Захарава Вера Анісімаўна

ЗахараваЗахарава Вера Анісімаўна (1922 – 1992), кандыдат філалагічных навук, дацэнт  кафедры рускай савецкай літаратуры БДУ. Вядомы беларускі фалькларыст.

Аўтар шматлікіх даследаванняў па беларускім фальклоры, у тым ліку звыш 20 кніжных выданняў, суаўтар і рэдактар шэрагу вучэбных дапаможнікаў для  студэнтаў ВНУ.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, блакадніца. Кавалер ордэна «Красной Звезды», баявых медалёў.

Сфера навуковай дзейнасці – фалькларыстыка, славянскі фальклор,  лакальна-рэгіянальнае даследаванне вуснай народнай творчасці, руская літаратура, тэорыя літаратуры, параўнальнае літаратуразнаўства.

Асноўныя працы:

  • Беларускі фальклор у сучасных запісах. Брэсцкая вобласць. Традыцыйныя жанры. – Мінск, 1973.
  • Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Гомельская вобласць. – Мінск, 1989.
  • К вопросу о художественном мастерстве А. М. Горького – Минск, 1960.
  • Палескае вяселле. – Мінск, 1984.

У БДУ – з 1950 года – года паступлення ў аспірантуру. У 1956 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Народная паэзія ў аўтабіяграфічных творах  М.  Горкага (1912–1917 гг.)».

Заснавальнік фалькларыстычнай школы БДУ, ініцыятар стварэння  навукова-даследчай фальклорнай лабараторыі БДУ.