Сэрвісы

Навіны

Віншуем пераможцу конкурсу «Відэавізітка вучэбнай дысцыпліны»

3 лістапада сталі вядомы вынікі конкурсу «Відэавізітка вучэбнай дысцыпліны».

Дыпломам 3 ступені ўзнагароджана дацэнт кафедры рускай літаратуры Людміла Віктараўна Камлюк-Ярашэнка. Яна прадставіла відэавізітку вучэбнай дысцыпліны «Гісторыя рускай літаратуры XI-XVII стст.».

Арганізатарам конкурсу выступілі вучэбна-метадычная лабараторыя інавацый у адукацыі ГУАД і ўпраўленне міжнародных сувязей.

Конкурс праводзіўся ў межах рэалізацыі праекта «Змены ў адукацыйным асяроддзі: развіццё інавацыйнага выкладання і навучання для паляпшэння адукацыйнай дзейнасці студэнтаў» (PRINTeL / http://printel.am/) з мэтай раскрыцця творчага патэнцыялу выкладчыкаў ўніверсітэта, стварэння ўмоў для іх прафесійнай самарэалізацыі, а таксама пашырэння магчымасцей для студэнтаў пры выбары вучэбных дысцыплін для дадатковага вывучэння.

Відэаролік «Гісторыя рускай літаратуры XI-XVII стст.» змяшчае кароткую характарыстыку вучэбнай дысцыпліны філалагічнага профілю, якая можа зацікавіць студэнтаў іншых спецыяльнасцей. Фільм носіць інфармацыйна-публіцыстычны характар, змяшчае кароткую анатацыю курса і ў займальнай форме раскрывае своеасаблівасць такога няпростага прадмета, як старажытнаруская літаратура. Відэаролік здымаўся з удзелам студэнтаў-філолагаў.

Віншуем Людмілу Віктараўну Камлюк-Ярашэнка з перамогай ў конкурсе і жадаем ёй далейшых поспехаў ў выкладчыцкай і навуковай дзейнасці!

IMG 20211106 165550

DSC 5310

DSC 5294

Image

Рэсурсы

Image
Image