяхова ажыццяўляюць дацэнты В. Ю. Дылеўская, І. Э. Саўко, І. М. Саматыя і інш.

Супрацоўнікамі кафедры вядзецца навучанне класічнаму для ўніверсітэцкай адукацыі прадмету «Рыторыка» («Аратарскае майстэрства») студэнтаў не толькі розных спецыяльнасцей філалагічнага факультэта, але і іншых факультэтаў Белдзяржуніверсітэта, у тым ліку юрыдычнага (спецыяльнасць «Правазнаўства», «Паліталогія», «Эканамічнае права»)), гістарычнага (спецыяльнасць «Гісторыя (айчынная і ўсеагульная))», эканамічнага факультэта (спецыяльнасць «Эканамічная інфарматыка»), факультэта сацыякультурных камунікацый (спецыяльнасць «Камунікатыўны дызайн»). Пры гэтым у цэнтры ўвагі ўвесь час знаходзіцца забеспячэнне адпаведнай прафесійнай арыентацыі выкладання для кожнага з названых кантынгентаў.

Важным і адказным напрамкам дзейнасці кафедры з'яўляецца ўдзел у падрыхтоўцы дзяржаўных дакументаў у сферы школьнай філалагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, навучальных праграм, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, метадычных рэкамендацый, дыдактычных і дыягнастычных матэрыялаў, тэставых заданняў, рабочых сшыткаў на друкаванай аснове, каляндарна-тэматычнага планавання, электронных адукацыйных рэсурсаў і іншых кампанентаў навучальна-метадычных комплексаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. На кафедры працуюць аўтары шматлікіх падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па беларускай літаратуры (прафесар В. У. Праскаловіч), беларускай мове (дацэнт І. М. Саматыя), рускай мове (дацэнты Т. У. Ігнатовіч, Т. У. Рубанік, І. Э. Саўко, І. М. Саніковіч, І. У. Таяноўская), рускай літаратуры (дацэнт В. І. Царова).

У падрыхтоўцы навукова-метадычных артыкулаў і іншых публікацый, прысвечаных актуальным пытанням выкладання філалагічных дысцыплін у сярэдняй і вышэйшай школе, таксама пастаянна ўдзельнічаюць дацэнты В. Ю. Дылеўская, С. А. Шантаровіч, старшы выкладчык Н. Л. Ніжнёва-Ксенафонтава.

Многія выкладчыкі кафедры рэгулярна выступаюць з практычна значнымі і змястоўнымі лекцыямі перад настаўнікамі ў гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх установах развіцця адукацыі.

На кафедры ажыццяўляецца падрыхтоўка магістрантаў вочнай і завочнай формы навучання па спецыяльнасці 1-08 80 02 «Тэорыя і методыка навучання і выхавання (прафілізацыя: у галіне мовазнаўства)».

Супрацоўнікі кафедры ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы і правядзенні алімпіяд па вучэбных прадметах «Беларуская мова і літаратура», «Руская мова і літаратура», рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару па рускай і беларускай мове і літаратуры і тым самым садзейнічаюць развіццю пазнавальных інтарэсаў і філалагічнай эрудыцыі адораных школьнікаў. На пашыранай аснове праводзіцца маштабная прафарыентацыйная работа са старшакласнікамі.

Сістэмаўтваральным у рабоце кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры з'яўляецца дыялектычнае ўзаемадзеянне прафесійна-педагагічных і сэнсажыццёвых катэгорый пераемнасці і перспектыўнасці. Адзін з дэвізаў нашай кафедры «Супрацоўніцтва, сутворчасць, садружнасць» сугучны ідэям плённага, канструктыўнага дыялогу. Дзейнасць супрацоўнікаў кафедры цалкам падпарадкавана задачам фарміравання камунікатыўна развітой і адказнай, інтэлектуальна і духоўна багатай, творча актыўнай асобы студэнта і школьніка ХХІ стагоддзя – чалавека высокай культуры і яркага, пераканаўчага маўленчага майстэрства, падрыхтоўцы кваліфікаванага прафесіянала ў галіне выкладання беларускай і рускай мовы і літаратуры, а таксама рыторыкі.

Дысцыпліны

 

Дисциплины, закрепленные за кафедрой в соответствии с приказом ректора

Специальность «Русская  филология (по направлениям)» код специальности 1-21 05 02

Типовой учебный план 2021

 

Семестр 5 Риторика

Семестр 6 Культура делового общения

Семестр 6 Риторические жанры

Семестр 7 Методика преподавания русского языка

Семестр 8 Методика преподавания русской литературы

 

Специальность «Белорусская  филология (по направлениям)» код специальности 1-21 05 01

 

Типовой учебный план  2021

Семестр 5 Рыторыка

Семестр 6 Культура дзелавога суразмоўніцтва

Семестр 6 Рытарычныя жанры

Семестр 7 Методыка выкладання беларускай мовы

Семестр 8 Методыка выкладання беларускай літаратуры

 

Специальность «Славянская филология»  код специальности 1-21 05 04

Типовой учебный план 2021

 

Семестр 7 Методика преподавания славянского языка

Семестр 7 Методика преподавания славянской литературы

Семестр 9 Риторика

 

Cпециальность «Романо-германская филология» код специальности 1-21 05 06

Типовой учебный план 2018

Семестр 4 Риторика

Семестр 7 Методика преподавания зарубежной литературы

 

Специальность «Восточная  филология» код специальности 1-21 05 07

Типовой учебный план 2018

Семестр 4 Риторика

Семестр 7 Методика преподавания зарубежной литературы

 

Специальность «Музейное дело и охрана историко-культурного наследия (по направлениям)»

Семестр 9 Риторика

 

Специальность «Мировая экономика»

Семестр 4 Ораторское мастерство

 

Специальность «Документоведение (по направлениям)»

Семестр 9 Риторика