Студэнцкі літаратурны гурток “Альтанка” быў утворана у 2008 г і аб’яднаў маладыя паэтычныя таленты факультэта ( А. Ючкавіч, М. Паўлоўская, М.Буйко і інш. ). Кіраўніком літаратурнага гуртка з’яўляецца паэтэса, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры Багдановіч Ірына Эрнстаўна. Асноўная мэта гуртка – шукаць, падтрымліваць і ствараць магчымасці для развіцця паэтычных талентаў. У “Альтанцы” царуе дух творчасці, падтрымкі і высокай пашаны да Слова. Тут жыва адчуваецца повязь з класікай – з традыцыямі Францыска Скарыны, Адама Міцкевіча, Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча. Студэнты шукаюць новыя, сугучныя сучаснасці, магчымасці паэтычнага слова. Кожны месяц члены гуртка збіраюцца на кафедры і абмяркоўваюць вершы, паэмы і г.д. Студэнты атрымоўваюць прафесійныя кансультацыі па культуры творчасці, архітэктоніцы і вобразнасці паэтычных твораў. Лепшыя творы адбіраюцца для чытання і друку. Удзельнікі літаратурнага гуртка “Альтанка” выступаюць на Першым нацыянальным канале беларускага радыё, у Мінскай гарадской бібліятэцы №20, на філалагічным факультэце.