Цзян Цюнь

tsyn tunЦзян Цюнь – дэкан факультэта рускай мовы, намеснік начальніка вучэбнага савета Інстытута замежных моў Далянскага політэхнічнага ўніверсітэта, прафесар, кандыдат педагагічных навук.

З 2001 па 2006 гг. на пасадзе дацэнта выкладаў спецыяльныя дысцыпліны студэнтам філалагічнага факультэта спецыяльнасці 1-21 05 07 Усходняя (кітайская) філалогія. У 2004 г. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата педагагічных навук (навуковы кіраўнік – прафесар Мурына Л.А.). З 2006 па 2008 гг. – прафесар, начальнік цэнтра лінгвакраіназнаўства, загадчык агульнаўніверсітэцкай кафедры кітаязнаўства Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ. З 2011па 2013 гг. працаваў на пасадзе прафесара ўпершыню створанай у Рэспубліцы Беларусь кафедры кітайскай філалогіі. З’яўляўся членам навукова-метадычнага савета па філалагічных спецыяльнасцях ВМА па гуманітарнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Пры ўдзеле прафесара Цзян Цюня была арганізавана эфектыўная сістэма акадэмічнага абмену студэнтаў-кітаістаў філалагічнага факультэта з універсітэтамі КНР. Пад яго кіраўніцтвам студэнты спецыяльнасці 1-21 05 07 Усходняя (кітайская) філалогія неаднаразова станавіліся пераможцамі міжнароднага конкурсу «Кітайская мова. Мост». З’яўляецца аўтарам і суаўтарам наступных падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў: Уводзіны ў кітайскую культуру і літаратуру (2004), Лексікалогія сучаснай кітайскай мовы (курс лекцый) (2005), Тэорыя і методыка навучання складанню афіцыйна-дзелавых лістоў (2005), Тэорыя і практыка перакладу. Кітайская мова (2006), Методыка выкладання сучаснай кітайскай мовы (2006), Кітайска-руска-беларускі размоўнік (2008), Сціслая граматыка кітайскай мовы (2009) і інш.

Цзян Цюнь з’яўляўся навуковым кансультантам кандыдацкай дысертацыі дацэнта кафедры кітайскай філалогіі Малатковай Ю.В. Даследуе праблемы выкладання рускай мовы як замежнай, міжкультурнай камунікацыі.