Кафедра англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ аб’яўляе пра пачатак правядзення Міжнароднага конкурсу эсэ на англійскай мове «Erudite». Конкурс праводзіцца з мэтай раскрыцця творчага патэнцыялу студэнтаў, стварэння ўмоў інтэлектуальнай самарэалізацыі і павышэння ўзроўню моўнай падрыхтоўкі.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты моўных спецыяльнасцей (асноўная замежная мова – англійская) вышэйшых навучальных устаноў.
Тэма эсэ для прадстаўлення на конкурс – «A MAN WITHOUT EDUCATION IS LIKE A BUILDING WITHOUT FOUNDATION».
Конкурс пройдзе ў завочным фармаце з 01.12. па 20.12.2021.
Для ўдзелу ў конкурсе трэба да 15 снежня 2021 года прадставіць у Аргкамітэт адным файлам заяўку з тэкстам эсэ на электронны адрас
20 снежня 2021 года журы вызначыць пераможцаў конкурсу ў пяці намінацыях: «The Best Essay» (I, II, III месца) – галоўная намінацыя конкурсу; «The Language Expert»; «The Most Logical Essay»; «The Most Original Essay»; «The Most Emotional Essay».
Работы пераможцаў і вынікі конкурсу будуць размешчаны на афіцыйным сайце конкурсу (https://sites.google.com/view/bsu-essay-contest/). Дыпломы будуць высланы ў электронным фармаце.
Азнаёміцца з Палажэннем аб конкурсе і атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы яго правядзення, узнагародах і патрабаваннях да эсэ можна тут.