
ВАЛАНЦЁРСКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ФІЛАЛАГІЧНАГ ФАКУЛЬТЭТА
Валанцёрская арганізацыя філалагічнага факультэта БДУ - гэта дружная сям'я, якая складаецца з добрых, творчых, вясёлых, крэатыўных, а галоўнае неабыякавых людзей, дзе кожны гатовы працягнуць руку дапамогі тым, хто мае патрэбу.
Мэтай дзейнасці валанцёрскай арганізацыі "Суполка Нармальных Чараўнікоў" з'яўляецца падтрымка дзяцей, якія зараз знаходзяцца ў дзіцячых дамах і прытулках. Правядзенне забаўляльных мерапрыемстваў. Аказанне дапамогі жывёлам.
Праекты і мерапрыемствы валанцёрскай арганізацыі:
- Філфак дзецям (праект, у рамках якога мы дапамагаем дзецям палепшыць узровень ведаў па вучэбнай праграме і пашырыць кругагляд, а таксама прывіваем цікавасць да вучобы).
- Паездкі ў дзіцячыя дамы (разам з дзецьмі з дзіцячых дамоў мы гуляем, ставім прадстаўлення і цікава бавім час).
- Дабрачынныя спектаклі (праект, у якім кожны студэнт можа паспрабаваць сябе ў ролі сапраўднага акцёра).
- Дабрачынны Stand Up.
- Фестываль дзіцячай творчасці.
Кіраўнік валанцёрскай арганізацыі філалагічнага факультэта
Андрон Сафія Сяргееўна, студэнтка спецыяльнасці «Беларуская філалогія»
Тэл.: +375298187615
Наш адрас: г. Мінск, вул. К. Маркса, д.31, каб. 34
Група «ВКонтакте»: https://vk.com/snvclab

