ЗАПРАШАЕМ навучэнцаў 8–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі) Рэспублікі Беларусь пазнаёміцца з філалагічным факультэтам БДУ і далучыцца да Школы юнага філолага-раманіста.
З намі вы зможаце:
- палепшыць вуснае і пісьмовае маўленне (французская мова);
- атрымаць новыя веды і развіць навыкі зносін на французскай мове;
- вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з французскай мовай.
НАВУЧАННЕ БЯСПЛАТНАЕ.
УВАГА! Навучэнцам, якія паспяхова прайшлі навучанне ў Школе раманіста, будуць уручаны пасведчанні.
КАЛІ: 2 разы на месяц згодна з раскладам. У раскладзе магчымы змены.
ДЗЕ: вочна (філалагічны факультэт БДУ, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, аўд. 45) або дыстанцыйна (праз прыкладанне для відэаканферэнцый Moodle).
Каб стаць вучнем Школы юнага раманіста, неабхнодна:
ПРЫКЛАДНАЯ ПРАГРАМА (ТЭМАТЫКА) ЗАНЯТКАЎ
1. Моўны клуб «Беларусь паміж мінулым і будучым»
2. Моўны клуб «Сакрэты французскай граматыкі»
3. Моўны клуб «Таямніцы французскага сінтаксісу»:
4. Французскія маўленчыя стратэгіі
5. Французская цывілізацыя
Вялікія французы (агляд). Знаёмства з культурнымі сімваламі Францыі. Фарміраванне ўмення шанаваць культурную спадчыну Францыі:
6. Франкамоўная літаратура ў кантэксце сусветнай
Фарміраванне ў вучняў уяўлення аб французскай (франкамоўнай) літаратуры як культурна-гістарычным феномене, аб разнастайнасці яе жанраў і нацыянальным каноне, а менавіта:
- фарміраванне навыкаў філалагічнага аналізу мастацкіх твораў;
7. Падарожжа ў свет французскай літаратуры
Развіццё ў вучняў цікавасці да сусветна вядомай паэзіі на французскай мове:
- авалоданне навыкамі аналізу тэксту, развіцця рэфлексіі;
8. Конкурс перакладчыцкага майстэрства
Фармат мерапрыемства прадугледжвае:
9. Філалагічны турнір
Мерапрыемства накіравана на вырашэнне наступных псіхолага-выхаваўчых задач:
Выкладчыкі:
старшы выкладчык Н.А. Цыбульская,
старшы выкладчык К.Я. Злоцiна,
старшы выкладчык Т.А. Мейкшане,
старшы выкладчык Г.А. Гулезава,
выкладчык А.Ю. Лабковiч.
Адказны арганізатар Школы раманіста - Квачэк Ганна Валянцінаўна, к.ф.н., дацэнт кафедры раманскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ.
| Пачатак працы | 2025-09-01 |
| Заканчэнне працы | 2026-07-01 |
| Колькасць свабодных месцаў | Неабмежавана |
| Колькасць зарэгістраваных вучняў | 7 |
| Заканчэнне рэгістрацыі | 2026-05-01 |
| Кошт | Бясплатна |
| Адрас | К.Маркса 31 |