Сэрвісы

Творчы саюз філалагічнага факультэта

Творчы саюз філалагічнага факультэта

Творчы саюз – гэта прадзюсарскі цэнтр для таленавітых студэнтаў  факультэта, пляцоўка для рэалізацыі тваіх ідэй і магчымасць развівацца і знайсці сябе.

Творчы саюз з’яўляецца самай маладой студэнцкай арганізацыяй, але, нягледзячы на гэта, за плячыма маецца дастатковая колькасць арганізаваных мерапрыемстваў:

* Калядны дабрачынны баль

* Кватэрнікі

* Прэмія Творчага саюза філалагічнага факультэта

* Арт-марафоны і мастацкія выставы

* Анлайн-курсы

* Канцэртная праграма агульнаўніверсітэцкай патрыятычна-асветніцкай акцыі «Вязынка»

* Адзін з арганізатараў дабрачыннага канцэрта-конкурсу «ФілФактар»

* Розныя віды майстар-класаў

Сярод нашых дасягненняў:

- «Самы творчы факультэт» па выніках прэміі Творчага саюза БДУ.

- Чатыры першыя месцы на фестывалі першакурснікаў «YFM. #ТЫНАВОЛНЕ».

- «Калядны дабрачынны баль» стаў лаўрэатам 2-ой ступені конкурсу «Лепшы маладзёжны праект БДУ – 2020».

-Пераможцы і лаўрэаты конкурсу «Лепшы студэнцкі медыйны рэсурс БДУ»

-Танцавальны калектыў «Feels» стаў пераможцам конкурсу «Фестываль эстрады БДУ» ў намінацыі «Эстрадны танец. Калектыў». Таксама актывісты нашага факультэта сталі лаўрэатамі наступных намінацый: «Канферанс», «Выканаўца», «Эстрадны танец. Сола».

- Нашыя актывісты штогод становяцца пераможцамі і лаўрэатамі конкурсу «Студэнт года БДУ», пераможцамі прэміі Творчага саюз БДУ за працу ў яго кірунках.

Творчы саюз філалагічнага факультэта БДУ ўключае ў сябе 8 напрамкаў: вакальна-інструментальны, мастацкі, літаратурны, харэаграфічны, «SMM&PR», «Тик-ток», канферанс, візуал. Дзейнасць арганізацыі таксама звязана з курыраваннем каманды КВЗ філалагічнага факультэта БДУ «Прахадная».

IMG 41261

IMG 4128

IMG 4129

IMG 4130

Старшыня

Стралкоўская Яна Андрэеўна, студэнтка спецыяльнасці «Усходняя (кітайская) філалогія»

Тел.: +375333232988

УКантакце - https://vk.com/ts_filbsu

Інстаграм - https://instagram.com/ts_filfak_bsu?utm_medium=copy_link

ТікТок - https://vm.tiktok.com/ZMLm38gfB/

Тэлеграм - https://t.me/ts_filfak_bsu

Image

Рэсурсы

Image
Image