ПРАФСАЮЗНАЕ БЮРО ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА
ПРАФСАЮЗНАЕ БЮРО ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА
Інфармацыя аб дзейнасці
Першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ
Галоўная мэта прафсаюза – абарона правоў і інтарэсаў студэнтаў!
Праца прафбюро на філалагічным факультэце ажыццяўляецца 7 камісіямі. Камісіі ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы прафсаюзных сходаў, праводзяць матывацыйныя мерапрыемствы.
Камісія па жыллёва – бытавой рабоце:
Жыллёва-бытавая камісія з'яўляецца важным сувязным звяном Студэнцкага гарадка, Прафсаюзнага камітэта БДУ і непасрэдна філалагічнага факультэта.
ЖБК дае магчымасць атрымаць месцы ў інтэрнаце тым, хто ў гэтым мае патрэбу. Камісія праводзіць маніторынг па пытаннях засялення студэнтаў у інтэрнаты.
Члены камісіі збіраюцца па меры неабходнасці і вырашаюць пытанні аб выдзяленні месца таму ці іншаму студэнту. Камісія складаецца як з выкладчыкаў (дэканат), так і са студэнтаў філалагічнага факультэта. Курыруецца студэнцкая ЖБК Прафсаюзам БДУ і непасрэдна Студэнцкім гарадком.
Камісія па сацыяльнай рабоце:
1. Праводзіць маніторынг сацыяльнага становішча навучэнцаў.
2. Інфармуе навучэнцаў аб сістэме і формах сацыяльнай падтрымкі.
3. Аналізуе сацыяльнае становішча навучэнцаў.
4. Уносіць прапановы па пытаннях падтрымкі навучэнцаў.
5. Аказвае матэрыяльную дапамогу на аснове Палажэння "Аб аказанні матэрыяльнай дапамогі навучэнцам I і II ступені вышэйшай адукацыі, навучэнцам і аспірантам дзённай формы навучання са сродкаў прафсаюзнага бюджэта».
Камісія па арганізацыйна-масавай і інфармацыйнай рабоце:
1.Уносіць прапановы ў праекты перспектыўных і бягучых планаў работы прафкама.
2.Ажыццяўляе рэалізацыю канцэпцыі інфармацыйнай работы.
3.Вядзе ўлік членаў арганізацыі на факультэце.
Камісія па вучэбна – вытворчай рабоце:
1.Распрацоўвае і ўносіць прапановы па ўдасканаленні навучальнага працэсу.
2. Праводзіць кансультацыйную, тлумачальную і інфармацыйную работу сярод навучэнцаў па пытаннях навучальнага працэсу.
3. Праводзіць маніторынгі па пытаннях стыпендыяльнага забеспячэння.
Камісія па праектнай дзейнасці і культурна-асветніцкай рабоце:
1. Каардынуе праектную дзейнасць і культурна-асветніцкую працу на факультэце.
2.Праводзіць культурна-асветніцкія мерапрыемствы прафбюро.
Камісія па аздараўленчай, фізкультурна-масавай і спартыўнай рабоце:
1. Праводзіць кансультацыйную, тлумачальную і інфармацыйную працу сярод навучэнцаў аб магчымасцях аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння, садзейнічае ў набыцці пуцёвак.
3.Арганізоўвае працу груп агульнай фізічнай падрыхтоўкі «Здароўе» (выдача абанементаў на наведванне басейна і трэнажорнай залы).
4.Арганізоўвае фізкультурна-аздараўленчую і спартыўную работу, правядзенне спартакіяд.
5. Арганізоўвае адпачынак і аздараўленне навучэнцаў.
Камісія па грамадскім кантролі за працай прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання:
1. Распрацоўвае і ўносіць прапановы па паляпшэнні арганізацыі харчавання.
2. Праводзіць параўнальны аналіз цэн у прыватным буфеце філалагічнага факультэта з прыватнымі аб'ектамі гандлю на іншыхфакультэтах.
3. Праводзіць анкетаванне навучэнцаў з мэтай аналізу дастатковасці сетак гандлёвых прадпрыемстваў, цэнаўтварэння.
Наша выдатная каманда заўсёды гатова прапанаваць сваю дапамогу студэнтам. Прафсаюз студэнтаў дапамагае рэалізоўваць цікавыя праекты і ідэі навучэнцаў. Мы заўсёды рады супрацоўніцтву.
Разам мы можам УСЁ!
Атрымаць больш інфармацыі, сачыць за нашымі навінамі Вы можаце ў нашай групе
«Прафбюро філфака» https://vk.com/profkombsu_philfak
Старшыня прафсаюзнага бюро
філалагічнага факультэта
Петух Дзіяна,
студэнтка спецыяльнасці «Руская філалогія»
Тэл.: +375296420832
Старшыня жыллёва-бытавой камісіі
прафcаюзнага бюро
Змітрукевіч Антаніна,
студэнтка спецыяльнасці «Беларуская філалогія»
Тэл.: +375445070919

СТУДЭНЦКАЯ ПРЭС-СЛУЖБА ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА

Старшыня:
Гурыновіч Юлія,
студэнтка спецыяльнасці «Беларуская філалогія»
Тэл.: +375336041878
Намеснік Старшыні
Барычэўская Аляксандра,
студэнтка спецыяльнасці «Беларуская філалогія»
Тэл.: +375296019380
Кіраўнік TikTok кірунку
Чапялевіч Дар'я Уладзіміраўна, студэнтка спецыяльнасці "Руская філалогія"




СТУДЭНЦКІ САВЕТ ПА ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА
СТУДЭНЦКІ САВЕТ ПА ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА
Студэнцкі Савет па якасці адукацыі (ССЯА) з’яўляецца выбарным калегіяльным органам студэнтаў і магістрантаў.
Мэтай дзейнасці Савета па якасці адукацыі з’яўляецца садзейнічанне павышэнню якасці адукацыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, павышэнне культуры ўзаемаадносін удзельнікаў адукацыйнага працэсу, захаваннеа акадэмічных свабод і абавязкаў, развіццё прынцыпаў самакіравання.
Палажэнне аб Студэнцкім Савеце па якасці адукацыі
Напрамкі працы ССКА філалагічнага факультэта:
Старшыня
Студэнцкага Савета па якасці адукацыі
філалагічнага факультэта
Валюк Яна,
студэнтка спецыянальсці «Усходняя (кітайская) філалогія»
Тэл.: +375293993484
Намеснік старшыні
Студэнцкага Савета па якасці адукацыі
філалагічнага факультэта
Рэпчына Дар'я,
студэнтка спецыянальсці «Англійская (кітайская) філалогія»
Тэл.: +375291972096
Уступіць у Студэнцкагі Савет па якасці адукацыі філалагічнага факультэта можа любы студэнт, у якога ёсць ідэі, цікавасць да навукі і спазнання навакольнага свету! Адзінай умовай з'яўляецца акадэмічны бал не ніжэй за 8,0.
“Якая яна… наша родная мова”, альбо “Дзень роднай мовы” на філалагічным факультэце
Наш адрас: 220030, г. Мінск, вул. К. Маркса, д.31, каб. 34
Е-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Група «ВКонтакте»: http://vk.com/ssko_ff

