Сэрвісы

Навіны

Прэзентацыя ўнікальнага двухмоўнага выдання драмы-феерыі Лесі Украінкі «Лясная песня»

6 снежня 2021 года адбылася анлайн-прэзентацыя ўнікальнага двухмоўнага выдання драмы-феерыі Лесі Украінкі «Лясная песня», якая выйшла на беларускай і ўкраінскай мовах. Прэзентацыя была арганізавана Валынскім нацыянальным універсітэтам імя Лесі Украінкі (Луцк, Украіна) пры ўдзеле кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ. Мерапрыемства прайшло ў канферэнц-зале галоўнага корпуса Валынскага ўніверсітэта (Украіна, г. Луцк, праспект Волі, 13; пачатак – у 12.00 / у 13.00 – па беларускім часе).

У прэзентацыі ўзялі ўдзел:

  • з украінскага боку – кіраўнік Цэнтра беларускай мовы і культуры Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі Леся Сцябліна; дацэнт кафедры славянскай філалогіі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі Алена Паграбняк; народны дэпутат Украіны Ірына Канстанкевіч; старшыня Валынскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Юрый Пагуляйка; дырэктар дэпартамента культуры Луцкай гарадской рады Таццяна Ігнатава; начальнік упраўлення адукацыі і навукі Валынскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Людміла Плахотная; начальнік упраўлення культуры па пытаннях рэлігій і нацыянальнасцей Вольга Чубара; мітрапаліт Луцкі і Валынскі Міхаіл;
  • з беларускага боку – доктар філалагічных навук, прафесар Вячаслаў Рагойша, які і ажыццявіў пераклад на беларускую мову драмы-феерыі Лесі Украінкі «Лясная песня»; намеснік дэкана філалагічнага факультэта БДУ па навуковай і інавацыйнай дзейнасці кандыдат філалагічных навук, дацэнт Таццяна Мальцэвіч, загадчык кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства БДУ кандыдат філалагічных навук, дацэнт Таццяна Марозава, студэнты 1 курса спецыяльнасці «Славянская філалогія» і выкладчыкі філалагічнага факультэта БДУ.

Выступоўцамі было адзначана, што Валынскі нацыянальны ўніверсітэт імя Лесі Украінкі рэалізуе праект выдання твораў украінскай пісьменніцы Лесі Украінкі на дзвюх мовах пры фінансавай падтрымцы Луцкай гарадской рады і дзякуе за супрацоўніцтва Луцкаму гарадскому галаве Ігару Палішчуку і дырэктару дэпартамента культуры Луцкай гарадской рады Таццяне Ігнатавай.

Прафесар Вячаслаў Рагойша звярнуў увагу на тое, што выданне твораў Лесі Украінкі на дзвюх мовах з’яўляецца сур’ёзным унёскам у міжнароднае і міжнацыянальнае культурнае супрацоўніцтва Украіны і Беларусі, будзе спрыяць мацаванню літаратурных, культурных і сяброўскіх сувязяў, стане падмуркам для рэалізацыі іншых праектаў.

1638793985880

изображение viber 2021 12 07 09 54 57 693

изображение viber 2021 12 06 16 03 35 176

 

Image

Рэсурсы

Image
Image