Сэрвісы

Навіны

Дэсант працадаўцаў

8 снежня 2021 года адбылася знакавая падзея на філалагічным факультэце. Па ініцыятыве дэканата і кафедры беларускага мовазнаўства на сустрэчу з выпускнікамі беларускай, рускай і славянскай філалогіі прыйшлі вядучыя навукоўцы з Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. З найбольш значнымі дасягненнямі лінгвістаў акадэмічнага інстытута, напрамкамі сённяшніх даследаванняў, а таксама ўмовамі працы выпускнікоў пазнаёмілі загадчыца аддзела гісторыі беларускай мовы Наталля Паляшчук, загадчыца аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Алена Лапцёнак, загадчыца аддзела славістыкі і тэорыі мовы Таццяна Аліферчык, старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей Аксана Ванкевіч, старшы навуковы супрацоўнік сектара камп’ютарнай лінгвістыкі Святлана Вагнер. Адбылася цікавая размова аб працаўладкаванні лепшых выпускнікоў філалагічнага факультэта, умовах паступлення ў магістратуру і аспірантуру, перспектывах навуковага і прафесійнага росту.

Мадэратарам сустрэчы выступіў загадчык кафедры беларускага мовазнаўства прафесар Мікалай Прыгодзіч.

IMG 20211208 144406

IMG 20211208 144422

Image

Рэсурсы

Image
Image