Сэрвісы

Клуб "Студэнцкі крэатыў"

Для тых, хто хоча разнастаіць сваю вучэбную дзейнасць, палепшыць узровень валодання англійскай мовай, а таксама бліжэй пазнаёміцца з культурай і традыцыямі англамоўных краін, на кафедры англійскага мовазнаўства ўвесь навучальны год праводзяцца тэматычныя паседжанні, прысвечаныя асноўным святам Велікабрытаніі, ЗША і Ірландыі. Гэта такія святы, як Хэлоўін (кастрычнік), Дзень Падзякі (лістапад), Каляды (снежань), Дзень Святога Валянціна (люты), Дзень Святога Патрыка (сакавік) і Вялікдзень (красавік).

Такія паседжанні праводзяцца раз у месяц, прыблізна ў тыя даты і дні, калі гэтыя святы адзначаюцца ў дадзеных англамоўных краінах. У гэтым навучальным годзе ўжо адбыліся паседжанні, прысвечаныя Хэлоўіну (31-га кастрычніка) і Дню Падзякі (24 лістапада). 

На такіх сустрэчах студэнты даведваюцца пра паходжанне і гісторыю гэтага свята. Знаёмяцца са знакамі, персанажамі кожнага свята, з ідэямі ўпрыгожвання дамоў, са стравамі, якія звычайна гатуюцца на гэтыя святы. Як правіла, для такіх паседжанняў выкладчык загадзя аб'яўляе «дрэс-код», і студэнты прыходзяць, апранутыя ў асноўныя колеры свята. Студэнты не толькі знаёмяцца з мноствам новых слоў і выразаў, звязаных з кожным святам, але і спяваюць песні, выконваюць крэатыўныя заданні, а часам нават спаборнічаюць у розных конкурсах, якія патрабуюць ад іх спрыту і кемлівасці. У канцы заняткаў студэнты ўжо шмат ведаюць пра кожнае свята, ведаюць легенды, звязаныя з яго персанажамі, і затым выказваюць сваё стаўленне да свята. 

Мэта такіх сустрэч, па-першае, прыўнесці «свята» і цікавасць у нашу навучальную дзейнасць, і, па-другое, дапамагчы студэнтам пашырыць свой кругагляд і развівацца рознабакова. Усе сустрэчы маюць свецкі характар і накіраваныя на развіццё ўсіх маўленчых навыкаў пры вывучэнні англійскай мовы - аўдыраванню, чытанню, пісьму і маўленню. 

Кіраўнік клуба — старшы выкладчык кафедры англійскага мовазнаўства Мар'яна Рыгораўна Груздзіловіч.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.