Сэрвісы

Навіны

"Дыялог культур і рэлігій як аснова народнага адзінства"

Дзень народнага адзінства праходзіць у БДУ. Гэта Дзяржаўнае свята, заснаванае 17 верасня ў знак памяці ўз'яднання ў 1939 годзе Заходняй Беларусі і БССР. Гэта свята ініцыявана з мэтай захавання гістарычнай спадчыны, пераемнасці пакаленняў, умацавання нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў і дзяржаўнасці.

Маштабным мерапрыемствам стаў праект гістарычнага факультэта "Дыялог культур і рэлігій як аснова народнага адзінства", накіраваны на духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, нацыянальнае яднанне, пазнанне культурна-рэлігійнай спадчыны. Удзельнікамі мерапрыемства сталі кіраўніцтва, выкладчыкі і студэнты БДУ, прадстаўнікі праваслаўнай, каталіцкай, іўдзейскай і мусульманскай канфесій. У рамках праекта адбылося набажэнства за мір і адзінства ў Беларусі, якое правёў протаіерэй, старшы святар прыходу храма ў гонар Усіх Святых Алексій Васін. Працягнулася мерапрыемства пасяджэннем круглага стала "Захаванне гістарычнай памяці ў традыцыйных канфесіях Рэспублікі Беларусь". Удзельнікі абмеркавалі досвед мемарыялізацыі гістарычнага мінулага, значнасць гістарычных падзей у рэлігійным выхаванні моладзі, узаемадзеянне рэлігіі, навукі і адукацыі на сучасным этапе.

DSC 9670

DSC 9593

DSC 9644

DSC 9709

DSC 9750

Image

Рэсурсы

Image
Image