БРСМ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА
БРСМ філалагічнага факультэта – гэта вядучая першасная студэнцкая арганізацыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама ўнікальная пляцоўка для рэалізацыі сваіх творчых, арганізатарскіх і кіраўніцкіх здольнасцяў і навыкаў. У рамках БРСМ БДУ функцыянуюць і актыўна развіваюцца больш за 14 напрамкаў, у якіх кожны студэнт можа атрымаць магчымасць ажыццявіць усе свае ідэі і намеры.
За час свайго існавання наша студэнцкая арганізацыя заслужыла месца сярод самых актыўных і ініцыятыўных факультэтаў, якая прымае ўдзел у мностве агульнаўніверсітэцкіх і гарадскіх праектах. Актывам БРСМ філфака была праведзена вялікая колькасць мерапрыемстваў для студэнтаў факультэта, студэнцкіх і дабрачынных акцый: Дзень студэнта, Масленіца, Дзень Святога Валянціна.
Галоўным і самым маштабным штогадовым праектам арганізацыі БРСМ філалагічнага факультэта стаў дабрачынны канцэрт-конкурс "ФІЛФАКТАР", які ўпершыню быў праведзены ў снежні 2013 года. Гэты праект дазваляе студэнтам раскрыць свае таленты, выявіць сябе ў разнастайных творчых сферах, а таксама завесці новых сяброў і правесці час з задавальненнем, тым самым дапамагаючы сваёй творчасцю дзецям з дзіцячых дамоў.
НАШ КАМІТЭТ:
Сакратар ПА ГА «БРСМ» філалагічнага факультэта БДУ
Казычка Наталля Аляксееўна, студэнтка спецыяльнасці "Руская філалогія"
Тэл.: +375257977490
Першы намеснік сакратара
Змушка Дар'я Віктараўна, студэнтка 2 курса
+375447128978
Намеснік сакратара па культурна-масавай і ідэалагічнай рабоце
Дубава Аліна Аляксееўна, студэнтка 1 курса
Начальнік Штаба працоўных спраў
Махмудаў Акмаль Абдусаламавіч, студэнт 3 курса
Прэс-сакратар
Уласевіч Валерыя Мікалаеўна, студэнтка 2 курса
+375295337160
Кіраўнік валанцёрскага кірунку
Баруценка Марыя Ігараўна, студэнтка 1 курса
+375259166800
Кіраўнік спартыўнага кірунку
Зубікаў Мікіта Фёдаравіч, студэнт 1 курса
+375295434014
Кіраўнік культурна-масавага кірунку
Машчыц Марына Аляксандраўна, студэнтка 3 курса
+375257262799
Спецыяліст па дакументацыйным забеспячэнні
Працко Анастасія Сяргееўна, студэнтка 2 курса
+375447912574
Кіраўнік Цік-ток кірунку
Сукора Анастасія Вадзімаўна, студэнтка 2 курса
+375298487761
Кіраўнік маладзёжнага атрада аховы правапарадку
Хайрулін Артур Маратовіч, студэнт 3 курса
+375339140083
Кіраўнік Творчай лабараторыі "Ачумелыя ручкі"
Курыленка Аксана Іванаўна, студэнтка 1 курса
+375336888307
Кіраўнік палітычнага кірунку
Шанчук Дар'я Аляксандраўна, студэнтка 2 курса
+375333632331
Больш інфармацыі аб дзейнасці нашай арганізацыі і Камітэта вы можаце знайсці ў групе «ВКонтакте»: https://vk.com/brsmfilfakk
Наш Instagram:: www.instagram.com/brsmfilfakk
Наш адрас: 220030, г. Мінск, вул. Карла Маркса, д.31, каб. 34

