Сэрвісы

Клуб «Багатая палітра свету моў»

У 2014 годзе кафедрай англійскага мовазнаўства створаны клуб «Багатая палітра свету моў". Першае пасяджэнне клуба адбылося 28 кастрычніка 2014 года і было прысвечана 75-годдзю філалагічнага факультэта.

У снежні 2015 года студэнты, якія вывучаюць родную і замежную мовы на філалагічным факультэце, стажоры, якія прыехалі ва ўніверсітэт з мэтай вывучэння рускай мовы ў межах Пагадненняў паміж Міністэрствамі адукацый розных краін і Дагавораў аб супрацоўніцтве паміж універсітэтамі, зноў сабраліся разам, каб распавесці аб калядных і навагодніх традыцыях у сваіх краінах.

У нашым клубе гучаць больш за 15 моў свету: беларуская, украінская, руская, польская, славацкая, сербская, англійская, нямецкая, італьянская, французская, албанская, грэчаская, карэйская, туркменская, кітайская, японская.

Клуб «Багатая палітра свету моў» — гэта творчы клуб, у якім кожны ўдзельнік можа праявіць сябе: студэнты рыхтуюць прэзентацыі, насценгазеты, спяваюць песні, танчаць нацыянальныя танцы, гатуюць стравы нацыянальнай кухні, удзельнічаюць у віктарынах, а самае галоўнае, маюць зносіны, пашыраюць кругагляд , знаходзяцца ў асаблівай моўнай атмасферы.

Клуб «Багатая палітра свету моў»  сапраўднае свята зносін, дружбы, свята адзінства моў, культур і краін.

Кіраўніком клуба з'яўляецца выкладчык кафедры англійскага мовазнаўства Багінская Вольга Алегаўна.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.