Дарагія студэнты, калегі і ўсе суайчыннікі!
Ад імя ўсёй універсітэцкай супольнасці я віншую ўсіх з дзяржаўным святам - Днём народнага адзінства!
Гэта свята напоўнена глыбокім сэнсам, вяртае нас, магчыма, да страчаных каштоўнасцяў у адносінах і разуменні сябе і свайго прызначэння.
Мы ўсе вельмі розныя. Кожны чалавек - гэта асоба з рознымі мэтамі і вектарамі ў прафесійным руху, рознай траекторыяй у самарэалізацыі. Гэта розныя лёсы. Але менавіта ў гэтай рознасці закладзена сіла сям'і, любой карпарацыі і краіны. Бо сэнсы нараджаюцца на межах разнастайнага.
У БДУ мы таксама розныя. Але ўсе мы аб'яднаны тым, што, працуючы ў БДУ, мы ідзем услед за векавымі карпаратыўнымі традыцыямі і сумесна закладваем арыенціры для нашых будучых пакаленняў.
Я жадаю кожнаму здароўя, чуць сябе і адзін аднаго, аптымізму і добрага настрою!