Лабараторыя

Адрас:

аўд. 38, 39
вул. К. Маркса, 31 Беларусь
220030

Тэлефон: +375 17 365-39-45

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Сайтhttp://www.folkndl.bsu.by

Загадчык: Дзянісенка Вера Сяргееўна

Дата стварэння:: красавік 2005 года

Колькасць супрацоўнікаў: 4.

Дзейнасць лабараторыі

  • вучэбная – забеспячэнне вучэбнымі і метадычнымі матэрыяламі для заняткаў па фалькларыстыцы, арганізацыя фальклорнай практыкі і выніковых мерапрыемстваў па ёй, падрыхтоўка да выдання вучэбна-метадычных дапаможнікаў.
  • навуковая – распрацоўка актуальных напрамкаў і праблем сучаснай фалькларыстыкі, правядзенне кансультацый, падрыхтоўка навуковых выданняў.
  • платныя паслугі – магчымасць працы з запісамі фонда фальклорных матэрыялаў і інш.

Гісторыя

Гісторыя, імёны, дасягненні. Лабараторыя сёння.

 

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства функцыянуе з 2005 года, аднак дзейнасць лабараторыі ў розных арганізацыйных статусах налічвае ўжо чатыры дзесяцігоддзі: у 1981 годзе быў створаны сектар беларускага фальклору і дыялекталогіі, які ўжо ў 1985 годзе быў пераўтвораны ў аднайменную навукова-даследчую лабараторыю. За ўвесь перыяд існавання лабараторыі тут працавалі Васіль Ліцьвінка, Мікалай Антропаў, Уладзімір Раговіч, Галіна Кутырова, Вера Астрэйка, Анатоль Літвіновіч, Мікалай Котаў, Валянціна Трайкоўская, Ігар Запрудскі, Юрый Выдронак, Віктар Каратай, Рыма Кавалёва, Таццяна Марозава, Вольга Прыемка, Таццяна Лук’янава і інш. Іх навуковая дзейнасць і вызначала асноўныя праблемна-тэматычныя напрамкі даследаванняў лабараторыі: лакальна-рэгіянальнае вывучэнне нацыянальнага фальклору, адукацыйна-культуралагічная інтэрпрэтацыя фальклору як асновы этнічнай і традыцыйнай народнай культуры, этналінгвістыка. У 2000-х вектары даследаванняў трохі змяніліся і на пярэдні план выступілі сацыядынаміка фальклору, фенаменалогія фальклорных жанраў, міждысцыплінарнае вывучэнне фальклору.

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору з’яўляецца каардынацыйным цэнтрам фальклорнай практыкі. Менавіта тут распрацоўваюцца і карэктуюцца праграмы-апытальнікі, нормы афармлення справаздачных матэрыялаў, тэматыка штогадовых збораў і менавіта сюды трапляюць усе фальклорныя і этнаграфічныя матэрыялы, сабраныя студэнтамі філалагічнага факультэта. Фальклорны архіў пры лабараторыі існуе з моманту яе ўтварэння (яшчэ да рэарганізацыі), але толькі ў ліпені 2019 года ён атрымаў дакументальны статус і асобную назву – фонд фальклорных матэрыялаў. У яго склад увайшлі рэгіянальны архіў, жанравы архіў, аўдыя- і відэаархіў, збор лічбавых носьбітаў (дыскаў, дыскет і іншых электронных накапляльнікаў са справаздачнымі матэрыяламі па фальклорнай практыцы) і эталонны фалькларыстычны мультымедыйны банк (фонд лічбавых копій фальклорных матэрыялаў, які змяшчаецца на сайце электроннай бібліятэкі БДУ і паступова папаўняецца) – https://elib.bsu.by/handle/123456789/121880.

Захаванне фальклорных матэрыялаў – адна з асноўных задач лабараторыі. У нашым фондзе захоўваюцца ў многім унікальныя запісы з усіх рэгіёнаў Беларусі, пачынаючы з канца 1950-х гадоў. Дадзены матэрыял склаў аснову фундаментальных даследаванняў, якія выконваліся на базе лабараторыі, а таксама разнастайных зборнікаў і манаграфій фалькларыстаў БДУ, ГДУ імя Ф. Скарыны і НАН Беларусі.

Новым напрамкам у дзейнасці вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору з’яўляецца праца з наведвальнікамі. Калі раней фальклорны архіў быў пераважна закрытым універсітэцкім зборам, то з 2019 года матэрыялы сталі даступныя ўсім жадаючым, але на платнай аснове. З больш падрабязным пералікам паслуг і іх коштам можна пазнаёміцца на сайце лабараторыі ў раздзеле «Платныя паслугі» (http://folkndl.bsu.by).