Сэрвісы

Навіны

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ САЙТА «БІБЛІЯТЭКА ФІЛОЛАГА»

29 лістапада адбылася міні-прэзентацыя сайта «Бібліятэка філолага». Гэты сайт – электронны дадатак да галоўнага сайта «Народныя паэты і пісьменнікі Беларусі», які, у сваю чаргу, карэлюе з мемарыяльнай і навучальнай аўдыторыяй на філфаку БДУ «Народныя паэты і пісьменнікі Беларусі». На кожным стэндзе ў аўдыторыі пазначаны QR-код, праз які акурат і можна выйсці на сайт-спадарожнік. Прэзентаваны сайт змяшчае арыгінальныя кнігі і працы выкладчыкаў кафедры гісторыі беларускай літаратуры, рэдкія алічбаваныя выданні, мультымедыйныя матэрыялы, якія размеркаваны па раздзелах (рубрыках) «Кнігі», «Зборнікі», «Часопісы», «Артыкулы», «Навукоўцы», «Медыятэка», «Хранограф».

«На філалагічным факультэце і ў БДУ пашыраецца выкарыстанне інфармацыйна-адукацыйных рэсурсаў. “Бібліятэка філолага” – адзін з такіх электронных рэсурсаў па забеспячэнні вучэбнага працэсу і ў дапамогу самастойнай працы студэнтаў. Спадзяёмся, што матэрыялы сайта будуць шырока запатрабаваны ў іншых установах адукацыі краіны», – адзначыў загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры прафесар А. І. Бельскі, прэзентуючы сайт студэнтам ІV курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія». Яны сталі аднымі з першых наведвальнікаў сайта, азнаёміліся з новым электронным рэсурсам, даведаліся пра яго канцэпцыю і перспектывы развіцця.

Праект па стварэнні сайта-спадарожніка быў рэалізаваны цягам апошняга года. Гэта стала магчымым дзякуючы асабістай падтрымцы дэкана філалагічнага факультэта С. А. Важніка. Распрацоўшчык сайта – Кірыл Ванкевіч, студэнт-дыпломнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Дзейнасць сайтаў «Народныя паэты і пісьменнікі Беларусі» і «Бібліятэка філолага» забяспечвае кафедра гісторыі беларускай літаратуры.

Новы сайт «Бібліятэка філолага» можна наведаць па спасылцы http://lib.narbel.bsu.by/ альбо праз сайт-спадарожнік «Народныя паэты і пісьменнікі Беларусі» (https://narbel.bsu.by/).

 2021 11 29 23 06 45

IMG 6984

IMG 6987

Image

Рэсурсы

Image
Image