Сэрвісы

Моўны клуб "Speak out"

У 2015 годзе адбылося адкрыццё моўнага клуба "Speak out" на кафедры англiйскага мовазнаўства. Асноўнай мэтай клуба з'яўляецца стварэнне ўмоў для развіцця як лінгвістычнай, так i педагагічнай кампетэнтнасці студэнтаў. 

Работа клуба накіравана на павышэнне ўзроўню валодання англійскай мовай, метадычную падтрымку ў працэсе выкладання англійскай мовы ў ВНУ, далучэнне да дасягненняў англiйскай літаратуры і культуры, развіццё навуковага патэнцыялу выкладчыкаў і студэнтаў. 

Клуб "Speak out" ініцыiруе правядзенне адукацыйных і культурных мерапрыемстваў для студэнтаў факультэта і ўніверсітэта ў цэлым. 

На базе клуба праводзяцца круглыя сталы і семінары па актуальных пытаннях выкладання замежных моў у школе і ВНУ. Моўны клуб спрыяе знаёмству выкладчыкаў і студэнтаў з самымi новымi дасягненнямі ў галіне англiйскай філалогіі і культуры. 

Першае пасяджэнне клуба адбылося 22 снежня 2015 года і было прысвечана Калядным і навагоднім традыцыям у англамоўных краінах. Студэнты прынялі ўдзел у віктарынах, падрыхтавалі прэзентацыі і акунуліся ў свет асаблівай моўнай атмасферы. 

Наш клуб адкрыты для любых ініцыятыў і прапаноў. Тут кожны ўдзельнік можа праявіць сябе і раскрыць свой творчы патэнцыял. 

Кіраўнік клуба — старшы выкладчык кафедры англiйскага мовазнаўства Лежанкова Юлiя Мiхайлаўна.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.