5 кастрычніка ў БДУ адбылося адкрыццё інтэрактыўнай выставы «Партызаны Беларусі». Мерапрыемства наведалі замежныя студэнты з Туркменістана (3 курс) разам са старшым выкладчыкам кафедры рускай літаратуры Смірновым Аляксандрам Юр’евічам.
У праекце закладзена ўнікальная ідэя: з дапамогай сучасных тэхналогій расказаць пра дзейнасць партызанскіх фарміраванняў на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Экспазіцыя выставы сапраўды цікавая. Копіі дакументаў, фотаздымкаў, а таксама мультымедыйны стэнд, праз які можна адшукаць свайго гераічнага продка з ліку партызан і падпольшчыкаў.