Літвінка Франя Міхайлаўна

ЛитвинкоЛітвінка Франя Міхайлаўна – вядомы беларускі мовазнавец і педагог, доктар педагагічных навук, прафесар кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1965 г. скончыла філалагічны факультэт БДУ з атрыманнем кваліфікацыі “Філолаг. Настаўнік рускай мовы і літаратуры”.

Па заканчэнні БДУ працавала загадчыкам кабінета кафедры рускай мовы Мінскага вышэйшага інжынернага радыётэхнічнага вучылішча, выхавацелем групы падоўжанага дня сярэдняй школы № 73 г. Мінска, выкладчыкам рускай мовы і літаратуры Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. У 1969 г. пачала выкладчыцкую дзейнасць на філалагічным факультэце БДУ: спачатку на кафедры рускай мовы, з 1988 г. – на кафедры методыкі выкладання беларускай і рускай моы і літаратуры (з 1996 г. – кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры).

У 1985 г. Ф. М. Літвінка абараніла дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасці “Руская мова” (навуковы кіраўнік – доктар філалагічных навук, прафесар П. П. Шуба), а ў 1988 г. ёй прысвоена вучонае званне дацэнта. У 1996 г. абараніла доктарскую дысертацыю “Тэорыя і практыка навучання сінтаксісу ўскладненага сказа (5–8 класы сярэдняй школы)”. Абарона дысертацыі дазволіла падрыхтаваць 8 кандыдатаў педагагічных навук, у тым ліку аспірантаў з Рэспублікі Польшча, Ісламскай Рэспублікі Іран, Кітайскай Народнай Рэспублікі. У 2000 г. Фране Міхайлаўне прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці “Педагогіка”.

Узнагароджана нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі” (1991), Ганаровай граматай і граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001, 2016), Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2011); прысвоена званне “Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта” (2013).

У 2014 г. занесена на Дошку гонару БДУ.

Сёння Ф. М. Літвінка – член саветаў К 02.21.01 пры Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка, К 02.22.01 пры Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. З’яўлялася намеснікам старшыні спецыялізаванага савета Д 02.01.21 па абароне дысертацый пры БДУ, членам экспертнага савета ВАК Рэспублікі Беларусь.

Ф. М. Літвінка – адзін з аўтараў дзяржаўных дакументаў у сферы школьнай і ўніверсітэцкай моўнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, тыпавой праграмы для ўніверсітэтаў Рэспублікі Беларусь па дысцыпліне “Методыка выкладання рускай мовы” і аўтар вучэбнага дапаможніка (з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь) для студэнтаў-філолагаў па гэтай дысцыпліне; адзін з вядучых аўтараў вучэбных дапаможнікаў (з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь) па рускай мове для вучняў і шэрагу дапаможнікаў для педагогаў-славеснікаў нашай краіны.