САВЕТ СТАРАСТ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА
САВЕТ СТАРАСТ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА - орган студэнцкага самакіравання, які каардынуе працу ўсіх старастаў факультэта. Дзякуючы ланцужку "стараста групы - курса - факультэта" можна хутка арганізоўваць студэнтаў, знаёміць іх са зменамі ў навучальным працэсе, рэалізоўваць маладзёжныя праграмы.
ЗАДАЧЫ САВЕТА СТАРАСТ:
1. фарміраванне ў студэнтаў пазітыўнай устаноўкі на паспяховую вучэбную і грамадскую дзейнасць;
2. забеспячэнне высокай арганізаванасці і дысцыпліны студэнтаў у навучальным працэсе;
3. дапамога ў вырашэнні праблем студэнцтва;
4. узаемадзеянне з адміністрацыяй факультэта па пытаннях, звязаных з арганізацыяй вучэбнай, навукова-даследчай і грамадскай дзейнасці студэнтаў;
5. унясенне прапановы па арганізацыі навучальнага працэсу;
6. інфармаванне студэнтаў па даручэнні дэканата па пытаннях арганізацыі навучальнага працэсу, новаўвядзенняў у сферы атрымання вышэйшай адукацыі.
У СТРУКТУРУ САВЕТА СТАРАСТ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА Ў 2022 - 2023 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ ЎВАХОДЗЯЦЬ:
Старшыня Савета стараст
Сакалоў Арцём Вадзімавіч, студэнт спецыяльнасці «Рамана-германская (італьянская) філалогія»
Тел.: +375 33 626 71 62
Намеснік старшыні
Гурыновіч Юлія Аляксандраўна, студэнтка спецыяльнасці «Беларуская філалогія»
Тэл.: +375336041878
Сакратар
Ваўкавец Валерыя Аляксандраўна, студэнтка спецыяльнасці «Руская філалогія»
Тэл.: +375333198642
Нашы КАНТАКТЫ:
Наша група ў кантакце: vk.com/filstarosta
Наш e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Наш адрас: Савет стараст філалагічнага факультэта БДУ, вул. К.Маркса 31, каб. 34

СТУДЭНЦКАЯ КУРАТАРСКАЯ СЛУЖБА ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА
СТУДЭНЦКАЯ КУРАТАРСКАЯ СЛУЖБА ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА БДУ
Кіраўнік Куратарскай службы Філалагічнага факультэта
Масцiкава Ульяна,
студэнтка спецыяльнасці «Усходняя філалогія»
Тэл.: +375291073874
Намеснік кіраўніка Куратарскай службы філалагічнага факультэта
Саковіч Вольга,
студэнтка спецыяльнасці «Англiйская філалогія»
Тэл.: +375447369297
Студэнцкая куратарская служба - гэта падраздзяленне ГА "Студэнцкі саюз БДУ", створанае для арганізацыі, сістэматызацыі і аптымізацыі працы студэнтаў-куратараў, аказання ім метадычнай, інфармацыйнай падтрымкі, прафарыентацыйнай работы з вучнямі агульнай сярэдняй (сярэдняй спецыяльнай) адукацыі.
Мэтай СКС БДУ філалагічнага факультэта з'яўляецца дапамога і садзейнічанне студэнтам першага курса ў адаптацыі да жыцця ва ўніверсітэце, а таксама папулярызацыя адукацыйнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта, прафарыентацыйная дапамога навучэнцам устаноў агульнай сярэдняй (сярэдняй спецыяльнай) адукацыі.
Студэнт-куратар - гэта студэнт 2-5 курсаў, які добраахвотна і ў вольны ад вучобы час праводзіць працу па аказанні інфармацыйнай, арганізацыйнай і кансультацыйнай дапамогі і падтрымкі студэнтам першага курса ў іх адаптацыі да студэнцкага жыцця ў БДУ.
Мерапрыемствы, якія праводзяцца Студэнцкай куратарскай службай:
1) Арганізацыйныя сходы для студэнтаў-куратараў;
2) Дабрачынныя мерапрыемствы сумесна з Саветам старастаў філалагічнага факультэта БДУ;
3) Віншаванне студэнтаў-куратараў з святамі:
«З Новым годам, студэнты-куратары»;
«Любові кожнаму сэрцу!» (З днём святога Валянціна);
«З святам вясны!» (С 8 Марта);
4) Дзень студэнта-куратара філалагічнага факультэта БДУ (штогод 13 красавіка).
5) «Студэнт-куратар года» (у канцы кожнага навучальнага года)



