16 снежня ў межах адзінага дня інфармавання ў БДУ філалагічны факультэт наведаў намеснік начальніка ўпраўлення па выхаваўчай рабоце з моладдзю Ягор Яўгенавіч Падаляк. Ён выступіў з інфармацыйным паведамленнем па тэме «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – палітыка-прававы фундамент адзінства народа і яго сацыяльная абарона», расказаў пра гісторыю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і плануемыя змены ў ёй, а таксама адказаў на шэраг пытанняў супрацоўнікаў факультэта.