ІX Міжнародная навуковая канферэнцыя «Руская мова: сістэма і функцыянаванне» адбудзецца 19–20 кастрычніка 2021 г. на філалагічным факультэце БДУ.
Абмеркаванне пытанняў на канферэнцыі пройдзе па наступных навуковых і вучэбна-метадычных напрамках:
- сістэма мовы ў сінхраніі і дыяхраніі;
- праблемы семантычнай інтэрпрэтацыі і намінацыі;
- граматычныя катэгорыі сучаснай рускай літаратурнай мовы (функцыянальны і прагматычны аспекты);
- актуальныя працэсы ў сінтаксічным ладзе рускай мовы;
- новыя тэхналогіі ў выкладанні рускай мовы ў школе і ВНУ;
- новыя тэхналогіі ў выкладанні рускай мовы як замежнай,
- руская мова ў сучасным свеце: дынаміка моўных кантактаў.
У навуковым форуме прымуць удзел вучоныя з Беларусі, Расіі, Румыніі, В’етнама, Кітая.
Арганізатары канферэнцыі – кафедра рускай мовы філалагічнага факультэта БДУ і Беларускае грамадскае аб’яднанне выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры.