Андрэеў Анатоль Мікалаевіч

Андрэеў Анатоль Мікалаевіч

АндреевАндрэеў Анатоль Мікалаевіч – доктар філалагічных навук, прафесар, празаік, паэт, літаратурны крытык, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі. Аўтар 300 навуковых прац, у тым ліку 15 кніг (манаграфій, падручніка, вучэбных дапаможнікаў), а таксама тыпавых вучэбных праграм па тэорыі літаратуры, філасофіі літаратуры, літаратурна-мастацкай дзейнасці.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2008). Пераможца Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2013 года» (дыплом I ступені за кнігу «Вселенная не место для печали»).

Сфера навуковых інтарэсаў: тэорыя (філасофія, метадалогія) і гісторыя літаратуры (перш за ўсё гісторыя рускай літаратуры XIX–XX стст.), тэорыя літаратурна-мастацкай творчасці, а таксама культуралогія (асоба і культура, дыялектыка мастацкай свядомасці).

Галоўнае навуковае дасягненне ў галіне літаратуразнаўства – распрацоўка ключавых палажэнняў персонацэнтрычнага (цэласна-антрапалагічнага) літаратуразнаўства.

Асноўныя працы:

1. Культурология. Личность и культура: учебное пособие по культурологии для студентов вузов. – Минск : Дизайн-ПРО, 1998. – 180 с. Режим доступа: http://elib.bsu.by/handle/123456789/8086

2.  Теория литературы. Утверждено Министерством образования Республики Беларусь в качестве учебника для студентов высших учебных заведений по филологическим специальностям. В 2 ч. – Минск : Изд-во Гревцова, 2010. – 464 с.

3. Основы теории литературно-художественного творчества. Пособие для студентов филологического факультета. – Минск : БГУ, 2010. – 216 с. Режим доступа: http://elib.bsu.by/handle/123456789/15609

4. Персоноцентризм в классической русской литературе XIX в. Диалектика художественного сознания. Научная монография. – Минск : БГУ, 2012. – 388 с. – Деп. в БГУ 10.08.2012, № 000710082012 – Режим доступа: http://elib.bsu.by/handle/123456789/14162

5. Философия литературы. А. С. Пушкин. Пособие / А.Н. Андреев. – Минск : БГУ, 2018. – 215 с.

У 1979 годзе паступіў на філалагічны факультэт БДУ. З 1990 года па 2018 год працаваў на філалагічным факультэце БДУ – пачынаючы з пасады выкладчыка і заканчваючы прафесарам (званне прафесара прысвоена ў 2004 годзе).

1991 год – абараніў кандыдацкую дысертацыю «Жанравая эвалюцыя савецкага апавядання 20-х гадоў (на матэрыяле рускай і беларускай літаратур)».

1998 год – абараніў доктарскую дысертацыю «Цэласнасць мастацкага твора як літаратуразнаўчая праблема» (Масква, МДУ імя М. В. Ламаносава).

У цяперашні час жыве ў Маскве, працуе прафесарам кафедры педагогікі і псіхалогіі прафесійнай адукацыі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта тэхналогій і кіравання імя К. Г. Разумоўскага, актыўна і плённа падтрымлівае сувязі з Беларуссю і родным універсітэтам.