Сэрвісы

Гурток "Роднае слова"

Гурток “Роднае слова” – гэта прыдатная форма арганізацыі навукова-даследчай работы студэнтаў (да 2015 года – 1-2 курсаў, зараз прыцягваюцца да работы жадаючыя студэнты ўсіх курсаў) філалагічнага факультэта,  якiя маюць намер займацца навукова-даследчай працай у галiне мовазнаўства ўжо з першых дзён навучання на факультэце.  Заняткі маюць на мэце, па-першае, паглыбiць  лiнгвiстычныя веды студэнтаў пра сучасныя тэндэнцыi ў вывучэннi мовы, пазнаёміць іх з сусветнымі і айчыннымі дасягненнямі філалагічнай навукі, па-другое, удасканалiць або прывiць уменнi i навыкi вядзення навукова-даследчай работы i напiсання навуковых прац па актуальнай праблематыцы сучаснага мовазнаўства.

Праца ў гуртку “Роднае слова” скіравана не толькі на тое, каб задаволіць запатрабаванні студэнтаў у лінгвістычных ведах і забяспечыць засваенне імі пэўных моўных законаў, сфарміраваць  у іх высокую моўную культуру, павагу і цікавасць да роднага слова, духоўнай спадчыны сваіх продкаў, традыцый айчыннага і сусветнага мовазнаўства, але і атрымаць рэальны вопыт вядзення навукова-даследчай работы, перадусім праз выкананне ўласных навукова-даследчых прац і іх апрабацыю праз выступленні на навуковых канферэнцыях і публікацыю ў навукова-метадычных выданнях.

Паколькі традыцыйна, планава да навукова-даследчай дзейнасці студэнты-філолагі да 2014 года прыцягваліся толькі з 3 курса праз удзел у навуковых спецыяльных семінарах і напісанне курсавых і дыпломных работ, гурток “Роднае слова” быў скіраваны на працу са студэнтамі 1-2 курсаў, для якіх гэта была ўнікальная магчымасць паспрабаваць свае сілы і зрабіць свае першыя крокі ў навуку пад пільным кіраўніцтвам выкладчыка-спецыяліста, рэалізаваць свой творчы патэнцыял праз удзел у канферэнцыях і іншых цікавых мерапрыемствах, а таксама пры адпаведным старанні – апублікаваць вынікі сваіх навуковых намаганняў у адкрытым друку ўжо на першым-другім курсах. Няхай студэнты-малодшакурснікі не заўжды могуць пакуль прымаць удзел у сур’ёзных міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах навуковых студэнцкіх работ, але яны актыўна ўключаюцца ў працу студэнцкіх, рэспубліканскіх і нават некаторых міжнародных канферэнцый (падчас у сааўтарстве з кіраўніком), з цікавымі паведамленнямі і ўласнымі навуковымі назіраннямі выступаюць перад сваім калегамі-студэнтамі на занятках па курсе “Сучасная беларуская мова”, прымаюць актыўны ўдзел у жыцці факультэта, а ў далейшым – многія з іх працягваюць актыўна займацца навукай ужо у спецсемінарах, працягваюць навучанне ў магістратуры і аспірантуры.

У перыяд з 2003 па 2016 год уключна у працы гуртка “Роднае слова” прынялі ўдзел больш за 150 студэнтаў. За гэты час удзельнікамі  гуртка падрыхтавана і апублікавана  каля 70 студэнцкіх навуковых работ, як у айчынных, так і замежных выданнях; падрыхтавана 95 студэнцкіх навуковых дакладаў, прадстаўленых на студэнцкіх, рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях.

Яшчэ адзін напрамак дзейнасці гуртка “Роднае слова” – папулярызацыя беларускай мовы сярод моладзі праз правядзенне адпаведнага зместу мерапрыемстваў, конкурсаў, гульняў, творчых сустрэч і інш.

Кіраўнік гуртка (з 1 верасня 2003 года па сённяшні дзень): Садоўская Анжаліка Леанідаўна – дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы філалагічнага факультэта БДУ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт. 

Image

Рэсурсы

Image
Image
jualtoto situs bandar toto togel online macau terpercaya jualtoto situs slot 4d dan bandar togel hadiah 4d 10 juta toto togel situs bandar togel online hadiah 4d 10 juta 2023 JUALTOTO: Situs Bandar Toto Togel Online Hadiah 4D 10 Juta JUALTOTO > Daftar Situs Bandar Toto Togel 4D Hadiah 10 Juta JUALTOTO > Situs Bandar Toto Togel Online Terbesar Terpercaya Situs Bandar Toto Togel Macau 4D Online Terpercaya Resmi 2023