Сэрвісы

Навіны

Штогадовы конкурс творчых работ студэнтаў і школьнікаў “Культурная спадчына Антычнасці і сучаснасць”

Кафедра класічнай філалогіі запрашае ўсіх аматараў антычнай гісторыі і культуры прыняць удзел у традыцыйным конкурсе творчых работ студэнтаў і школьнікаў «Культурная спадчына Антычнасці і сучаснасць».

Канкурсантам прапануюцца наступныя намінацыі: «Паэзія», «Эсэ», «Малюнак», «Графіка», «Плакат», «Прыкладная творчасць». Навучэнцы школ, гімназій і каледжаў могуць прыняць удзел у конкурсе ў намінацыі «Знаёмства з Антычнасцю», падрыхтаваўшы работы на антычную тэматыку ў любым з прапанаваных вышэй жанраў.

Творчыя работы прымаюцца да 15 красавіка 2022 года на кафедры класічнай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ (вул. К. Маркса, 31, каб. 208) або праз электронную пошту Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

Конкурс накіраваны на папулярызацыю і вывучэнне антычнай спадчыны, а таксама на выяўленне яе ўплыву на еўрапейскую і беларускую культуру і праводзіцца ўжо ў восьмы раз. Арганізатарамі выступаюць кафедра класічнай філалогіі БДУ і ГА «Саюз жанчын БДУ». Больш падрабязна з гісторыяй конкурсу і патрабаваннямі да работ можна пазнаёміцца на партале «Метадалогія, змест, практыка крэатыўнай адукацыі»: http://didact.bsu.by/item/classic_phil_contest

Античность объявление

Image

Рэсурсы

Image
Image