ЗАПРАШАЕМ навучэнцаў 8–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі) Рэспублікі Беларусь пазнаёміцца з філалагічным факультэтам БДУ і далучыцца да Школы русіста.
З намі вы зможаце:
– паглыбіць і сістэматызаваць веды аб рускай мове;
– зразумець асаблівасці сучаснага беларуска-рускага двухмоўя;
– павысіць узровень пісьменнасці, пашырыць эрудыцыю, развіць лагічнае мысленне;
– вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з філалогіяй.
НАВУЧАННЕ БЯСПЛАТНАЕ.
УВАГА! Навучэнцам, якія паспяхова пройдуць падрыхтоўку ў Школе русіста, будуць уручаны пасведчанні.
КАЛІ: 2 разы на месяц па суботах у 9.45 згодна з раскладам. У раскладзе магчымыя змены.
ДЗЕ: філалагічны факультэт БДУ, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, аўд. 47 (вочна з дыстанцыйнай падтрымкай курса).
РЭГІСТРАЦЫЯ. Навучанне праводзіцца на падставе заявы (форму заявы можна атрымаць тут: https://philology.bsu.by/by/zayava-i-forma-dlya-registratsyi). Запоўненая заява перадаецца адказнаму за Школу русіста ці ў прыёмную дэканата. Таксама копіі аформленых заяў можна дасылаць па электроннай пошце:
ПРЫКЛАДНАЯ ПРАГРАМА (ТЭМАТЫКА) ЗАНЯТКАЎ
Вывучэнне розных тэм прадугледжвае знаёмства з тэарэтычным матэрыялам і выкананне заданняў аналітычнага і творчага характару.
Выкладчыкі:
дацэнт Вольга Уладзіміраўна Зуева,
старшы выкладчык Святлана Вячаславаўна Халілі-Квасава.
Адказны арганізатар Школы русіста – Вольга Уладзіміраўна Зуева, дацэнт кафедры рускай мовы філалагічнага факультэта БДУ.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 44 5161146 ці па электроннай пошце
| Пачатак працы | 2025-09-01 |
| Заканчэнне працы | 2026-07-01 |
| Колькасць свабодных месцаў | Неабмежавана |
| Колькасць зарэгістраваных вучняў | 83 |
| Заканчэнне рэгістрацыі | 2026-05-01 |
| Кошт | Бясплатна |
| Адрас | К.Маркса 31 |