Школа славіста

Школа славіста

ЗАПРАШАЕМ навучэнцаў 8–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі) Рэспублікі Беларусь пазнаёміцца з філалагічным факультэтам БДУ і далучыцца да Школы славіста

З намі вы зможаце:

- даведацца шмат цікавага пра славянскі свет

- пазнаёміцца з найбольш значнымі помнікамі славянскай пісьменнасці;

- пачаць вывучаць некаторыя славянскія мовы;

- пашырыць веды аб сучасных тэндэнцыях развіцця славянскіх моў;

- павысіць свой агульнамоўны ўзровень.

НАВУЧАННЕ БЯСПЛАТНАЕ.

УВАГА! Вучням, якія паспяхова пройдуць навучанне ў Школе славіста, будуць уручаны пасведчанні.

КАЛІ: 2 разы на месяц па суботах. У раскладзе магчымы змены.

ДЗЕ: вочна (філалагічны факультэт БДУ, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, аўд. 52) або дыстанцыйна (спасылка ў раскладе).

Каб стаць вучнем Школы юнага славіста, неабходна:

Каб стаць вучнем Школы славіста, неабходна:

ПРЫКЛАДНАЯ ПРАГРАМА (ТЭМАТЫКА) ЗАНЯТКАЎ НА 2024/2025

  1. Славяне і іх паходжанне.
  2. Блок “Сербістыка”
    1. Цікавыя звесткі пра сербскую мову.
    2. Вучымся чытаць і размаўляць па-сербску.
    3. Сербская мова самастойна (агляд карысных і цікавых інтэрнэт-рэсурсаў для вывучэння сербскай мовы)
  3. Блок “Балгарыстыка”
    1. Цікавыя звесткі пра балгарскую мову.
    2. Вучымся чытаць і размаўляць па-балгарску.
    3. Балгарская мова самастойна (агляд карысных і цікавых інтэрнэт-рэсурсаў для вывучэння балгарскай мовы).
  4. Блок “Славакістыка”
    1. Цікавыя звесткі пра славацкую мову.
    2. Вучымся чытаць і размаўляць па-славацку.
    3. Славацкая мова самастойна (агляд карысных і цікавых інтэрнэт-рэсурсаў для вывучэння славацкай мовы)
  5. Блок “Багемістыка”
    1. Цікавыя звесткі пра чэшскую мову.
    2. Вучымся чытаць і размаўляць па-чэшску.
    3. Чэшская мова самастойна (агляд карысных і цікавых інтэрнэт-рэсурсаў для вывучэння чэшскай мовы)
  6. Блок “Паланістыка”
    1. Цікавыя звесткі пра польскую мову.
    2. Вучымся чытаць і размаўляць па-польску.
    3. Польская мова самастойна (агляд карысных і цікавых інтэрнэт-рэсурсаў для вывучэння польскай мовы). 

Інфармацыя аб падзеі

Пачатак працы 2025-09-01
Заканчэнне працы 2026-07-01
Колькасць свабодных месцаў Неабмежавана
Колькасць зарэгістраваных вучняў 10
Заканчэнне рэгістрацыі 2026-05-01
Кошт Бясплатна
Адрас К.Маркса 31

Мы больш не прымаем рэгістрацыю на гэтае мерапрыемства