Сэрвісы

Дыскусійны клуб English Speaking Club

На кафедры англійскага мовазнаўства быў створаны дыскусійны клуб English Speaking Club для студэнтаў 5 курса. 

Клуб ставіць сваёй мэтай даць неабходную гутарковую практыку англійскай мовы, сумясціўшы яе таксама з практычнай моўнай карысцю – пашырэннем слоўнікавага запасу, развіццём агульнай пісьменнасці і камунікатыўных навыкаў. 

На пасяджэннях кіраўнік клуба дапамагае ўдзельнікам адпрацаваць новую лексіку па актуальных тэмах, палепшыць навыкі гутарковай мовы. 

Выкладчык заўсёды аб'яўляе тэму наступнай сустрэчы, каб удзельнікі пры жаданні маглі падрыхтавацца. Гэта могуць быць выпадкі і сітуацыі з жыцця, навіны, мастацтва, традыцыі, кухня, вядомыя мясцiны розных краін, кнігі і фільмы, бізнес, дзелавыя гульні і інш. На пасяджэннях вядучы ўмела кіруе дыскусіяй, накіроўваючы яе ў патрэбнае рэчышча з выкарыстаннем дадатковай інфармацыі, аўдыё, відэа і гульнявых матэрыялаў. 

Сустрэчы ў дыскусійным клубе дапамагаюць: 

• пераадолець моўны бар'ер 

• удасканалiць навыкі гутарковай мовы 

• пашырыць слоўнікавы запас 

• навучыцца весці дыскусіі на замежнай мове 

Дыскусійны клуб — гэта сумяшчэнне якасных заняткаў мовай з прыемным правядзеннем вольнага часу. Сустрэчы ў дыскусійным клубе дапамогуць Вам хутчэй дасягнуць пастаўленых мэтаў у вывучэнні мовы. 

Дыскусійны клуб — гэта: 

• эфектыўна 

• займальна 

• перспектыўна 

Кіраўнік клуба старшы выкладчык кафедры англiйскага мовазнаўства Лаўрэнцьеў Сяргей Рыгоравiч

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.