Карпаў Уладзімір Аляксандравіч

карпов в а

Карпаў Уладзімір Аляксандравіч

(1940 - 2006)

Мовазнаўца. Доктар філалагічных навук (1992), прафесар (1995).

Нарадзіўся 16 сакавіка 1940 г. у г. Волагдзе. У 1957 г. скончыў школу і паступіў працаваць фрэзероўшчыкам на завод «Паўночны Камунар», у 1959 г. быў прызваны ў рады Савецкай Арміі. У 1962 г. паступіў на балгарскае аддзяленне філалагічнага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Пасля заканчэння працаваў у гэтым жа ўніверсітэце выкладчыкам.

У 1974 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Лексическая сочетаемость в болгарском литературном языке» пад кіраўніцтвам прафесара. А. Я. Супруна. У 1992 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Язык как система».

Пад кіраўніцтвам прафесара У. А. Карпава была створана студэнцкая лабараторыя, якая пазней перарасла ў навукова-даследчую лабараторыю тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі. Яе Уладзімір Аляксандравіч узначальваў з 1998 па 2003 гг.

Асноўныя напрамкі работы: тэорыя мовы, філасофія мовы, сістэмная лінгвістыка.

Асноўныя навуковыя працы: «Язык как система» (Мінск, 1992; перавыданне: М., 2003 г.); «Болгарский язык» (Мінск, 1983; перавыданне: М., 2004); «Русско-французский, французско-русский учебный словарь» (Мінск, 1995).

Мае звыш 100 апублікаваных артыкулаў. Найважнейшыя з іх:

Теория симметрии и периодическая система многогранников// Материалы Международной конференции и симпозиума «Симметрия в современной кристаллографии». – М., 1991;

Изоморфизм двух систем (междисциплинарный синтез на базе системного подхода) // Веснік БДУ. – Сер. 3.– – № 3;

Формульное представление лексики // Личность, слово, социум: материалы научно-практической конференции. – Минск, 2001;

Типология языковых гомологий // Вестник МГЛУ.– Сер. 1: Филология. – 2005.

Прафесар У. А. Карпаў – не толькі навуковец, але і паэт, а таксама перакладчык з балгарскай мовы. Выйшлі зборнікі вершаў «Амальгама» (Мінск, 2000), «Дао» (Мінск, 2008), кніга «Ангел Бонов. Мифы и легенды о созвездиях»(пераклад з балгарскай; Мінск, 1982).

У 1982 г. за поспехі ў балгарыстыцы ўказам Савета Міністраў Балгарскай Народнай Рэспублікі быў узнагароджаны медалём «1300 години България».