Школа беларусіста

Школа беларусіста

ЗАПРАШАЕМ вучняў 8-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі) Рэспублікі Беларусь пазнаёміцца з філалагічным факультэтам БДУ і далучыцца да Школы беларусіста.

З намі вы зможаце:

- пазнаёміцца з найбольш значнымі помнікамі беларускай пісьменнасці;

- паглыблена вывучаць славянскія мовы, у першую чаргу - беларускую;

- пашырыць веды аб сучасных тэндэнцыях развіцця мовы;

- павысіць свой агульнамоўны ўзровень.

НАВУЧАННЕ БЯСПЛАТНАЕ.

УВАГАВучням, якія паспяхова пройдуць навучанне ў Школе беларусістабудуць уручаны пасведчанні.

 КАЛІ: 2 разы на месяц па суботах. У раскладзе магчымы змены.

ДЗЕ: вочна (філалагічны факультэт БДУ, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, аўд. 51) або дыстанцыйна (спасылка ў раскладе).

Каб стаць вучнем Школы юнага беларусіста, неабхнодна:

 ПРЫКЛАДНАЯ ПРАГРАМА (ТЭМАТЫКА) ЗАНЯТКАЎ

  1. Тэкст як сістэма адзінак і ўзроўняў

Знаёмства з сістэмай мовы, яе структурай.

  1. Нормы ў мове

Практычная работа з канкрэтнымі рэалізацыямі нормы на розных узроўнях мовы.

  1. Гісторыя станаўлення і развіцця беларускай літаратурнай мовы

Неабходныя для разумення сучасных лінгвістычных працэсаў гістарычныя звесткі аб мове.

  1. Беларуская мова ў славянскім свеце

Месца сучаснай беларускай літаратурнай мовы ў моўнай сям’і, групе, агульнае і адрознае ў славянскіх мовах.

  1. Фанетыка

Фанетычныя працэсы сучаснай беларускай літаратурнай мовы, нормы, узаемадзеянне з іншымі моўнымі ўзроўнямі.

  1. Славянскія мовы і беларусістыка

Асаблівасці славянскіх моў і іх уплыў/узаемадзеянне на/з беларускую/-ай.

  1. Марфеміка і словаўтварэнне

Паняцце аб марфеме, характарыстыка марфем, словаўтваральныя працэсы, марфемны і словаўтваральны аналіз.

  1. Лексіка

Лексема як асноўная адзінка лексікону, план зместу і план выражэння, аспекты даследавання.

  1. Фразеалогія

Паняцце аб фразеалагізме. Аспекты вывучэння. Роля ў сістэме мовы.

  1. Марфалогія

Марфалогія як частка граматыкі. Асноўныя паняцці і катэгорыі.

  1. Сінтаксіс

Сінтаксіс як частка граматыкі, асноўныя адзінкі, паняцці, падыходы да вывучэння.

  1. Стылістыка і культура беларускага маўлення

Камунікатыўныя якасці маўлення, маўленчыя і ўласнастылістычныя памылкі.

Выкладчыкі:

прафесар  М.Р. Прыгодзіч,

прафесар Т.Р. Рамза,

дацэнт Ю.В. Назаранка,

дацэнт Г.К. Чахоўскі,

дацэнт М.І. Свістунова,

дацэнт А.Л. Садоўская,

старшы выкладчык А.А. Радзевіч,

Адказны арганізатар Школы беларусіста  – Назаранка Юлія Віктараўна, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. +375 29 1359459 або па электроннай пошце Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

Інфармацыя аб падзеі

Пачатак працы 2025-09-01
Заканчэнне працы 2026-07-01
Колькасць свабодных месцаў Неабмежавана
Колькасць зарэгістраваных вучняў 43
Заканчэнне рэгістрацыі 2026-05-01
Кошт Бясплатна
Адрас К.Маркса 31

Мы больш не прымаем рэгістрацыю на гэтае мерапрыемства