Сэрвісы

Абноўлена Дошка гонару БДУ

12 мая 2022 года ў Двары галоўнага корпуса БДУ адбылася ўрачыстая цырымонія абнаўлення Дошкі гонару Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Па традыцыі на Дошку гонару кожны год заносяцца імёны супрацоўнікаў і навучэнцаў БДУ за заслугі і дасягненні ў адукацыйнай, навуковай, метадычнай, інавацыйнай, кіраўніцкай і спартыўнай дзейнасці.

У гэтым годзе з ліку супрацоўнікаў і студэнтаў філалагічнага факультэта гэтага гонару ўдастоены намеснік дэкана Вольга Крычко, студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія», кіраўнік Студэнцкай Прэс-службы факультэта Юлія Гурыновіч і студэнт 3 курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія» Абдылла Тайханаў.

Ганарымся вамі і жадаем поспехаў у далейшай працоўнай, вучэбнай і творчай дзейнасці.

PBK 6527

Кричко Ольга Петровна

Гуринович Юлия Александровна

Тайханов Абдылла Байрамбердиевич

Image

Рэсурсы

Image
Image