Сэрвісы

Навіны

Сустрэча з архімандрытам Савам Мажукам

24 верасня на філалагічным факультэце БДУ па ініцыятыве кафедры рускай літаратуры адбылася сустрэча студэнтаў першага курса з запрошаным лектарам – архімандрытам Савам Мажукам, сучасным мысліцелем, даследчыкам філасофіі і культуры, выкладчыкам, публіцыстам, блогерам, аўтарам шэрагу кніг духоўна-маральнай тэматыкі «Любоў і пустата», «Апельсінавыя святыя», «На руках у Бога», «Духоўныя практыкаванні» і інш., удзельнікам міжнародных канферэнцый; аўтарам і вядучым перадачы «Святло невячэрняе» на ТК «Спас».

Прапанаваная тэма лекцыі «“Сэрца міласцівае да ўсяго жывога”: выхаванне гледжання ў рускай філасофіі і літаратуры» вызначыла галоўны вектар глыбока маральнай гутаркі арх. Савы са студэнтамі пра рускіх пісьменнікаў і філосафаў, пра сувязь літаратуры з духоўнасцю, пра ўменне глядзець на свет мудрым «сафійным» поглядам, пра прабачэнне і падзяку. Студэнты не толькі ўважліва слухалі, але і задавалі пытанні, у выніку чаго лекцыя паступова перарасла ў гутарку. Нягледзячы на глыбіню і складанасць пытанняў, якія абмяркоўваліся, сустрэча прайшла ў спакойнай і сяброўскай атмасферы, шмат у чым дзякуючы пачуццю гумару і лектарскаму майстэрству арх. Савы.

Студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта выказваюць вялікую падзяку лектару і спадзяюцца на новыя сустрэчы!

IMG 0063

IMG 0066 md

IMG 0086 md 2

Image

Рэсурсы

Image
Image