Група «ВКонтакте»: https://vk.com/curator_filfak

ТВОРЧЫ САЮЗ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА
Творчы саюз - гэта прадзюсарскі цэнтр для таленавітых студэнтаў факультэта.
Творчы саюз з'яўляецца самай маладой студэнцкай арганізацыяй, але, нягледзячы на гэта, за плячыма мае дастатковую колькасць арганізаваных мерапрыемстваў:
- Калядны дабрачынны баль
- Вечары жывой музыкі
- Караоке-шоў
- Фестываль першакурснікаў «YFM. #ТЫНАХВАЛІ»
- Канцэртная праграма студэнцкага слёта «Вязынка»
- Розныя віды майстар-класаў
Сярод нашых дасягненняў:
- «Самы творчы факультэт» па выніках прэміі Творчага саюза БДУ.
- Тройчы першыя на фестывалі першакурснікаў «YFM. # ТЫНАХВАЛІ».
- «Калядны дабрачынны баль» стаў лаўрэатам 2-ой ступені конкурсу «Лепшы маладзёжны праект БДУ – 2020».
- Нашы актывісты штогод становяцца пераможцамі і лаўрэатамі конкурсу «Студэнт года БДУ», пераможцамі прэміі Творчага саюз БДУ за працу па напрамках.
Мы выяўляем і падтрымліваем таленавітую моладзь, дапамагаем арганізаваць вольны час, выявіць арганізатарскія навыкі кіраўніцкоў, неабходныя будучаму спецыялісту.
Творчы саюз філалагічнага факультэта БДУ ўключае ў сябе 10 напрамкаў: вакальна-інструментальны, мастацкі, літаратурны, валанцёрскі, крэатыў, самаразвіццё, «SMM + PR», «TIK-TOK», канферанс, візуал. Дзейнасць арганізацыі таксама звязаная з курыраваннем каманды КВЗ філалагічнага факультэта БДУ «Прахадная».
Старшыня Творчага саюза
філалагічнага факультэта БДУ
Стралкоўская Яна Андрэеўна, студэнтка спецыяльнасці «Усходняя (кітайская) філалогія»
Тел.: +375333232988
Суполка Вконтакте: vk.com/ts_filbsu
Instagram: instagram.com/ts_fil_bsu
Tik-tok: https://vm.tiktok.com/ZMe5PH17V/

СТУДЭНЦКІ САЮЗ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА
СТУДЭНЦКІ САЮЗ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА
Старшыня Студэнцкага Саюза філалагічнага факультэта
Васенін Віктар,
студэнт спецыяльнасці «Усходняя (кітайская) філалогія»
Тэл.: +375293410223
Студэнцкі Саюз філалагічнага факультэта БДУ – гэта дружная каманда творчых, актыўных, ініцыятыўных студэнтаў. Студэнцкі Саюз – арганізацыя, якая дапамагае рэалізаваць сябе як у грамадскiм, так і ў творчым плане.
Мэтай дзейнасці ГА “Студэнцкі Саюз БДУ” з’яўляецца садзейнічанне развіццю нацыянальнай адукацыі, навукі, культуры, выхавання новага пакалення беларускай інтэлігенцыі, ажыццяўленне студэнцкага самакіравання, абарона правоў і законных інтарэсаўсваіх членаў, падтрымка непасрэднага супрацоўніцтва паміж рэктаратам і студэнтамі.
Мерапрыемствы Студэнцкага Саюза філалагічнага факультэта:
1.«Квэст №113»;
2. Візіткі першакурснікаў;
3. «Miss New Style»;
4. Турсцяжынка падчас правядзення агульнаўніверсітэцкай патрыятычнай асветніцкай акцыі “Вязынка”.
Студэнцкі Саюз філалагічнага факультэта дзейнічае на падставе наступнага дакумента: Устаў Студэнцкага Саюза БДУ
Наш адрас: г. Мінск, вул. К. Маркса, д.31, каб. 34
Група «ВКонтакте»: https://vk.com/ss_filfak_bsu